Ла́пікла ’латка’ (віц., мін., ДАБМ, 924–925; Шат., Касп.; чэрв., Сл. паўн.-зах.), ’дзірка на адзежы’, ’праталіна’ (Некр.), ’адзежа’ (Сержп. Грам.), ’вялікая латка’ (Шат.), чырвонаслаб. ла́пікло ’латка’ (З нар. сл.), ганц. ’невялікі ўчастак’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Лаўчутэ (Балтизмы, 118) дапускае існаванне ў літ. мове формы lopykla(s) < lópyti ’латаць’ па аналогіі да valgyklas ’ежа’ < válgyti ’есці’ пры наяўнасці лат. lāpekļis ’папраўка, рамонт’, ’цыраванне’. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 621) дае такую форму lopỹklas ’латка’ — крыніцу запазычання. Тое ж у Взаимод. лингв. ареалов (1980, 198). У LKŽ слова запісана ў Воранаўскім р. Гродзенскай вобл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́хта 1 ’чалавек, які хутка і без толку гаворыць’ (нясв., Жд. 2), ’дзяўчына-падлетак, якая бегае па хатах, а за работу не бярэцца’, лёгкая сучка, якая ганяе зайцоў’ (КЭС, лаг.), ’балбатуха, пляткарка’ (в.-дзв., Шатал.; карэліц., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), лахта ’тс’ (слонім., Шатал.). Да лахтаць < лахаць 1 (гл.).

Ла́хта 2 ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — у выніку семантычнага пераносу з лахты ’зношанае, бруднае адзенне’, ’неакуратны, неахайны’. Параўн. такі ж пераход у лахудачка > лахудра. Генетычна роднаснае — рус. паўн.-дзвін. лахта ’гультайка, неахайная’, а таксама перм. лахтовина (і ластовина) ’акравак, кавалачак матэрыялу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня 1, ня‑ня ’выгукі, якімі падзываюць сабаку’ (ТС), ня‑ня‑ня ’падзыўныя для кароў’ (ДАБМ, камент. 895), укр. ня, ня‑ня ’падкліканне сабакі’. Відаць, «спешчаны» варыянт да на, на‑на ’тс’ (гл.), параўн., аднак, балг. дыял. нё‑не ’падзыўныя для каровы ці вала’.

Ня 2 ’не; хіба’ (Касп.), ’не; няўжо’: ня ты ня ведыіш (Бяльк.). З не (не-) у выніку якання і адсячэння другой часткі ў няво́, няго́ ’тс’, параўн. смал. ня ’тс’: ня у вас нет? (СРНГ), маг. ня не, якое Карскі (2–3, 83) тлумачыць па-руску ’ужели нет?’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падло́га 1 ’насціл у памяшканні, па якім ходзяць; пол (пераважна ў жыллёвым памяшканні)’. З польск. podłoga ’тс’ (Махэк, 120), якое ад dłażyć ’рабіць насціл’ (Брукнер, 425).

