закаране́лы злачы́нец ein notórischer [verstóckter] Verbrécher
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гамеапа́тыя
(ад гр. homoios = падобны + pathos = хвароба)
сістэма лячэння хвароб малымі дозамі тых лякарстваў, якія ў вялікіх дозах выклікаюць у здаровага чалавека з’явы, падобныя на сімптомы самой хваробы (проціл.алапатыя).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КА́РЫЕС ЗУБО́Ў (ад лац. caries гніенне),
хвароба зубоў з разбурэннем цвёрдых тканак зуба і ўтварэннем у ім поласцей. У аснове К.з. — парушэнне харчавання зуба і нястача ў арганізме некат. бялкоў, вітамінаў і солей (пераважна фтору), празмернае ўжыванне салодкага, дрэнная гігіена поласці рота. Праяўляецца плямай (шурпатая, балючая) на эмалі ад белага да цёмна-карычневага колеру. Бывае К.з. паверхневы, сярэдні і глыбокі. Для паверхневага характэрны значная пігментацыя і шурпатасць эмалі, балючасць ад тэмпературных, хім. і мех. раздражняльнікаў. Пры сярэднім адбываецца поўнае разбурэнне эмалі і частковае дэнціну; сценкі карыёзнай поласці пігментаваныя, больш цёмныя, балючасць значная, асабліва пры зандзіраванні ў вобласці дна. Глыбокі карыес ахоплівае большую ч. зуба; паміж пульпай і карыёзнай поласцю вельмі вязкі слой дэнціну; балючасць значная, асабліва пры зандзіраванні рога пульпы. Лячэнне: тэрапеўтычнае, выдаленне пашкоджаных тканак, пламбаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМФАГРАНУЛАМАТО́З, хвароба Ходжкіна,
злаякаснае новаўтварэнне лімфоіднай тканкі. Апісаны англ. урачом Т.Ходжкіным (1832). Паходжанне невядома. Часцей хварэюць дзеці і маладыя людзі. Адрозніваюць 4 стадыі Л.: лакалізаваная — пашкоджанне аднаго (некалькіх) сумежных груп лімфавузлоў; рэгіянарная — розных груп несумежных лімфавузлоў з аднаго боку дыяфрагмы (ў грудной або брушной поласцях); генералізаваная — толькі лімфатычнай сістэмы (лімфатычныя вузлы, селязёнка, міндаліны і г.д.); дысемінаваная — усёй лімфатычнай сістэмы і ўнутр. органаў (лёгкіх, печані, нырак, касцей, мяккіх тканак, скуры і г.д.). Л. можа працякаць з мясц. сімптомамі (павелічэнне лімфавузлоў) і з прыкметамі агульнай інтаксікацыі (павышэнне т-ры цела, хвалепадобная ліхаманка, адсутнасць апетыту, зніжэнне масы цела, сверб скуры, падскурныя кровазліцці, жаўтуха і інш.). Лячэнне — комплексная хіміяпрамянёвая тэрапія.
Літ.:
Переслегин И.А., Филькова Е.М. Лимфогранулематоз. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЛАРО́З, птушак, бацылярны белы панос, бацылярная дызентэрыя,
інфекцыйная хвароба птушак групы сальманелёзаў.
Выклікаецца бактэрыямі з роду сальманела і пашкоджвае кішэчнік і інш.ўнутр. органы птушанят і яечнікі дарослых птушак. Хварэюць на П. куры, індычкі, перапёлкі, цяцеркі, канарэйкі, галубы і інш.
Крыніца інфекцыі — хворыя птушаняты і дарослыя птушкі-сальманеланосьбіты, якія выдаляюць узбуджальніка з памётам, яйцамі, спермай. Інфекцыя перадаецца з кормам і піццём, праз паветра, пры апладненні. Цячэнне хваробы ў куранят вострае, падвострае і хранічнае. Назіраецца прыгнечанасць, санлівасць, адсутнасць апетыту, павышаная т-ра (да 44 °C), белаваты светлы панос, апярэнне ўскудлачана, крылы звісаюць. У дарослых птушак П. хранічны, бессімптомны, пры ўскрыцці назіраюцца дэфармацыя і перараджэнне фалікулаў яечніка. Смяротнасць куранят 60—70%, кур 30—40%. Магчыма захворванне чалавека пры спажыванні ў ежу заражаных мяса і яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прасту́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Ахаладжэнне арганізма чалавека, якое выклікае хваробу. Ферапонт пабойваўся прастуды, дык і ўлетку часта выходзіў на варту ў кажусе.Кулакоўскі.//Разм.Хвароба, выкліканая ахаладжэннем арганізма чалавека. У Віяна была звычайная прастуда, якая потым да раніцы прайшла.Карпюк.Увогуле турбавацца няма прычыны — чалавек на нагах, ці варта звяртаць увагу на яго кашаль — ад прастуды на вайне не капаюць.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’е́сці, ‑есць; ‑ядуць; пр. раз’еў, ‑ла; зак., каго-што.
1. Разбурыць, прычыніць пашкоджанні чаму‑н. (пра едкія рэчывы). Кіслага раз’ела руку. □ Адклеіць газету ад вечка Міхалькова куфэрка не ўдалося: клей раз’еў паперу, яна ламалася.Жычка.// Скусаць да крыві.
2.перан. Разбуральна, пагібельна ўздзейнічаць на каго‑, што‑н. — Раз’ела цябе хцівасць, растачыла тваю душу гэта старая хвароба, як шашаль дрэва.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́жа, ‑ы, ж.
1. Прадукт няпоўнага згарання паліва, які чорным налётам асядае ў комінах, дымаходах і пад. Наталля стаяла ля печы, выцірала фартухом запэцканы сажаю нос і была нейкая безуважная.Сіўцоў.
2.Абл.Хвароба хлебных злакаў. Шаманскі крануўся абвугленага коласа рукою і на пальцах асталася ліпкая тлустая сажа.Дуброўскі.
•••
Галандская сажа — чорная фарба, якая выкарыстоўваецца ў жывапісе, паліграфіі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сап1, ‑у, м.
Заразная хвароба коней і іншых няпарнакапытных, якая небяспечна і для людзей. [Ліхадзіеўскі:] — Уявіце самі, у шасцярых коней выяўлен сап. Іх трэба неадкладна знішчыць.Гурскі.
сап2, ‑у, м.
Разм. Гукі сапення, цяжкага дыхання. Усё мітусілася ў адным клубку без крыку, толькі ў цяжкім сапе.Колас.Вялізны, з падпалінамі на баках ваўкадаў, шырока выкідваючы лапы, з дыхавічным сапам імчаў угору.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпідэ́мія, ‑і, ж.
Шырокае распаўсюджанне якой‑н. заразнай хваробы чалавека. Эпідэмія грыпу. Эпідэмія халеры. □ — Я ведаў не Савіча-здрадніка, а Савіча-ўрача, буйнейшага інфекцыяніста, бясстрашнага чалавека, які за сорак год урачэбнай дзейнасці патушыў дзесяткі эпідэмій.Шамякін.//перан. Пра тое, што хутка пашыраецца. «Хвароба душ», як назваў эпідэмію самагубстваў адзін з вядомых тагачаснікаў-журналістаў, была ў Расіі, як ніколі дагэтуль, пашырана.Галавач.
[Грэч. epidēmía.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)