ДУДКЕ́ВІЧ (Валянцін Уладзіміравіч) (н. 6.10.1943, г. Магілёў),
бел. танцоўшчык, харэограф. Засл. дз. маст. Беларусі (1986). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1961), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1981). З 1961 артыст балета Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1969 артыст балета, педагог-рэпетытар, рэжысёр-пастаноўшчык, маст. кіраўнік канцэртна-эстр. бюро Бел. філармоніі. З 1986 маст. кіраўнік — дырэктарДзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь. Веданне бел.танц. фальклору і беражлівае стаўленне да яго, вял. творчы патэнцыял і неардынарныя арганізатарскія здольнасці дазволілі яму плённа працаваць у галіне развіцця і папулярызацыі нар. харэаграфічнага мастацтва. Сярод пастановак: канцэртныя праграмы «Свята», «Карагод сяброў», «Вечар памяці С.Дрэчына», бел.нар. танцы «Кола», «Бульба», «Кадрыля на зэдліках», «Вясковыя гульні», «Каляды», «Арэлі», «Церніца», «Вечарына», «Спеў дубраў», «Кабеты і жаўнеры» і інш. У пастаноўках апошніх гадоў стварае танц. нумары з драматург. развіццём у жанры «фольк-балет». Імкнецца працягваць традыцыі прафес. харэагр. мастацтва, закладзеныя А.Апанасенкам, С.Дрэчыным і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬДА́НСКІ (Віталій Іосіфавіч) (н. 18.6.1923, г. Віцебск),
вучоны ў галіне хім. фізікі. Акад.АНСССР (1981, чл.-кар. 1962). Ганаровы чл. шэрагу замежных АН. Скончыў Маскоўскі дзярж.ун-т (1944). З 1942 у Ін-це хім. фізікі, Фіз. ін-це АНСССР, маскоўскіх інж.-фіз. ін-це і ін-це тонкай хім. тэхналогіі; з 1988 дырэктар Ін-та хім. фізікі Рас.АН. Навук. даследаванні па хім. фізіцы, ядз. фізіцы, хіміі пазітронію. Адкрыў двухпратонную радыеактыўнасць (1960), нізкатэмпературную мяжу скорасці хім. рэакцыі. Гал. рэдактар часопісаў АНСССР «Химия высоких энергий» (1967—87) і «Химическая физика» (з 1987). Ленінская прэмія 1980. Залаты медаль (1975) і прэмія (1966) імя Дз.І.Мендзялеева АНСССР.
Тв.:
Эффект Мессбауэра и его применения в химии. М., 1963;
Физическая химия позитрона и позитрония. М., 1968;
Туннельные явления в химической физике. М., 1986 (разам з Л.І.Трахтэнбергам, В.М.Флёравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МБАЛЬ (Тамаш Францавіч) (29.12.1890, в. Собаў Жэшаўскага ваяв., Польшча — 4.12.1938),
бел. эканаміст, дзеяч міжнар. сялянскага руху. Акад.АНБССР (1933), д-рэканам.н. (1934), праф. (1932). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1927), Ін-тчырв. прафесуры (1932). З 1919 дэпутат польскага сейма. У 1921 арыштаваны і засуджаны на 6 гадоў катаргі. У 1923 вызвалены ў выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР. Ініцыятар склікання 1-й Міжнар. сялянскай канферэнцыі ў Маскве (1923), нам.ген. сакратара Выканкома Сялянскага Інтэрнацыянала. Працаваў у Выканкоме Камінтэрна, Міжнар. арг-цыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі, заснаваў н.-д.Міжнар. аграрны ін-т (1926). У 1932—35 віцэ-прэзідэнт АНБССР і дырэктар Ін-та эканомікі АНБССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1932—37, чл.ЦВКБССР у 1935—37. Аўтар прац па міжнар.сял. руху. 29.12.1936 арыштаваны, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЫН (Валерый Мікалаевіч) (н. 30.1.1938, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986), д-рмед.н. (1974). Акад.Міжнар. славянскай АН адукацыі, мастацтваў і культуры (Расія), замежны чл. Акадэміі касманаўтыкі імя К.Э.Цыялкоўскага, акад.Міжнар.АН (Расійская секцыя; 1994). