ШАМЯ́КІН Міхаіл Міхайлавіч (26.7.1908, Масква — 26.6.1970),
расійскі хімік-арганік, адзін з заснавальнікаў біяарган. хіміі. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1930 працаваў у НДІ і ВНУ Масквы. З 1945 у Ін-це біял. і мед. хіміі АМНСССР. У 1959—70 дырэктар Ін-та прыродных злучэнняў АНСССР. Навук. працы па хіміі антыбіётыкаў, вітамінаў і інш. прыродных біялагічна актыўных рэчываў. Прапанаваў метад сінтэзу і тэхналогію прамысл. атрымання леваміцэціну (1953). Сінтэзаваў тэтрацыклін (1966).
Тв.:
Химия антибиотиков. Т. 1—2. 3 изд. М., 1961 (у сааўт.);
Масс-спектрометрическое определение аминокислотной последовательности в пептидах и белках // Современные проблемы химии пептидов и белков. М., 1969.