Ні́шчыць ’даводзіць да галечы’ (Нас.), ’знішчаць, зніштажаць, губіць, спусташаць, прымяншаць’ (Гарэц.), ’спусташаць’ (Яруш.), ’знішчаць’ (Шат., Бяльк.), нішчыццагінуць, прападаць’ (ТС), укр. нищити ’спусташаць, знішчаць’, польск. niszczyć ’ператвараць у нішто, марнаваць, знішчаць, спусташаць’. Выводзяць з прасл. *nīsti̯‑ (гл. нішчэ́ць) (Брукнер, 364; Фасмер, 3, 77), што ўзыходзіць да *ničьto, гл. нішто (ESSJ SG, 2, 489).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ўкнуць1 ’піснуць (пра ката)’ (Нар. лекс.). Гл. кеўкаць.

Ке́ўкнуць2 ’здохнуць, памерці’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Укр. кикнути ’тс’. Паняцце «пагібелі» звязваецца з паняццем «гнутага». Параўн. гінуць і гнуць. Гэта дае падставу выводзіць бел. і ўкр. дзеясловы ад прасл. kyka, літ. kùkis ’гак’ і інш. (ЕСУМ, 2, 431). Параўн. таксама звонкі варыянт гегнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

perish [ˈperɪʃ] v.

1. fml or lit. гі́нуць;

Almost a hundred people perished in the fi r e . Амаль сто чалавек загінулі ў час пажару.

2. BrE псава́ць; псава́цца (пра матэрыял)

perish the thought infml барані́ бог!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БУРАКО́ВЫЯ ТЛІ,

насякомыя атрада раўнакрылых падатрада сысучых; шкоднікі буракоў і інш. с.-г. раслін. Найб. пашыраны ва ўсіх раёнах буракасеяння 2 віды: бураковая, або бабовая, тля (Afis fabae) і бураковая каранёвая тля (Pemphigus fuscicornus). Псуюць таксама пасевы бобу, бульбы, шпінату, гарбузоў і інш. раслін, асабліва моцна насеннікі буракоў.

Бураковая тля бывае бяскрылая і крылатая, даўж. 2 мм, чорная з шызым адценнем. Да 17 пакаленняў за год. Высмоктвае сокі з раслін, у выніку лісце скручваецца і завядае, расліна адстае ў росце, зніжаецца ўраджай. Зімуе ў стадыі яец. Бураковая каранёвая тля жаўтавата-белая, даўж. да 2,5 мм. Калоніі тлей жывуць на дробных карэньчыках раслін, якія вянуць, а пры недахопе ў глебе вільгаці гінуць. Цукрыстасць цукр. буракоў зніжаецца на 3—5%.

Бураковыя тлі: бяскрылая і крылатая самкі.

т. 3, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мерці, мерцьгінуць, паміраць’ (ТСБМ, Нас., Растарг., ТС), віл. мярці́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. ме́рти, польск. mrzeć (< mier‑ć), чэш. mříti, ст.-чэш. mřieti, umierati, а ў іншых слав. мовах з ‑і‑ (бел. паміраць, рус. умирать, славен. umírati і інш.). Да прасл. mer‑ti, аснова якога mer‑ чаргуецца з mьr‑ і mor‑ (Махэк₂, 382; Брукнер, 346–347).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

монакарпі́чны

(ад мона- + гр. karpos = плод);

м-ыя расліны — расліны, якія цвітуць і пладаносяць адзін раз у жыцці, пасля чаго гінуць; м-ымі з’яўляюцца ўсе аднагадовыя і двухгадовыя расліны, а таксама пальма, агава, бамбук (параўн. полікарпічны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НЕКРАБАКТЭРЫЁЗ, некрабацылёз,

інфекцыйная хвароба свойскіх і многіх дзікіх жывёл (млекакормячых, птушак, паўзуноў), зрэдку чалавека, якая выклікаецца анаэробнай бактэрыяй некрозу і характарызуецца некратычным распадам тканак. Пашыраны амаль усюды, найб. у паўн. зонах. Часцей хварэе маладняк, са свойскіх жывёл — паўн. алені, авечкі, козы, буйн. раг. жывёла, коні, свінні, куры. Крыніца інфекцыі — хворыя і бактэрыяносьбіты (мікроб пастаянна жыве ў страўнікава-кішачным тракце многіх жывёл, у т. л. насякомых). Заражэнне адбываецца праз пашкоджанні скуры (часцей ніжніх ч. канечнасцей), слізістых абалонак (часцей ротавай поласці), пупавіну (у нованароджаных). Цячэнне вострае (часцей у маладняку), падвострае ці хранічнае. На месцах укаранення мікробаў развіваюцца запаленне і гнойна-некратычныя язвы, якія могуць пашырацца на сумежныя тканкі і ў глыбіню, у т. л. на косці; магчымы метастаз крывёю з утварэннем ачагоў некрозу ва ўнутр. органах, далучэнне гніласнай мікрафлоры. Пры моцным пашырэнні паталаг. працэсу развіваюцца інтаксікацыя, гарачка, знясіленне, жывёлы гінуць.

т. 11, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ginąć

giną|ć

незак.

1. гінуць, паміраць;

~ć od kul — гінуць ад куль;

2. прападаць, губляцца; знікаць;

głos ~ł w ulicznym hałasie — голас прападаў у вулічным шуме;

~ć w cieniu — быць у цяні; быць непрыкметным; быць на другім плане

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zugrnde, zu Grnde:

~ ghen* (за)гі́нуць;

~ lgen (па)кла́сці ў асно́ву;

~ legen* ляжа́ць у асно́ве;

~ rchten загубі́ць, зні́шчыць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

тану́ць, тану, тонеш, тоне; незак.

1. Апускацца пад ваду на дно пад дзеяннем сілы цяжару. Жалеза тоне. Дрэва не тоне. □ Паведамлялася, што эсмінец вядзе бой з варожымі самалётамі, што эсмінец пашкоджаны і тоне. Кулакоўскі. // Гінуць, паміраць, ідучы на дно. «Нехта тоне, — здагадаўся Валодзька. — Трэба хутчэй ратаваць...» Гамолка. // перан. Гінуць, трацячы жыццёвыя сілы, волю пад уздзеяннем неспрыяльных умоў. Партыя хутка асушыла прышчэпаўскія балоты ў зямельных установах, дзе танула раней любая ініцыятыва, любая добрая задума. Лынькоў.

2. у чым. Апускацца ў што‑н. мяккае, сыпкае, вязкае і пад.; засядаць, вязнуць у чым‑н. Тануць у гразі. Тануць у балоце. □ Пыл на дарозе быў, што прысак, ногі танулі ў ім. Шамякін. // перан. Станавіцца мала прыкметным сярод чаго‑н., закрывацца чым‑н. Крайнія хаты танулі ў густым тумане. Навуменка. Дарога ў маёнтак танула ў кустах чаромхі і бэзу. Хомчанка. / Пра гукі. Бывалі моманты, калі надыходзіў перарыў у громе, і тады чулася стральба кулямётаў дзесьці ў полі, на захад ад горада, пасля зноў усё танула ў выбухах артылерыйскіх разрываў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)