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1961). З 1963 у Мінскім мед. ін-це (з 1973 заг. кафедры нармальнай фізіялогіі), з 1984 дырэктар Ін-та фізіялогіі АН Беларусі, з 1995 адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення медыка-біял. навук АН Беларусі. Навук. працы па нерв. і гарманальных механізмах тэрмарэгуляцыі арганізма. Прапанаваў канцэпцыю развіцця паталаг. станаў пры парушэнні працэсаў спалучэння тэрмарэгуляцыі і абмену складаных ліпідаў у арганізме. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Центральные механизмы терморегуляции. Мн., 1980;
Обмен липидов при гипотермии, гипертермии и лихорадке. Мн., 1986;
Терморегуляция и симпатическая нервная система. Мн., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЧКО́Ў (Аляксандр Іванавіч) (26.10.1862, Масква — 14.2.1936),
расійскі паліт. і дзярж. дзеяч, прадпрымальнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1885), працягваў адукацыю ў Берлінскім, Цюбінгенскім і Венскім ун-тах (1888—91). У 1885—87 і 1897—99 на вайск. службе, у 1893—97, 1901—07 у Маскоўскай гар. думе. Дырэктар Маскоўскага ўліковага банка (з 1901). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў партыі акцябрыстаў. Дэп. (з 1907) і старшыня (1910—11) 3-й Дзярж. думы, выступаў за аднаўленне ваен. магутнасці Расіі, у падтрымку дзейнасці П.А.Сталыпіна, супраць правага крыла думы і інш. У 1915—17 старшыня Цэнтр.ваен.-прамысл.к-та, удзельнік апазіц.«Прагрэсіўнага блока». Ваен. і марскі міністр у 1-м складзе Часовага ўрада (15.3—12.5.1917). Пасля 1918 у эміграцыі, падтрымліваў белы рух.
Тв.:
«Корабль потерял свой курс»: [Полит. речи 1912—1913 гг.]. М., 1991.
Літ.:
Сенин А.С. А.И.Гучков // Вопр. истории. 1993. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬМГОЛЬЦ ((Helmholtz) Герман Людвіг Фердынанд) (31.8.1821, г. Патсдам, Германія — 8.9.1894),
нямецкі прыродазнавец. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1868). Вучыўся ў Ваенна-мед. ін-це ў Берліне. Праф. фізіялогіі Кёнігсбергскага (1849—55) і Бонскага (1855—58) ун-таў, у 1871—88 праф. фізікі Берлінскага ун-та, з 1888 дырэктар фізіка-тэхн. ун-та ў Берліне. Навук. працы па фізіцы, біяфізіцы, фізіялогіі і псіхалогіі. Матэматычна абгрунтаваў закон захавання энергіі (1847), даказаў яго ўсеагульны характар. Распрацаваў тэрмадынамічную тэорыю хім. працэсаў, увёў паняцці свабоднай і звязанай энергій. Заклаў асновы тэорыі віхравога руху вадкасцей і анамальнай дысперсіі святла. Прапанаваў тэорыю слыху і зроку чалавека, выявіў і вымераў цеплаўтварэнне ў мышцах (1845—47), вывучыў працэс скарачэння мышцаў (1850—54). Вызначыў скорасць распаўсюджвання нерв. імпульсаў (1850). Сканструяваў шэраг фіз. прылад, распрацаваў колькасныя метады фізіял. даследаванняў.
Літ.:
Лазарев П.П. Гельмгольц. М., 1959;
Лебединский А.В., Франкфурт У.И., Френк А.М. Гельмгольц (1821—1894). М., 1966.
французскі фізік і радыяхімік, грамадскі дзеяч. Замежны чл.-кар.АНСССР (1947). Дачка П.Кюры і М.Складоўскай-Кюры. Скончыла Парыжскі ун-т (1920). З 1918 у Ін-це радыю (з 1934 дырэктар), адначасова ў Камісарыяце па атамнай энергіі. Навук. працы па радыеактыўнасці, ядз. фізіцы і радыяхіміі. Разам з мужам Ф.Жаліо-Кюры адкрыла штучную радыеактыўнасць, у т. л. пазітронную радыеактыўнасць (1934), анігіляцыю і нараджэнне электронна-пазітронных пар (1933), правяла даследаванні, якія папярэднічалі адкрыццю нейтрона (1931). Чл.Сусв. Савета Міру, выступала супраць выкарыстання ядз. энергіі ў ваен. мэтах. Нобелеўская прэмія па хіміі 1935 (разам з Ф.Жаліо-Кюры).
