Паўтара́ць ’гаварыць ці рабіць яшчэ раз тое самае’, ’поўнасцю узнаўляць’ (ТСБМ). Укр. повторя́ти, рус. повторя́ть, польск. powtarzać, балг. повтарям. Да прасл. po‑vьtoriti < vъtorъ ’другі’, этымалогію якога гл. у артыкуле паўтара́. Сюды ж паўторны ’другі, у другі раз’, ’паўтаральны’ (Нас., ТСБМ), паўтара́ка ’асоба, няспрытная на размовы, якая часта перапытвае і паўтарае словы таго, з кім гаворыць’ (КЭС, лаг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераву́зіна ’месца, дзе звужаецца возера’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), піраву́зьзя ’тс’ (ушац., Нар. сл.), рус. дыял. переу́з ’вузкае месца на рацэ’, переу́зина, переузи́на, переу́зье ’перахват, вузкае месца ракі, ручая, праліва; вузкая паласа лугу, балота’, польск. przewięź ’вузкая палоска зямлі, абмываемая вадою з абодвух бакоў; перашыек; праліў’. Паўночнаславянская ізалекса *per‑ǫz‑ina. Да пера- і ву́зкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перае́злівы ’шкодны’ (Ян.). Да пера- (гл.) і -езлівы, якое з ⁺едлівы (< прасл. *ědьlivъ(jь)), параўн. рус. арх. едли́вый ’пражора’, славін. jadȧ̃vï ’запальчывы, гняўлівы’, славац. jedlivý ’тс’, чэш. jedlivý ’пражора’, славен. jedljȉv ’прыдатны да яды’, серб.-харв. jèdļiv ’запальчывы, зласлівы’, макед. јадлив ’едкі’, ’злы, злосны’ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 49). Мена ‑д‑ > ‑з‑ пад уплывам формаў е́сці. Параўн. пераяда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перамы́чачкі (перэму́чэчкі) ’недапрадзеная частка мычкі, якая мыканнем рыхтуецца на другаснае прадзіва’ (лельч., Уладз.). Да пера- (са значэннем ’перапрацоўваць, нанава рыхтаваць’) і мыйка i̯ (гл.). Аналагічна утвораны: перамычка ’перакладзіна над вушакамі’ (бялын., ЛА, 4), параўн. ст.-рус. перемычка ’дугападобнае скляпенне, арка’, і бел. перамычка ’вузкая палоска паміж воднымі масівамі, плаціна, гаць’ (ТСБМ), аднак у апошнім пера- мае значэнне ’раздзяляць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераня́ць ’перахапіць, падхапіць у час руху; засвоіць, запомніць; запазычыць’, трак. ’захварэць на панос’, віл. ’прыняць дзіцё пры родах’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. перейня́ти, переня́ты, перея́ти ’пераймаць, перахопліваць, пераняць’, рус. переня́ть ’пераняць, перахапіць’, пск. ’сустракаць ля брамы свайго дома’, польск. przejąć, przejmać ’узрушыць; прысвоіць, успадкаваць; перахапіць’. Паўночнаславянскае. Да прасл. *per‑jęti. Гл. таксама пераймаць, узяць і ‑няць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плажма́ ’плазам’ (Нас., Др.-Падб.), пла́жма ’тс’ (Гарэц.), мсцісл. пла́жмя ’тс’ (Юрч. Вытв.). З пла́зма (гл.). Не выключаецца уплыў рус. плашмя. Суф. ‑ма (= канчатак Тв. скл. парнага л.) утварае прыслоўі ад займеннікаў (кудэма, сюдэма), прыметнікаў (гольма‑голую ўзяў), назоўнікаў (дарма́) і дзеясловаў, звычайна ў пары з дзеясловам (крычма крычаць, сідзьма сядзець), гл. Карскі 2–3, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плюшча́к ’пустое насенне (у гарбузах), зярняткі ў коласе’ (ТС; жытк., Нар. словатв.), рус. дыял. плюшчацца ’няспелы стручок гароху, бобу’. Магчыма, да плюска/ (гл.); паводле БЕР (5, 383), балг. плюски ’боб ці гарох з малымі гарошынамі, малады боб ці гарох’ мелі ў якасці зыходнага значэнне ’пухір’, бо яны мяккія і сакавітыя. Малаверагодна: хутчэй да плюшчыць. сплюшчаны ’пляскаты’, параўн. плашчак 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́кі ’пакуль’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сл. ПЗБ). Укр. по́ки, рус. пока́, поки, польск. póki ’тс’. Сцяжэнне выразу *po kъj časъ ’як доўга; да якога часу’, дзе *kъjь ’які’ — ад’ектыўнае вытворнае ад займенніка *kъ ’хто’ (Фасмер, 3, 304; 2, 280; ЭССЯ, 13, 176–177; Банькоўскі, 2, 750). Сюды ж по́кіль, покі́ль ’пакуль, дакуль’, ускладненае канцовай партыкулай ‑ль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́пуска ’вяроўка (у рыбалоўнай сетцы)’ (хойн., Мат. Гом.), попусок ’вяроўка ў невадзе’, ’вяроўка, за якую трымаюць і цягнуць сетку ў вадзе’ (ТС; жытк., Нар. словатв.), параўн. польск. papusi, papusta ’шнур у сетцы, што выкарыстоўваецца ў час лоўлі рыбы’. Імаверна, ад папусціць ’паслабіць’ ці ’дазволіць’, параўн. укр. попускати ’паслабіць’ і ’дазваляць’, рус. попускать ’дазваляць’, славац. popustiť ’паслабіць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прадме́т ’канкрэтная матэрыяльная з’ява, рэч’, ’з’ява рэчаіснасці’, ’вучэбная дысцыпліна’ (ТСБМ). Праз рус. предмет ’тс’ з польск. przedmiot ’тс’, якое ў сваю чаргу калькіруе лац. objectum: паводле Векслера (Гіст., 151), непасрэднае запазычанне з польскай. Можна дапусціць абодва шляхі запазычання, пра што, мажліва, сведчыць розны націск і адрозненні ў семантыцы, параўн. пре́дміт ’прадмет’ і прідме́т, прядме́т ’рэч, прадмет’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)