СПРЫНЧА́Н Вадзім Браніслававіч (н. 14.1.1950, г. Гомель),
бел. паэт, перакладчык. Сын Б.П.Спрынчана. Скончыў БДУ (1972). У 1972—89 у выд-ве «Мастацкая літаратура» (з 1982 заг. рэдакцыі паэзіі). Друкуецца з 1976. Піша на рус. мове. У паэт. зб-ках «Зямля і зоры» (1981), «Святло непадзельнае» (1991) філас. роздум пра чалавека, прыроду, трывога за лёс свету, тэма кахання. Вершы 1990-х г. вызначаюцца ўзмацненнем хрысц. матываў. Складальнік кніг вершаў бел. паэтаў «Адданасць» (1978), «Дзень паэзіі, 1965—1984» (1986, з Я.Міклашэўскім), кніг твораў М.Лермантава «Зорка зорцы голас падае» (1989), А.Пушкіна (т. 1—2, 1990) і інш. Пераклаў на рус. мову асобныя вершы Я.Коласа, Р.Барадуліна, А.Канапелькі, М.Мятліцкага, Г.Пашкова, А.Пысіна, М.Стральцова, Я.Янішчыц і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАІ́ДЗЕ,
грузінскія мастакі; бацька і сын. Нарадзіліся ў Тбілісі.
Майсей (Масе) Іванавіч (2.2.1871—17.6.1953), жывапісец. Нар.маст.СССР (1953). Правадз.чл.АМСССР (1947). Герой Працы (1932). Праф. Тбіліскай АМ (1930—53). У 1922 арганізаваў у Тбілісі Нар.маст. студыю. Аўтар твораў, прысвечаных нар. побыту, гісторыі Грузіі, партрэтаў: «Мцхетоба» (1899—1901), «Партрэт маці» (1904—05), «Ліст з фронту» (1942), «Песня перамогі» (1948).
Іраклій Майсеевіч (27.3.1902—1985), графік, жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1951). Нар.маст. Грузіі (1980). Вучыўся ў свайго бацькі Майсея Т. Скончыў Тбіліскую АМ (1930). Аўтар плакатаў, якім уласцівы эмацыянальнасць, прызыўныя сіла («Радзіма-Маці заве!», 1941), ілюстрацый да паэмы Шата Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» (1937) і кнігі «Гісторыя Грузіі» (1950), жывапісных карцін. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1948, 1949, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРБА́НСКІ Яўген Якаўлевіч (27.2.1932, Масква — 5.11.1965),
расійскі акцёр. Засл. арт. Расіі (1962). Скончыў Школу-студыю Маскоўскага Маст.акад.т-ра (1957). З 1957 акцёр Маскоўскага драм.т-ра імя Станіслаўскага. Яго мастацтва вылучалася прастатой у спалучэнні з драматызмам, унутр. псіхалагізмам і пафасам. Сярод роляў: Март Туйскі («Блудны сын» Э.Ранета), Ян («Першы дзень свабоды» Л.Кручкоўскага), Кірыл Крайнеў («Расчыненае акно» Э.Брагінскага), Пётр («Такое каханне» П.Когаўта), Чабан («Матчына поле» паводле Ч.Айтматава), Джанатан Пічэм («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Рудакоў, Вілкін («Палуба» і «Энцыклапедысты» Л.Зорына) і інш. Здымаўся ў кіно: «Камуніст» (1958), «Балада аб салдаце» (1959), «Неадпраўленае пісьмо» (1960), «Чыстае неба» (1961), «Вялікая руда» (1964). Загінуў у час здымак фільма. Яму прысвечаны дакумент. фільм «Яўген Урбанскі» (1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ДРЫХ II (Friedrich) Вялікі
(24.1.1712, Берлін — 17.8.1786),
кароль Прусіі [1740—86], палкаводзец. З дынастыі Гогенцолернаў. Сын і пераемнік Фрыдрыха Вільгельма I. У выніку Сілезскіх войнаў (1740—42, 1744—45) аслабіў знешнепаліт. становішча Аўстрыі. Заключыў саюз з Англіяй (1756) і распачаў Сямігадовую вайну 1756—63. Стварыў моцную армію (да 200 тыс.чал.), рэарганізаваў прускую кавалерыю, удасканаліў лінейную тактыку бою, патрабаваў жорсткай ваен. дысцыпліны. Праводзіў у Прусіі палітыку асветнага абсалютызму, перапісваўся з франц. філосафам і асветнікам Вальтэрам, які ў 1750—53 жыў пры яго двары. Удзельнічаў у першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772). Пры ім Прусія стала адной з вядучых дзяржаў Еўропы.
