Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

on pins and needles

як на го́лках

on purpose

сумы́сьля, наўмы́сна

on record

запіса́ны, зарэгістрава́ны

it was the warmest winter on record — Гэ́тая зіма́ зарэгістрава́ная як са́мая цёплая

on sale

а) на про́даж

б) прадае́цца са зьні́жкай

on sight

як то́лькі паба́чыць, на ме́сцы

on strike

на стра́йку, на забасто́ўцы

to be on strike — бастава́ць, страйкава́ць

on tap

гато́вы для спажыва́ньня

on the air

быць у этэ́ры, перадава́ць

is that show still on the air? — Ці гэ́тая прагра́ма яшчэ́ перадае́цца?

on the beach

а) Naut. на су́шы

б) Sl. бяз пра́цы

on the beam

на пра́вільным ку́рсе, зусі́м пра́вільны