БІТНО́ Леанід Рыгоравіч (н. 4.6.1945, г. Заслаўе Мінскага р-на),

бел. вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1992). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1968). З 1971 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання (з 1978 нач. лабараторыі). З 1990 дырэктар навук.-вытв. фірмы «Окулюс». З 1995 у НДІ фіз.-хім. праблем БДУ. Навук. працы па стварэнні аўтаматаў, аснашчаных тэхн. зрокам для абсталявання зборкі вырабаў мікраэлектронікі. Распрацаваў метады і апаратуру распазнавання крышталёў інтэгральных схем і транзістараў і дакладнага вызначэння іх становішча для безаператарнай зборкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.

Тв.:

Автоматическая сборка ИС: Технол. процесс. Оборудование. Управление. Техн. зрение. Мн., 1990 (разам з В.​А.​Зяньковічам, Я.​Я.​Анегіным).

т. 18, кн. 1, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)