На́вязка ’нешта навязанае’: навязкі навязваць (Л. Калюга), ’загавораная шаптухай ніцяная перавязка на балючым месцы’ (дзярж., Нар. сл.), ст.-бел.навязка, навезка, навеска (1444 г.) ’барыш, прыбытак; штраф’ (Гарб.): за шестеро коней no рублю грошей платити з навезкою. Да вязаць, першапачаткова ’тое, што прывязвалася’, у тым ліку пры ўзважванні ці вымярэнні — ’адрэзаная частка, якая прымацоўвалася да цэлага, каб не згубілася; даважка’, пазней ’дадатак звыш пэўнай меры’, ’прыбытак’, ’штраф’; старабеларускі юрыдычны тэрмін Булыка (Лекс. запазыч., 84) лічыць запазычаннем са ст.-польск.nawiązka ’тс’, што ў святле прыведзеных вышэй меркаванняў патрабуе дадатковай аргументацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́сыртухі, посыртухі ’блочкі, чапёлкі для падвешвання нітоў’ (Уладз.). Паводле Петлевай (Этимология–1985, 18), рэканструюецца як прасла (po) ‑sъrt‑uxa < sъrt‑, якое абазначае рух і паходзіць з і.-е.*ser‑ ’цячы, рухацца’, параўн. серб. -харв.sftałi ’несціся, імкнуцца’, ’нападаць’, ’бадзяцца’, балг.присрътам ’марудна і карпатліва рабіць нешта’, макед.сртам ’углядвацца, чакаць’, польск.siertać się ’кідацца’, каш.sarnęc ’уцячы’, рус.сёртать ’пераступаць з адной нагі на другую’ (Варбат, Этимология–1975, 32–34). Сюды ж і ушацк.сярто́ліцца ’выконваць доўга цяжкую работу’ (Нар. лекс.). Бел. лексема посыртухі адлюстроўвае ідэю руху — ’абарачальныя колцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разгара́чыцца ’раскірачыцца’, разгара́ка ’раскірака’ (слонім., Нар. словатв.), розґара́ґа ’скрыўлены ад хваробы чалавек’ (драг., Нар. лекс.), разгіра́чыцца ’шырока расставіць ногі’ (ваўк., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’расхінуцца’ (Сцяшк.). Не зусім яснае слова. Хутчэй за ўсё, гэта фанетычны варыянт слова раскара́чыцца ’шырока расставіць ногі’, раскара́ка ’чалавек з няўклюдна расстаўленымі нагамі’, ’нешта няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае’ (гл.) са зменай к — г у інтэрвакальным становішчы. Сюды ж розґірэ́йда ’чалавек вуглаваты, няскладны, з крывымі нагамі’ (драг., Нар. лекс., пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 271), разґірэ́ка ’раскірэка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), разгірэ́ня ’разявака’ (Сцяшк.), разгірэ́к ’беспарадак’ (Юрч. СНЛ). Гл. разгірака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сёй-той ‘некаторыя (нямногія) людзі’ (ТСБМ). Спалучэнне ўказальных займеннікаў, што ўзыходзяць да *sь (гл. сей) і *tъ (гл. той). Сёй з сей пад уплывам той, з якім звычайна спалучаецца ў сказе, у тым ліку і ў самастойным ужыванні (Карскі 2–3, 342), аналагічна сёе‑тое ‘нямногае, нешта, некаторыя рэчы’ (ТСБМ), сёя‑тоя ‘што-небудзь’ (Сл. ПЗБ), параўн. i siòje, i tòje (Федар. 4), сё й то (ТС), але сей год, да сего́ дажыўся (Ян.). Пераход е > ё тлумачаць уздзеяннем націску (гл. ESSJ SG, 2, 618), параўн. аднак ні сёго́ ні того́ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́чка ’каляска на адным коле, якую штурхаюць перад сабой’ (ТСБМ, Арх. Вяр.), ст.-бел.тачка ’тачка’ (1679 г., КГС), ’невялікі вазок’ (Сл. ПЗБ). Укр., рус.та́чка ’вазок на адным коле’, польск.taczka, часцей мн. л. taczki ’тс’, ст.-чэш.táčka, чэш., славац.táčky мн. ’тачка (для пяску); двухколка’, серб.-харв.та̀чке, та̏чке ’тс’. Прасл.*tačьka ’павозка, вазок’ ад прасл.*tačati ’перасоўваць (на колах, куляючы і пад.)’, параўн. стараж.-рус.такати ’гнаць, паганяць’, пазней тачати ’тс’, тачити ’гнаць; ездзіць’, польск.taczać ’пасоўваць нешта круглае, куляць’, з суф. ‑ьk‑a (Борысь, 625).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лапата́ць, лапачу, лапочаш, лапоча; незак.
