УРБА́НСКІ Яўген Якаўлевіч (27.2.1932, Масква — 5.11.1965),
расійскі акцёр. Засл. арт. Расіі (1962). Скончыў Школу-студыю Маскоўскага Маст. акад. т-ра (1957). З 1957 акцёр Маскоўскага драм. т-ра імя Станіслаўскага. Яго мастацтва вылучалася прастатой у спалучэнні з драматызмам, унутр. псіхалагізмам і пафасам. Сярод роляў: Март Туйскі («Блудны сын» Э.Ранета), Ян («Першы дзень свабоды» Л.Кручкоўскага), Кірыл Крайнеў («Расчыненае акно» Э.Брагінскага), Пётр («Такое каханне» П.Когаўта), Чабан («Матчына поле» паводле Ч.Айтматава), Джанатан Пічэм («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Рудакоў, Вілкін («Палуба» і «Энцыклапедысты» Л.Зорына) і інш. Здымаўся ў кіно: «Камуніст» (1958), «Балада аб салдаце» (1959), «Неадпраўленае пісьмо» (1960), «Чыстае неба» (1961), «Вялікая руда» (1964). Загінуў у час здымак фільма. Яму прысвечаны дакумент. фільм «Яўген Урбанскі» (1968).
Літ.:
Евгений Урбанский. М., 1968.
Л.В.Календа.
т. 16, с. 252
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)