казлятнік, род кветкавых раслін сям. бабовых. 8 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі, Усх. Афрыцы. На Беларусі інтрадукаваны 2 каўказскія віды: галега ўсходняя, або лясная (Galega orientalis), — меданосная, кармавая расліна, і галега лекавая (Galega officinalis), выкарыстоўваецца для лячэння цукр. дыябету.
Шматгадовыя голыя або кароткаапушаныя травяністыя расліны з прамастойным трубчастым, уверсе галінастым сцяблом выш. да 120 см. Лісце складанае, няпарнаперыстае, з шырокімі прылісткамі. Кветкі двухполыя, блакітныя, сінія, фіялетавыя, сабраныя па 25—50 у густыя верхавінкавыя або пазухавыя гронкі даўж. да 25 см на доўгіх кветаносах. Плод — шматнасенны лінейны боб. Насенне пупышкападобнае, дробнае. Кармавыя, лек., дэкар. і сідэратныя расліны. Галега лекавая ядавітая для жывёлы (мае ў сабе алкалоід галегін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДЫЁМА (ад грэч. idiōma своеасаблівы выраз) у мовазнаўстве, складанае па структуры моўнае адзінства з цэласным семантычным зместам. У вузкім сэнсе — фразеалагічнае зрашчэнне (гл.Фразеалагізм). Састаўныя ідыяматычных адзінстваў наз. кампанентамі, у І. яны страчваюць сваё звычайнае значэнне (напр., «сабаку з’есці» — мець вял. навык, вопыт у чым-н.).
Вылучаюцца марфалагічныя І. — словы, значэнне якіх не абумоўлена сукупнасцю значэнняў іх марфем; лексічныя І. — спалучэнні двух і больш слоў пастаяннага лексіка-грамат. складу, злітнае значэнне якіх не вынікае са зместу асобных кампанентаў; сінтаксічныя І. — простыя або складаныя канструкцыі, агульнае значэнне якіх не вынікае з сумы значэнняў форм і ўласцівых ім сінтакс. адносін. І. — сродак выразнасці і вобразнасці мовы. Вывучае І. ідыяматыка.
3) рагавіца кожнага з асобных вочак, з якіх складаецца складанае вока членістаногіх; фасетка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Касаву́рыць ’глядзець коса, убок, касіць вочы’ (Нас.). Слова, безумоўна, складанае. Яго першая частка ўзыходзіць да косы (гл.). Але другая частка застаецца няяснай (магчыма, кантамінаванай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Белабры́сы ’бландзін’ (БРС, Касп.). Рус.белобры́сый. Відаць, складанае слова: да bělъ ’белы’ і bry (brъve) ’брыво’. Гл. Фасмер, 1, 148; Шанскі, 1, Б, 87.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жывагло́т ’драпежнік, які глытае здабычу жыўцом’, ’бязлітасны прыгнятальнік’. (ТСБМ). Рус.живогло́т ’тс’. Складанае слова з жыв‑, ‑а‑ (< ‑о‑), глот (глът) з наступным пераносам значэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свінапро́л ‘нейкая трава’ (себеж., Мат.). Складанае слова, дзе першая частка выводзіцца з свіны (гл.) і характарызуе другую частку няяснага паходжання (Карскі 2–3, 100).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінадар (паэт.) ’той, хто дорыць віно’ (КТС, Р. Барадулін). Новаўтворанае складанае слова. Да віно і дарыць (гл.). Параўн. ст.-рус.винодати ’дарэнне віна’ (XII ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страйхо́ды ‘басаножкі’ (Сл. рэг. лекс.), срайхо́ды ‘старыя боты з адрэзанымі халявамі’ (мядз., Шатал.). Няясна. Відаць, складанае слова, другая частка — да хадзіць, ход, параўн. скараходы, хадакі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухабздзей ’хударлявы чалавек’ (віц., Мат.). Складанае слова, дзе суха (гл. сухі) з’яўляецца азначэннем да незафіксаванага *бздзей (ад бздзець ’псаваць паветра’), гл. Карскі 2–3, 100.