Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

let down

а) спуска́ць ніжэ́й

б) расчаро́ўваць, падво́дзіць

в) прыніжа́ць, зьневажа́ць

let go

а) пусьці́ць, вы́пусьціць (на во́лю ці з рук)

б) пакі́нуць (рабі́ць); адмо́віцца ад каго́-чаго́

let in

упушча́ць, дазво́ліць зайсьці́

Let it be

Хай бу́дзе; Пакі́нь у спако́і

let know

паведамі́ць

let loose, set loose, turn loose

вы́зваліць; вы́пусьціць на во́лю; адпусьці́ць

let me alone, let me be

не перашкаджа́й мне, адчапі́ся ад мяне́, пакі́нь мяне ў спако́і

let off

а) адпусьці́ць (са слу́жбы); адпусьці́ць (бяз ка́ры)

б) вы́пусьціць

to let off passengers — выпушча́ць, выса́джваць пасажы́раў

let off steam

informal

вы́пусьціць па́ру

let out

а) выпушча́ць, дазво́ліць вы́йсьці, уцячы́

б) падо́ўжыць або́ пашы́рыць (адзе́ньне)

в) здава́ць (у на́ймы)

г) прагавары́цца, вы́даць таямні́цу