Тв.:
Рус.пер. — Жолио-Кюри Ф. Избр. труды. Фредерик и Ирен Жолио-Кюри. Совместные труды. М., 1957.
Літ.:
Кедров Ф. Ирен и Фредерик Жолио-Кюри. 2 изд. М., 1975;
Кудрявцев П.С. Курс истории физики. 2 изд. М., 1982. С. 413-416.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ПРЫКЛАДНО́Й О́ПТЫКІНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1992 на базе Магілёўскага аддзялення Ін-та фізікі АН Беларусі (у 1970—78 Магілёўскі філіял Ін-та фізікі). У складзе Ін-та (1998) 5 лабараторый і 2 тэматычныя групы. Аспірантура з 1993 па оптыцы, лазернай фізіцы і дыферэнцыяльных ураўненнях.
Асн. кірункі навук даследаванняў: інтэгральная і валаконная оптыка; фіз. асновы аптычнай апрацоўкі інфармацыі; тэхнал., мед. і экалагічнае прыладабудаванне. Распрацаваны: тэорыя аптычных хваляводаў і тэхналогія іх вырабу (Дзярж. прэмія Беларусі 1984); тэхналогія вырабу валаконных святлаводаў для аптычных ліній сувязі; тэорыя і метады аналізу працэсаў фарміравання і апрацоўкі інфармацыі ў відарысаўтваральных сістэмах з улікам энергет., палярызацыйных і кагерэнтных уласцівасцей аптычнага выпрамянення; стат. тэорыя пераносу аптычнага выпрамянення і адлюстравання праз рассейвальныя асяроддзі з адвольнай статыстыкай; асновы канструктыўнай тэорыі істотна нелінейных дыферэнцыяльных сістэм. У ін-це працаваў акад.Нац.АН Беларусі А.М.Ганчарэнка; працуе чл.-кар. У.П.Радзько (дырэктар з 1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́ФЕ (Абрам Фёдаравіч) (29.10.1880, г. Ромны Сумскай вобл., Украіна — 14.10.1960),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў сав.фіз. школы. Акад.АНСССР (1920, чл.-кар. 1918). Герой Сац Працы (1955). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1902). Арганізатар і першы дырэктар Фіз.-тэхн. ін-та (1921—51; цяпер імя І.), Ін-та паўправаднікоў (1955—60) АНСССР і Фіз.-агранамічнага ін-та (1932—60). Навук. працы па трываласці, пластычнасці, электраправоднасці цвёрдага цела. Зрабіў значны ўклад у фізіку і тэхніку паўправаднікоў: паклаў пачатак даследаванням паўправаднікоў як новых матэрыялаў для электронікі, прапанаваў тлумачэнне механізму выпрамлення эл. току ў паўправадніках, распрацаваў асн. аспекты вы карыстання тэрма- і фотаэл. уласцівасцей паўправаднікоў для пераўтварэння цеплавой і светлавой энергіі ў электрычную і інш.Дзярж. прэмія СССР 1942. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПА́ЦЬЕЎ (Віктар Аляксандравіч) (н. 30.3.1942, г. Омск, Расія),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства. Акад.Нац.АН Беларусі (1996; чл.-кар. з 1994), д-рс.-г.н. (1986), праф. (1997). Акад.Рас. акадэміі с.-г.н. (1995). Сын А.М.Іпацьева. Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1965). З 1967 працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры), з 1989 дырэктар Ін-та лесу Нац.АН Беларусі. Навук. працы па лесазнаўстве, лясной гідралогіі, радыеэкалогіі лесу, пытаннях аптымізацыі воднага рэжыму і жыўлення лясных насаджэнняў ва ўмовах залішняй увільготненасці глеб, паскарэння рэабілітацыі лясных экасістэм пасля глабальнага радыенукліднага забруджвання. Аўтар навук. кірунку па праблеме вырошчвання лесу з рэгуляваным назапашваннем радыенуклідаў у дрэвавых пародах.
Тв.:
Ведение лесного хозяйства на осушенных землях. М., 1984 (разам з Л.П.Смаляком, І.К.Блінцовым);
Водный режим и потребление элементов питания в мелиорированных сосновых фитоценозах. Мн., 1990;