Таць1 рэдкае ’злодзей’: таць начны (слаўг., Бел. лекс., 168), ст.-бел. тать ’злодзей’ (Ст.-бел. лексікон), ’злодзей, рабаўнік’ (1440 г., КГС), сюды ж татьба, татба ’крадзеж, рабаўніцтва’ (1398 г.), ’грашовы штраф за разбой’ (Ст.-бел. лексікон, КГС). Параўн. укр. тать ’злодзей’, татьба́ ’крадзеж, рабаўніцтва’, рус. тать, стараж.-рус. тать ’злодзей, грабежнік’, н.-луж. taś, серб.-харв. та̑т, славен. tȃt ’тс’, tȃtba ’крадзеж’, ст.-слав. тать ’злодзей’. Прасл. *tatь звязваюць з *taiti ’таіць’, роднаснае ст.-ірл. tāid ’злодзей’, грэч. τητάω ’пазбаўляю’, ст.-інд. tāyú ’злодзей’, хец. tajezzi, tajazzi ’крадзе’ (Фасмер, 4, 28; Шустар-Шэўц, 1500; Скок, 3, 434–435; Огледна. св., 71; Бязлай, 4, 156; ЕСУМ, 5, 528), гл. таіць.

Таць2 ’раставаць’ (пух., З нар. сл.). Параўн. чэш. tát, в.-луж. tać ’раставаць, пераходзіць у вадкі стан’. Інфінітыў на базе кораня ў прасл. *ta‑ja‑ti ’тс’ < і.-е. *tã‑ ’тс’ (Махэк₂, 637; Шустар-Шэўц, 1494). Гл. та́яць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)