1. Стаць непрыгодным ад доўгай носкі (пра абутак, адзенне). Сукенкі святочныя Ад дажджоў парадзелі, У дарогах знасіліся, Палінялі ад сонца.Панчанка.
2.Спец. Сапсавацца, стаць непрыгодным ад доўгай работы (пра машыны, механізмы і пад.). — Знасіліся поршні, укладышы падшыпнікаў, прыйшлося ўсё гэта замяніць.Краўчанка.
3.перан.Разм. Дачасна састарыцца, аслабець. Змітрок падняў вочы. — Няўжо праўда, доктар, што я ўжо знасіўся?Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаве́р’е, ‑я, н.
Адсутнасць давер’я, падазроныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Далейшая размова збліжае .. [Андросаву і Лабановіча], рассейвае тое недавер’е і тую асцярожнасць, што замінаюць выяўленню шчырасці і адкрытасці паміж людзьмі, асабліва малазнаёмымі.Колас.Людское недавер’е — бадай самая страшная рэч.Карпаў.// Сумненне ў верагоднасці, праўдзівасці чаго‑н. — Прыязджайце лепш у Маскву вучыцца ў медінстытут. — Няўжо праўда? — з радасным недавер’ем вырвалася ў Алесі.Васілевіч.
•••
Вотум недавер’ягл. вотум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сталю́га, ‑і, ДМ ‑люзе, ж.
1. Прыстасаванне для распілоўкі бярвёнаў на дошкі; высокія козлы. Эх, бацька, бацька!.. Няўжо гэта той самы ты, што, пілуючы на прыгуменні дошкі, стаяў на сталюгах і зверху пасмейваўся з сыноў?Брыль.Тоця, ездзячы па тавары, не раз бачыла, як на гэтым пляцы шархалі на сталюгах падоўжныя пілы, а над цагляныя падмуркам завіхалася з паўдзесятка чалавек.Ракітны.
2. Сталярны варштат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хі́ба́IIчасціца
1. (няўжо) denn;
хі́ба́ яму́ мо́жна ве́рыць? kann man ihm denn gláuben?;
хі́ба́? wírklich?, tátsächlich?;
2. (можабыць) vielléicht; wie wenn;
хі́ба́ схадзі́ць мне да до́ктара? soll ich vielléicht zum Arzt géhen?, und wenn ich zum Arzt gínge?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ня1, ня‑ня ’выгукі, якімі падзываюць сабаку’ (ТС), ня‑ня‑ня ’падзыўныя для кароў’ (ДАБМ, камент. 895), укр.ня, ня‑ня ’падкліканне сабакі’. Відаць, «спешчаны» варыянт да на, на‑на ’тс’ (гл.), параўн., аднак, балг.дыял.нё‑не ’падзыўныя для каровы ці вала’.
Ня2 ’не; хіба’ (Касп.), ’не; няўжо’: ня ты ня ведыіш (Бяльк.). З не (не-) у выніку якання і адсячэння другой часткі ў няво́, няго́ ’тс’, параўн. смал.ня ’тс’: ня у вас нет? (СРНГ), маг.ня не, якое Карскі (2–3, 83) тлумачыць па-руску ’ужели нет?’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
здо́льны, ‑ая, ‑ае; ‑лен, ‑льна.
1. Які мае здольнасць (у 1 знач.); які можа або ўмее што‑н. рабіць. Здольны захапляцца. □ Высокі, спрытны, стройны, да работы ўсякай здольны.Дубоўка.Героі любоўнай лірыкі Танка — маральна здаровыя людзі, яны здольны на глыбокае і моцнае пачуццё.У. Калеснік.
2. Які мае здольнасці (у 2 знач.); таленавіты. Здольны артыст. Здольны інжынер. □ «Няўжо гэта праўда, што .. [Аленка] такая здольная?» — думаў Сцёпка і не хацеў даваць веры.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Аддаць за пэўную плату. [Гарасім] хацеў прадаць зямлю, а грошы раздаць бедным.Чарнышэвіч.
2. Выдаць каго‑н., здрадзіць каму‑, чаму‑н. Не прадам свой народ я ніколі, Беларусь у баях адстаю.Астрэйка.[Ткачук:] — І знаеш, думаў я, думаў і надумаўся схадзіць усё ж уначы да Мароза. Няўжо, думаю, ён прадасць мяне?Быкаў.
•••
Спаць як пшаніцу прадаўшыгл. спаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і скляплю, склеплеш, склепле; зак., што.
1. Злучыць, змацаваць пры дапамозе кляпання. Трэснула тая дуга якраз пасярэдзіне, ды так, што ніяк яе не склеіш і не скляпаеш.Жычка.Цяпер скажу: тады назвалі былі мяне ў маёнтак дзеля таго, каб я скляпаў разарваны сабачы ланцуг і прымацаваў яго да будкі.Кулакоўскі.
2.перан.Разм. Сабраць, стварыць (гаспадарку або калектыў). [Тамаш:] — Я от усё пра алейню думаю, няўжо мы яе не скляпаем?..Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слыць, слыву, слывеш, слыве; слывём, слывяце; незак., кім-чым, закаго і без дап.
Разм. Быць вядомым у якасці каго‑, чаго‑н., лічыцца кім‑, чым‑н., славіцца. На звадку для хлопцаў, на зайздрасць дзяўчатам, Слыла паваблівай дзяўчынай яна [Гануля].Купала.[Сімха:] — А можа. Таня, хочаш есці? Я тут за кухара слыву.Глебка.[Коля:] — Ты ж, Міхась, слывеш сярод нас самым разумным. Няўжо ты не можаш што-небудзь выдумаць?Шахавец.Адным словам, школа слыла па ўсё Навагранскае ваяводства.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бры́дкі, ‑ая, ‑ае.
1. Непрыгожы з выгляду, гадкі. [Тапурыя:] — Асілкам..[селянін] не быў, але да работы быў здатным і з твару быў не брыдкі.Самуйлёнак.// Непрыемны, дрэнны. Брыдкі настрой. Брыдкі характар. □ Няўжо яшчэ працягваецца той брыдкі сон!Чарнышэвіч.
2. Паганы, ганебны, благі. Брыдкія паводзіны. □ Алімпе не хапала яшчэ таго, каб родная маці яе стала завадатаркай брыдкіх спраў.Сабаленка.Перад.. [Юркам] было сорамна, і сам сабе Цімка здаваўся брыдкім.Карпаў.// Непрыстойны, брудны, пахабны. Пайшлі па вёсцы пра Зосю брыдкія плёткі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)