1. Удараць па якой‑н. паверхні, ствараючы аднастайныя прыглушаныя гукі; шалясцець. Лапатаць па вадзе крыламі. Лапочуць сцягі. □ Параход лапатаў пліцамі, часта прыставаў да крутога берага.Грахоўскі.Па страсе лапоча лівень, а побач стогнуць векавыя дрэвы...Грамовіч.Акунёк лапатаў у руках у Гаманька, калючым егерам распускаў спінны плаўнік.Броўка.
2.што і без дап.Разм. Нязвязна, паспешліва гаварыць, расказваць. Галілей суняўся.. і вінавата лапатаў: — Сушыльня... ага... сушыльня...Зарэцкі.Усе жанчыны як па камандзе, перабіваючы адна адну, пачыналі лапатаць, не згаджацца з прамоўцам.Грамовіч.// Невыразна вымаўляць, незразумела гаварыць. [Арынка] нешта лапоча на сваёй дзіцячай мове.«Звязда».// Гаварыць на чужой, незнаёмай для каго‑н. мове. Бег немец з паднятымі рукамі і нешта лапатаў.Чорны.
3.што і без дап.Разм. Гаварыць многа і бесперастанку аб чым‑н. нязначным, пустым; балбатаць, балабоніць. Жанчына жыла адна і любіла збіраць па вёсцы плёткі, — бегала з канца ў канец па хатах, лапатала пра ўсё, што на язык трапляла.Пташнікаў.[Маці:] — О-о, зноў лезе .. ведзьма, Міхаліна. Будзе тут цэлы дзень лапатаць ды падглядваць!Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́вы neu, Neu-; néuartig;
но́вае жыццё néues Lében;
зусі́м но́вы (fúnkel)nágelneu;
што но́вага? was gibt es Néues?;
гэ́та не́шта но́вае das ist neu, das ist was Néues;
Но́вы год Néujahr n -(e)s;
з Но́вым го́дам! viel Glück im Néuen Jahr;
Но́вы Запаве́трэл. Neúes Testamént;
Но́вы Свет die Neúe Welt;
◊
но́вы ве́нік чы́ста мяце́ néue Bésen kéhren gut
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
źle
дрэнна, кепска, блага;
źle pracować — дрэнна працаваць;
źle z kim postąpić — дрэнна абысціся з кім;
źle się czuć — дрэнна адчуваць сябе;
źle mu z oczu patrzy — па вачах відаць, што ён задумаў нешта дрэннае
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
адцяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.
1. Вылучаць, накладваючы цень, робячы цямнейшым па тоне. Адцяняць контуры на малюнку.// Рабіць ярчэйшым, выразнейшымм, падкрэсліваць колер, тон чаго‑н. [Дануся] была ў белай сукенцы-тэнісцы, якая так прыгожа адцяняла смуглае, загарэлае цела.Карпюк.
2. Вылучаць, падкрэсліваць, рабіць больш прыкметным. Вольга была апранена ў нешта падобнае да чорнага жакеціка, які адцяняў яе стройную постаць.Пестрак.//перан. Падкрэсліваць, рабіць выразным, узмацняць. Дзе-нідзе на сценах захаваліся квадраты шпалераў у свежым выглядзе. Гэта яшчэ больш адцяняла запушчанасць пакоя.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здранцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць адчувальнасць, гібкасць ад холаду або нязручнага становішча; амярцвець, адзеравянець. — Усё цела здранцвела: мусіць, гадзін пяць ляжалі нерухома.Маўр.Ногі Андрэя так здранцвелі, што ён ледзь адчуваў іх.М. Ткачоў.
2.перан. Прыйсці ў стан нерухомасці, знямення ад моцнага перажывання, страху і пад.; замерці. [Гольц-Мілеру] раптам стала ясна, што брат памірае, і ўсё ў ім здранцвела...Мехаў.Фішар таксама ўчуў нешта і як быў, укленчыўшы ў іржышчы, так і здранцвеў у напружанай позе сполаху.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)