КО́НАНАЎ Уладзімір Антонавіч (н. 27.1.1952, г. Горкі Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне лазернай тэхнікі. Канд. тэхн. н. (1984). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у СКТБ Ін-та фізікі АН Беларусі (з 1986 гал. інжынер). З 1992 дырэктар навук.-вытв. прадпрыемства «ЛОТІС» (лазеры, оптыка, тэхналогіі і сістэмы). Навук. працы па лазернай фізіцы, нелінейнай оптыцы і лазерных тэхналогіях. Распрацаваў шэраг цвердацельных лазераў і нелінейнааптычных пераўтваральнікаў для спец. выкарыстання. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.

Тв.:

Лазер на кристалле сапфира с центрами окраски (у сааўт.) // Журн. техн. физики. 1986. Т. 56, вып. 3;

Особенности модуляции добротности рубинового лазера пассивным затвором из облученного нейтронами лейкосапфира (у сааўт.) // Квантовая электроника. 1987. Т. 14, №8.

М.​П.​Савік.

т. 18, кн. 1, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)