Літ.:
Кони Ф.А. Фридрих Великий. Ростов н/Д, 1997;
Ненахов Ю.Ю. Войны и кампании Фридриха Великого. Мн., 2002;
бурацкі акцёр, рэжысёр, драматург; адзін з заснавальнікаў бурацкага прафес.т-ра. Нар.арт.СССР (1940). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1934). З 1934 маст. кіраўнік Бурацкага муз.-драм.т-ра, з 1948 гал. рэжысёр Бурацкага т-ра драмы імя Х.Намсараева, у 1948—60 — Бурацкага т-ра оперы і балета (усе ў г. Улан-Удэ). Сярод роляў: Атэла («Атэла» У.Шэкспіра), Платон Крэчат («Платон Крэчат» А.Карнейчука) і інш. Паставіў оперы «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1943), «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1953) і інш. Аўтар лібрэта муз. драмы «Баір» (з А.Шадаевым; паст. 1938), п’ес «Сын народа», «Снайпер» (абедзве паст. 1943), кінасцэнарыя «Залаты дом» (1959, у сааўт.) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУА́НЫ (франц. chouans, паводле пашыранай версіі ад chat-huant сава, крык якой капіравалі шуаны, падаючы ўмоўныя сігналы),
раялісцкія паўстанцы (сяляне, дваране, апазіц. духавенства), якія дзейнічалі на ПнЗ Францыі ў 1792—1803 у час Французскай рэвалюцыі 1789—99 і Консульства. Кіраўнік (з канца 1793) — сын селяніна Ж.Кадудаль, але ідэйнае кіраўніцтва належала дробнамаянтковым дваранам і святарам. Выступалі за аднаўленне манархіі Бурбонаў, супраць абмежавання рыначных цэн на харчаванне, ваен. рэквізіцый, мабілізацыі сялян у армію і інш. захадаў рэсп. урадаў. Карысталіся падтрымкай Вялікабрытаніі і контррэв. эмігрантаў. Удзельнічалі ў вандэйскіх войнах, у т. л. падтрымалі высадку эмігрантаў на п-ве Кіберон у Брэтані ў чэрв.—ліп. 1795. Нягледзячы на паражэнні, Ш. змагаліся да 1803, калі іх рух быў канчаткова задушаны. Кадудаль у 1804 пакараны смерцю за арганізацыю замахаў на Напалеона I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАСЛА́Ў УСЕ́ВАЛАДАВІЧ (8 2 1191—30.9.1246),
вялікі князь кіеўскі [1236—38] і ўладзімірскі [1238—46]. СынУсевалада Вялікае Гняздо, брат вял. ўладзімірскага князя Юрыя Усеваладавіча, бацька Аляксандра Неўскага. Князь у Пераяслаўлі Паўднёвым (1200—06), Пераяслаўлі Залескім (з 1212). Удзельнік міжусобных войнаў. У 1210—30-я г. неаднаразова быў князем у Ноўгарадзе; імкнуўся пашырыць рус. ўплыў на фінскія землі, змагаўся з ням. агрэсіяй (у 1234 нанёс буйное паражэнне крыжакам на р. Эмайыгі ў Эстоніі). Як вял. князь уладзімірскі імкнуўся аднавіць разбураныя манг.-тат. нашэсцем гарады і гасп. жыццё, з дапамогай манголаў падпарадкаваць сабе Кіеўскае, Смаленскае і інш. княствы. У 1243 хан Залатой Арды Батый прызначыў яго вял. князем усёй Русі. У 1246 выкліканы да вял.манг. хана Гуюка ў г.Каракарум, дзе атручаны (памёр на зваротным шляху).
the prince of swindlers (rogues)joc. каро́ль махляро́ў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што і чаго.
1. Тое, што і жадаць (у 2 знач). — Мой сын! Дабра я табе зычу, благасла ясных зор.Дубоўка.Відаць было, што цётка Яромінчыха задаволена сваёй кватаранткай і зычыць ёй шчасця, як роднаму дзіцяці.Кухараў.
2. Абяцаць, прадказваць што‑н. Каханне Машэкі і Наталькі зычыла ім шчасце ў будучым.Шкраба.Ноч зычыла холад, — па зжатых палях за туманам ужо блізка да вёскі кралася восень.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́людзь, ‑я, м.
1. Нелюдзімы чалавек. [Кашырын] страціў веру ў сябе і людзей, замкнуўся ў сваю шкарлупіну, стаў нелюдзем і пачаў выпіваць.Сяргейчык.//Неадабр. Які робіць не па-людску. [Бабка:] — Сын у мяне, дзеткі, нелюдзь такі. З’ехаў з дому, пакінуў калгас, і не тое, каб мне, старой, памагаць, дык яшчэ мяне ўсю абшастаў.Скрыган.
2.пераважнамн. (не́людзі, ‑яў). Вылюдкі, звяры. [Карнікі] былі сапраўдныя нелюдзі, бо іначай не выганялі б яны на сіберны холад старых і малых.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)