ТРО́ІЦКАЯ Марына Дзмітрыеўна (22.12.1913, Мінск — 1990),
бел. рэжысёр радыё. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыла драм. курсы ў Мінску (1931). З 1931 актрыса Вандроўнага т-ра імя Дзяржынскага, з 1932 Бел.т-ра імя Я.Купалы, у 1949—74 на Рэсп. радыё (з 1964 гал. рэжысёр). Аўтар літ. і муз. кампазіцый, запісаў майстроў бел. сцэны. віктарын, больш за 30 радыёпастановак, у т. л. па творах бел. пісьменнікаў: «Зорка Венера» Б.Бур’яна і І.Нісневіча (1960), «Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча (1963), «Навальніца над полем» («Людзі на балоце») І.Мележа і «Бацькаўшчына» К.Чорнага (1966), «Сэрца на далоні» І.Шамякіна (1967), «Вяртанне ў маладосць» («Гарадок Устронь», «На парозе будучыні») М.Лобана (1968), «Круты бераг ракі» В.Быкава (1973), «Новая зямля» Я.Коласа (1976) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУСЕ́ВІЧ Барыс Іпалітавіч (5.8.1892, г. Віцебск — 14.11.1961),
бел. вучоны ў галіне ўнутр. медыцыны. Акад.АН Беларусі (1956, чл.-кар. 1953), д-рмед.н. (1943), праф. (1934). Засл. дз. н. Беларусі (1946). Скончыў Кіеўскі ун-т (1916), дзе працаваў у 1918—20. З 1928 у БДУ, з 1930 у Мінскім мед. ін-це (з 1943 заг. кафедры), адначасова заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Ў 1952—54 гал. тэрапеўт Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па пытаннях паталогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы, лёгкіх, стрававальна-кішачнага тракту і інш. Распрацаваў методыку пальпацыі нырак.
Тв.:
Материалы к проблеме острой сосудистой недостаточности. Мн., 1950;
Примерный план обследования больного в терапевтической клинике. 4 изд. Мн., 1961.
Літ.:
Балышева М.Н. Б.И.Трусевич: (К 100-летию со дня рождения) // Здравоохранение Беларуси. 1992. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЯ́ЗІІ (Thelazia),
род нематод, або круглых чарвей атр. спірурыда. Найб. пашыраны Th. gulosa, Th. rhodesi, Th. skrjabini. Паразіты буйн. раг. жывёлы, коней, сабак, свіней, трусоў, зрэдку — чалавека. Выклікаюць інвазійныя хваробы тэлязіёзы. Лакалізуюцца ў пратоках слёзных залоз, насаслёзным канале, кан’юнктывальным мяшку. Прамежкавыя гаспадары Т. палявыя мухі.
Даўж. цела самцоў 5—11 мм, самак 5—21 мм, шыр. 0,6 мм. Самкі Т. выдзяляюць рухомых лічынак з тонкай скарлупінкай яйца. Лічынкі заглынаюцца мухамі, потым трапляюць у поласць іх цела і яйцавыя фалікулы, дзе ліняюць і робяцца інвазійнымі. Другі раз лічынкі праз хабаток мух трапляюць на покрыва паблізу вачэй, мігрыруюць у вочы, дзе праз 20—25 сут ператвараюцца ў палаваспелых. Жывуць да 1 года.
Тэлязіі: 1 — гулоза; 2 — радэзі (а — пярэдні канец паразіта; б, в — хваставыя канцы самца і самкі; г — яйцы і лічынкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМАПА́РА,
тэрмаадчувальны элемент з 2 паслядоўна злучаных метал. праваднікоў ці паўправаднікоў (гл.Тэрмаэлемент). Дзеянне заснавана на Зеебека з ’яве.
