гі́нуць, -ну, -неш, -не; гінь; незак.

1. Спыняць існаванне, знішчацца, прападаць.

Г. ад кулі.

Расліны гінуць ад марозу.

2. перан. Рушыцца, не адбывацца (пра планы, намеры і пад.).

Гіне мая надзея на паездку.

|| зак. загі́нуць, -ну, -неш, -не; загінь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гі́нуць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гі́ну гі́нем
2-я ас. гі́неш гі́неце
3-я ас. гі́не гі́нуць
Прошлы час
м. гі́нуў гі́нулі
ж. гі́нула
н. гі́нула
Дзеепрыслоўе
цяп. час гі́нучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гі́нуць несов.

1. ги́бнуть, погиба́ть; пропада́ть;

2. (о зверях, насекомых и т.п.) до́хнуть; (о скоте — ещё) па́дать;

3. перен. (о надеждах, планах и т.п.) ру́шиться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. Спыняць існаванне, разбураючыся, знішчаючыся; знікаць, прападаць. Высока ляцелі іскры, гінула чалавечая праца цэлых пакаленняў, нішчыліся нацыянальныя багацці, скарбніцы культуры. Гурскі. Клубочкі дыму, працэджваючыся праз яловыя лапкі, выбіваюцца на прастор і гінуць у зімнім паветры. Колас. // Паміраць. Гінуць ад кулі. □ Без каманды войска гіне. З нар. / Пра жывёлу, расліны. На галіне Пры даліне Ліст на дрэве марна гіне: Ліст зялёны, ды ўмірае. Колас. Не узыходзіць, А чэзне і гіне насенне, Калі кідае сейбіт яго На каменне. Макаль.

2. перан. Знікаць, рушыцца (пра планы, надзеі і пад.). Надзеі гінуць. □ Гінулі і туманіліся думкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гі́нуцьгінуць’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.). Укр. ги́нути, рус. ги́бнуть, дыял. ги́нуть, польск. ginąć, gibnąč, чэш. hynouti, ст.-слав. гыбнѫти, гынѫти, балг. ги́на, ги́бна, серб.-харв. ги̏нути, ги̏бнути і г. д. Прасл. *gybnǫti, якое суадносіцца з *gybati. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 218–219 (там і літ-ра). Сл. паўн.-зах. лічыць гэта бел. слова запазычаннем з польск. ginąć, што неверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загі́нуць гл. гінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

погиба́ть несов. гі́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ні́шчыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца; незак.

Знішчацца, гінуць, прападаць.

Безгаспадарчасцю нішчыцца багацце дзяржавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ги́бнуть несов., прям., перен. гі́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́рці, 1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв., мрэ, мром, мраце́, мруць; мёр, ме́рла, ме́рлі; мручы́; незак. (разм.).

Паміраць, гінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)