Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

obliteration

[ə,blɪtəˈreɪʃən]

n.

сьціра́ньне, заціра́ньне, зьнішчэ́ньне n.

oblivion

[əˈblɪviən]

n.

1) забыцьцё n., няпа́мяцтва n.

to pass into oblivion — пайсьці́ ў забыцьцё, быць забы́тым

2)

а) бяспа́мяцтва n.

б) забы́ўлівасьць, няпа́мятлівасьць f.; блага́я па́мяць

oblivious

[əˈblɪviəs]

adj.

1) забы́ўлівы, няпа́мятлівы, няўва́жны, нядба́йны

2) бяспа́мятны

oblong

[ˈɑ:blɔŋ]

1.

adj.

1) падо́ўжны, прадаўгава́ты

2) прастаку́тны

2.

n.

прастаку́тнік -а m.

obnoxious

[ɑ:bˈnɑ:kʃəs]

adj.

ве́льмі непрые́мны, невыно́сны; пры́кры, бры́дкі; ненаві́дны, ненаві́сны

obscene

[əbˈsi:n]

adj.

непрысто́йны, бессаро́мны; брыдкі́ (пра сло́вы), бру́дны (мара́льна)

obscenity

[əbˈsenəti]

n., pl. -ties

1) непрысто́йнасьць, бессаро́мнасьць f.

2)

а) брыдкі́я сло́вы

б) разбэ́шчанасьць f.

obscure

[əbˈskjʊr]

1.

adj.

1) няя́сны, ма́ла зразуме́лы, незразуме́лы

an obscure style of writing — няя́сны стыль піса́ньня

2) няве́дамы; малава́жны, нязна́чны

an obscure little village — мала́я няве́дамая вёсачка

an obscure poet — няве́дамы паэ́т

an obscure position — малава́жнае стано́вішча

3) схава́ны, ледзь ба́чны

an obscure path — ледзь ба́чная сьце́жка

4) невыра́зны, няя́сны

an obscure form — невыра́зная фо́рма

obscure sounds — няя́сныя гу́кі

5) цёмны, цьмя́ны

an obscure corner — цёмны кут

2.

v.

1) засланя́ць; закрыва́ць, загараджа́ць сабо́ю

2) зацьмі́ць

Clouds obscured the sun — Хма́ры зацьмі́лі со́нца

obscurity

[əbˈskjʊrəti]

n., pl. -ties

1) няя́снасьць, незразуме́ласьць f.

2) не́шта няя́снае, незразуме́лае

3) няве́дамасьць f.

to rise from obscurity to fame — зь няве́дамасьці ўзвы́сіцца да сла́вы

4) малаве́дамая асо́ба або́ мясцо́васьць

5) це́мра, цьмя́насьць f.

obsequies

[ˈɑ:bsəkwiz]

n., pl.

пахава́льны цырыманія́л; пахо́віны зь вялі́кай по́мпай