Калі месцы злучэнняў (кантакты) электраправодных элементаў знаходзяцца пры розных т-рах, то ў ланцугу Т. ўзнікае тэрмаэлектрарухальная сіла, тым большая, чым большая рознасць т-р кантактаў. У спалучэнні з электравымяральнымі прыладамі (мілівальтметрам, патэнцыяметрам і інш.) Т. ўтварае тэрмаэл. тэрмометр (пры вымярэнні т-ры адзін з кантактаў вытрымліваецца пры пастаяннай т-ры; дыяпазон т-р, якія вымяраюцца, залежыць ад матэрыялаў тэрмаэлектродаў — 4—2800 К). Выкарыстоўваюцца таксама ў аўтаматызаваных сістэмах кіравання тэхнал. працэсамі.
Уключэнне тэрмапары ў вымяральны ланцуг: а — вымяральная прылада 1 падключана злучальнымі правадамі 2 да канцоў тэрмаэлектродаў 3 і 4; б — у разрыў тэрмаэлектрода 3; T1 і T2 — тэмпературы адпаведна «гарачага» і «халоднага» кантактаў тэрмапары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́РМЫ (лац. thermae ад грэч. thermos цёплы, гарачы),
у Старажытным Рыме грамадскія лазні. Служылі таксама грамадскімі, забаўляльнымі і спарт. збудаваннямі. Як тып будынкаў склаліся да 2 ст. да н.э. Часцей Т. ўтваралі складаны комплекс пабудоў са шматлікімі памяшканнямі. Асн. будынак звычайна меў сіметрычны план з размяшчэннем па гал. восі гарачай (кальдарыя), цёплай (тэпідарыя) і халоднай (фрыгідарыя) лазняў. У комплекс уваходзілі таксама вестыбюль, раздзявальня, залы для заняткаў спортам, сходаў, дыспутаў, б-кі і інш.Вял.ўнутр. памяшканні перакрываліся магутнымі цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеннямі і купаламі, багата аздабляліся мазаікамі, размалёўкамі, скульптурай і інш. Ацяпляліся гарачым паветрам па каналах, пракладзеных пад падлогай і ў сценах, часта выкарыстоўваліся тэрмальныя воды. Найб. вядомыя тэрмы Каракалы (206—217), Дыяклетыяна (298—306) у Чывітавек’я і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Аляксандр Васілевіч (1.11.1900, с.Вял. Коша Селіжараўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 25.9.1962),
расійскі архітэктар. Акад. (1947), прэзідэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1955—56). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1931 выкладаў у Маскоўскім арх. ін-це. Адзін з заснавальнікаў Усерас.т-ва (у 1929—32 Усесаюзнага аб’яднання) пралетарскіх архітэктараў. З 1944 гал. архітэктар Кіева, у 1950—55 — Масквы. Асн. работы: у Маскве — Крымскі мост (1936—38, інж.Б.Канстанцінаў), комплекс стадыёна ў Лужніках (1955, у аўт. калектыве; Ленінская прэмія 1959), генплан і асобныя ч. ансамбля Цэнтр. парку культуры і адпачынку імя М.Горкага (1935—41); забудова вул. Крашчацік у Кіеве (план 1945—47, у аўт. калектыве; Дзярж. прэмія СССР 1950).
Літ.:
Астафьева-Длугач М.И. А.Власов // Зодчие Москвы. М., 1988. Кн. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРБА́НСКІ Яўген Якаўлевіч (27.2.1932, Масква — 5.11.1965),
расійскі акцёр. Засл. арт. Расіі (1962). Скончыў Школу-студыю Маскоўскага Маст.акад.т-ра (1957). З 1957 акцёр Маскоўскага драм.т-ра імя Станіслаўскага. Яго мастацтва вылучалася прастатой у спалучэнні з драматызмам, унутр. псіхалагізмам і пафасам. Сярод роляў: Март Туйскі («Блудны сын» Э.Ранета), Ян («Першы дзень свабоды» Л.Кручкоўскага), Кірыл Крайнеў («Расчыненае акно» Э.Брагінскага), Пётр («Такое каханне» П.Когаўта), Чабан («Матчына поле» паводле Ч.Айтматава), Джанатан Пічэм («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Рудакоў, Вілкін («Палуба» і «Энцыклапедысты» Л.Зорына) і інш. Здымаўся ў кіно: «Камуніст» (1958), «Балада аб салдаце» (1959), «Неадпраўленае пісьмо» (1960), «Чыстае неба» (1961), «Вялікая руда» (1964). Загінуў у час здымак фільма. Яму прысвечаны дакумент. фільм «Яўген Урбанскі» (1968).
