Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
то́рмаз, -а і -у, мн. тармазы́, -о́ў, м.
1. -а. Прыстасаванне для спынення або запавольвання руху машыны, цягніка і пад.
Аўтаматычны т.
Заскрыпелі тармазы, і машына спынілася.
2. -у, перан. Перашкода ў развіцці чаго-н.
Т. у рабоце.
|| прым.тармазны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) іто́рмазны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
то́рмазм., тех., перен. то́рмоз;
ручны́ т. — ручно́й то́рмоз;
т. развіцця́ чаго́-не́будзь — то́рмоз разви́тия чего́-л.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
то́рмаз, ‑а і ‑у; мн. тармазы, ‑оў; м.
1.‑а. Прыстасаванне для запавольвання або спынення руху машыны, цягніка і пад. Ручны тормаз. Аўтаматычны тормаз. □ Машына, гучна скрыгануўшы тармазамі, спынілася.Ваданосаў.У машыне раптам закрычаў чалавек — нема, бы яго разануў хто. Заскрыпелі тармазы.Пташнікаў.// Пляцоўка чыгуначнага вагона, дзе знаходзіцца такое прыстасаванне. На тормазе нікога больш не было, і Сцёпка адчуваў сябе вольна.Колас.
2.‑у. Тое, што і тармажэнне. Выхад адзін — кінуць машыну і выбрацца з горада пешшу. Тормаз. Машына спынілася.Пятніцкі.Вацік даў трактару тормаз, прарэзлівым лопатам аглушыў Харытона.Баранавых.
3.‑у; перан. Тое, што з’яўляецца перашкодай у развіцці чаго‑н. Пераправа адыграла сваю ролю ў першыя месяцы будоўлі, а цяпер з яўляецца тормазам усяго ходу работ.Грахоўскі.
[Грэч. tormos — адтуліна, утулка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
то́рмазм
1. Brémse f -, -n;
2.перан Hémmschuh m -(e)s, -e, Híndernis n -ses, -se
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
То́рмаз ’прыстасаванне для запавольвання або спынення руху’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сюды ж тармазі́ць ’запавольваць, спыняць рух’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Цых.), тормозі́ті ’тс’ (Вруб.). З рус.то́рмоз ’тс’, якое звычайна тлумачыцца як запазычанне са ст.-грэч.τόρμος ’прасвідраванае, пракручанае’, позняе ’ўтулка, затычка’ (Міклашыч, 359; Фасмер, Этюды, 203; Чарных, 2, 251- 252; ЕСУМ, 5, 605), што малаімаверна (Трубачоў, Дополн.; Фасмер, 4, 84). Дзмітрыеў (Лекс. сб., 1958, 3, 45) дапускае, аднак, запазычанне з цюрк.turmaz ’ён не стаіць’, а таксама ’падкладкі для колаў арбы’. Аднак не выключана і славянскае паходжанне, параўн. тормозі́ць ’узбуджаць, хваляваць’, тормозова́ць ’штурхаць, будзіць’ (ТС), балг.тормо́зя ’прыгнятаць (маральна); перашкаджаць, затрымліваць’, што могуць разглядацца як варыянты з азванчэннем у інтэрвакальным становішчы зыходнага с, параўн. тармасіць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нажны́, -а́я, -о́е.
1.гл. нага.
2. Які прыводзіцца ў дзеянне нагамі.
Н. тормаз.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)