Падло́га 2 ’падвалкі’ (Мат. Гом.), ’падаконнік; падсцілка’ (Бяльк.). Рус. подло́га ’падкладка, падвалю’, укр. підлі́жкі ’вялікія камні, якія падкладваюцца пад асноўныя бярвёны хаты, калі месца няроўнае’, підло́га ’два пярэднія і два заднія слупы ў кроснах’, чэш. podloha, podložka ’падстаўка; падкладка’, серб.-харв. по̏длог, по̏длога ’падсцілка, падкладка, падстаўка, фундамент’, славен. podlóga ’парог; ніжняе бервяно’, балг. подлога ’падкладка, падножка, падстаўка’. Аддзеяслоўнае вытворнае ад podložiti < ložiti (гл. лажы́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кара́чкі ’кукішкі, карачкі’ (Шат., Нас., Гарэц., Др.-Падб.), карачы ’тс’ (Сцяц. Нар.), укр. карачки ’тс’, рус. корячка ’тс’ да korakъ (параўн. серб.-харв. ко̏рак, славен. korák ’крок’), якое ў сваю чаргу да korkъ ’нага’ (гл. крок, якое запазычана з польск. мовы) (Трубачоў, Эт. сл., 2, 50, 77–80). Прасл. korakъ паводле Трубачова адлюстроўвае фальшывае поўнагалоссе, якое спарадычна ўзнікала яшчэ ў праславянскі перыяд. Калі гэта так, то лексема карачкі з’яўляецца рэліктам усходнеславянскіх паралеляў да серб.-харв. ко̀рак і іншых паўднёва-славянскіх лексем: карачка < koračьka < korakъ. Форма карачы хутчэй за ўсё другаснае ўтварэнне па аналогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катахі́ ’трыснёг, чарот’ (Сцяшк. і інш.), каташке́ ’тс’ (Сцяшк.: «Каташкʼе́ на бало̇цѝ растуць»). Параўн. катахі́, катахе́, катухі́ ’каташкі’, ’кіяхі, шышкі’ (Сл. паўн.-зах., 2). Слова па паходжанню не зусім яснае і фармальна зацямнёнае. Можна зыходзіць са слав. *katyšь (гл. у Трубачова, Эт. сл., 9, 165. і СРНГ, 13, 137). Звяртаем увагу на тое, што бясспрэчна роднасная са словам катахі́ ’трыснёг’ лексема катахі́ мае таксама значэнне ’шышкі’. Гэта аб’ядноўвае катахі́ і г. д. з прасл. *katyšь і можна меркаваць, што бел. катах‑ з’яўляецца фанетычным пераўтварэннем больш старажытнага *katyx‑ (> *katyšь): каташкі < *катышкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апла́вы ’жаночая хвароба, трывалы і цяжкі крывацёк’ (Нас.). Множны лік ад аплав(а), утворанага, пэўна, ад аплываць ’цячы’ (напрыклад, аб свечцы). Славянскія паралелі невядомы, аднак гэта зусім не азначае, што слова не было вядома іншым славянам. На назву такой сур’ёзнай і да таго ж саромнай хваробы магло накладацца табу: параўн. адсутнасць назвы для крывацёку ў класіфікацыі рускіх народных назваў хвароб Мяркулавай (Этимология, 1967, 159), што зусім не азначае адсутнасці такой назвы ў мове. Па мадэлі словаўтварэння — слова старажытнае, магчыма нават праславянскае. Параўн. польск. upławy выдзяленні з жаночых палавых органаў’. Параўн. Супрун, БЛ, 1, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кажура́ ’скурка (на гародніне)’ (Др.-Падб.), кажурына ’тс’ (ТСБМ, Шат.). Цяжка па некалькіх фіксацыях меркаваць аб статусе слова. Рус. кожура ’тс’ (у Даля без геаграфіі). З ‑ур‑суфіксацыяй ад кожа (гл.); Шанскі (11, 8, К) прыводзіць рус. дыял. снежура ’снег, які прамок ад вады’, што сведчыць аб экспрэсіўным характары суфіксацыі ў разглядаемым слове. Да бел. кажурына можна прывесці наступныя адпаведнікі: ст.-рус., наўг., пск. кожурина ’кара дрэва’, наўг. ’кавалак драўнянай кары’, буйск., кастрам., калін. ’скурка на пладах насення’. Аб суадносінах гэтых слоў (інавацыя? запазычанне?) меркаваць цяжка. Параўн. кажурына ’кусок аўчыны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́лец ’адзін з пяці канцавых частак кісці рукі або ступні ў чалавека; канечны член на лапах жывёл і птушак; валік або стрыжань у машынах’. Агульнаслав.: рус. па́лец, укр. па́лець, ст.-рус., ц.-слав. пальць, польск. palec, славен. pȃlec ’вялікі палец’ і г. д. Прасл. раlъ > palьcь. Роднаснымі лічацца лац. pollex, ‑icis ’вялікі палец (на руцэ, назе)’ (падваенне l у выніку экспрэсіўнага характару), далей нов.-перс. pālidan ’шукаць, ісці па слядах’, балг. пáлам ’шукаю’, ст.-в.-ням. fuolen ’адчуваць’ (Фасмер, 3, 191; Махэк, 429; у Фасмера, гл. агляд літ-ры).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачопка, почапка, по́чыпка ’дужка, вяроўка, якая звязвае два вухі ў вядры’ (Нас., Мядзв., Грыг., Яруш., Касп., Чач., Гарэц., Некр., Янк., Мат. Гом.; маг., Шн. 2; круп., докш., Сл. ПЗБ; шкл., Мат. Маг.), ’ручка ў карзіне’ (Касп.; паўн.-усх., КЭС), ’вяроўкі ў зыбцы’ (Нас., Мат. Маг., Мат. Гом.), ’лямка’ (Ян.), ’прывязка, якой прымацоўваецца біч ды цапільна’ (в.-дзв., лаг., ДАБМ, 829). Да па‑ (< прасл. po‑) і -чапіць < прасл. tapati (аднароднае з capati і харай), у якім пачатковае ta‑ ўзыходзіць да ka- (Трубачоў, Эт. сл., 4, 17–18). Гл. таксама чапляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)