вышэйшы заканадаўчы, распарадчы і кантралюючы орган дзярж. улады Рас.Сав. Федэратыўнай Сацыяліст. Рэспублікі ў 1917—38. Выбіраўся Усерас. з’ездам Саветаў з ліку дэлегатаў і дзейнічаў у перыяды паміж з’ездамі. Рашэнні трымаліся на сесіях ВЦВК, якія склікаліся перыядычна. ВЦВК, функцыі якога паміж сесіямі выконваў яго Прэзідыум, быў падсправаздачны з’езду Саветаў, выдаваў дэкрэты, пастановы, зацвярджаў праекты дэкрэтаў і інш. пастаноў СНК РСФСР. Да ўтварэння СССР уключаў і членаў ад сав. рэспублік Украіны і Беларусі (з 1920), Закаўказзя (з 1921), якія выбіраліся на рэсп. з’ездах Саветаў. Старшыні ВЦВК: Л.Б.Каменеў [27.10(9.11)—8(21)11.1917], Я.М.Свярдлоў [8(21).11.1917—16.3.1919], М.І.Калінін (30.3.1919 — ліп. 1938). Паводле Канстытуцыі РСФСР 1937 найвыш. органам улады стаў Вярхоўны Савет РСФСР (выбраны ў чэрв. 1938) і яго Прэзідыум (выбраны ў ліп. 1938).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́НІПАЛЬ,
горад у Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Баранавічы, чыг. ст. на лініі Мінск—Баранавічы. За 15 км на ПнУ ад г. Дзяржынск, 22 км ад Мінска. 11,6 тыс.ж. (2002).
Вядомы з пач. 19 ст. як фальварак Самахвалавіцкай вол. Мінскага пав., уласнасць Багдашэўскіх. У 1871 пабудаваны чыг. прыпынак Чэчын, пазней стаў чыг. ст. Токараўка, з канца 19 ст.наз. Ф., чыгуначнікі якой 14.11.1917 дапамаглі рэвалюцыянеру-сацыялісту В.А.Пралыгіну правесці ў Мінск браняпоезд. У Вял.Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі, якія стварылі тут філіял Маладзечанскага лагера смерці. З 29.4.1984 гар. пасёлак, з 22.6.1999 горад.
Працуюць з-ды жалезабетонных маставых канструкцый, доследна- і рамонтна-мех.; Дзяржынская бройлерная птушкафабрыка, Мінская нафтабаза. 2 сярэднія і муз. школы, Дом культуры, б-ка, паліклініка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАСЦЯКО́Ў Георгій Мікітавіч (20.7.1902, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 22.7.1983),
віцэ-адмірал (1945), Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Ваенна-марское гідраграфічнае вучылішча (1925), спецкурсы камсаставу (1928), Ваен. акадэмію Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1919, у ВМФ з 1921. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. З 1933 камандзір першай падводнай лодкі «Ласось» (пазней вядомая як «Шчупак»), марской брыгады. У 1938 беспадстаўна рэпрэсіраваны, у 1940 рэабілітаваны, камандзір брыгады падводных лодак. З 1941 нач. штаба, камандзір Новарасійскай ваенна-марской базы, камандуючы Азоўскай і Дунайскай ваен. флатыліямі, удзельнік абароны Крыма, Каўказа. вызвалення Балгарыі, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Вызначыўся ў Новарасійскай наступальнай аперацыі 1943. Пасля вайны да 1969 на камандных пасадах у ВМФ, апараце Мін-ва абароны СССР. Аўтар кн. «Вечны агонь» (1980). Ганаровы грамадзянін гарадоў Баранавічы, Геленджык (Расія), Браціслава (Славакія).