ТО́МАС (Thomas) Доналд Алан (н. 6.5.1955, г. Кліўленд, ЗША),
касманаўт ЗША. Д-р філасофіі ў галіне матэрыялазнаўства (1982). Скончыў ун-т Кейс Вестэрн Рэзерв (г. Кліўленд, 1977), Корнелскі ун-т (1980). З 1988 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана НАСА, з 1991 у атрадзе касманаўтаў НАСА. У 1999—2000 дырэктар аперацый НАСА у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына (Расія). Здзейсніў (як спецыяліст) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 8—23.7.1994, 4—8.4.1997 і 1—17.7.1997 на КК «Калумбія», 13—22.7.1995 на КК «Дыскаверы». У космасе правёў 43,3 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі», «За выключныя заслугі» (2), «За касмічны палёт» (4).
М.М.Касцюковіч.
т. 18, кн. 1, с. 462
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)