Ску́мбрыя ‘невялікая марская прамысловая рыба’ (ТСБМ). Новае запазычанне праз рус. ску́мбрыя ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 87 і наст.), з новагрэч. σκονμβρί, мн. л. ‑ιά, ст.-грэч. σκόμβροσ; ‘скумбрыя або макрэль’ (гл. Фасмер 3, 662; падрабязней гл. Мотузенко, Этимология и семантика, Кишинев, 2006, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́ба (сьлі́ба) ‘хіба’ (Яўс.), ‘хіба’ і ‘каб’ (Бяльк.). Гл. сіба ‘тс’ з няяснай заменай слі‑/хі‑, аднак параўн. слі́паць/хлі́паць ‘хныкаць’ (ТС). Першую частку можна атаясаміць з укр. сли < если́, рус. е́сли ‘калі’ (< *jestьli), аднак семантыка пярэчыць такому збліжэнню. Гл. сіхібо, хіба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́шча ‘сцелішча; месца, дзе сцелюць лён’ (ТС; рас., чэрв., Сл. ПЗБ; Сцяшк., Шатал., Жд. 1, З нар. сл., Нар. лекс.). Укр. сли́ще, рус. дыял. стли́ще, польск. дыял. śliszcze ‘тс’. Прасл. паўночнаслав. *stьliště. Да *stьlati ‘слаць’ з суф. ‑iště; гл. Праабражэнскі, 2, 387.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ус ‘прыправа, падліва да стравы’ (ТСБМ), со́лус ‘тс’ (Сцяшк.), со́лас, со́лус (Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. со́ус ‘тс ’ (Крукоўскі, Уплыў, 80), дзе з франц. sauce ‘соус’< лац. salsa ‘пасоленая (поліўка)’, магчыма, праз англ. sause ‘соус’ (Праабражэнскі, 2, 362; Фасмер 3, 728).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стага́н ‘сараканожка, макрыца’ (Жыв. св., Сл. ПЗБ; ваўк., стаўб., слонім., ЛА, 1). Параўн. укр. стогна́ ‘тс’, рус. дыял. стагане́ц ‘мурашка’. З ⁺стоног з метатэзай н : г, параўн. Фасмер, 3, 743 (без уліку беларускага і ўкраінскага матэрыялу, да гнаць). Параўн. станог, стакалос (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суво́ры ’суровы’ (Беларусіка, 19, 226). Параўн. укр. суво́рій ’тс’, рус. дыял. суво́рый ’суровыя; сярдзіты; брыдкі’. Актуалізавалася ў сучаснай мове пад уплывам украінскай, дзе звязваецца з уве́рий ’крывы; упарты’ (ЕСУМ, 5, 465), гл. свара, сувірацца; семантычна змененае ў выніку збліжэння з суровы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суго́н у фразеалагізме гнаць у сугон ’настойліва неадступна прымушаць’ (Янк. БФ), ’пагоня’, суго́н‑паго́н ’тс’ (Гарэц.), суго́н ’месца павароту плуга’ (лельч., Лекс. Бел. Палесся), ’сцяжынка, пратоптаная жывёлай’ (слаўг., Яшк.). Рус. дыял. (паўн.) суго́н ’пагоня’; ад су- і гон < гнаць; гл. Фасмер, 3, 793.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумі́цца ’ўсумніцца’ (Нас.), незак. тр. сумля́цца (там жа), сумі́цца ’звар’яцець’ (Касп.). Параўн. макед. суми ’адчуваць’. Відаць, непасрэднае ўтварэнне са спалучэння *sъ umъ, параўн. рус. сойти с ума ’з’ехаць з глузду’ (гл. з, ум) або вынік “аднаўлення” формы зак. тр. ад сумля́цца (гл. сумленне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́пер ’найвышэйшай якасці’, у складаных словах супер‑ ’звыш-, над-’ (ТСБМ). У якасці самастойнага слова з англ. super ’які пераўзыходзіць звычайнае’, што з кампазітаў, у складзе якіх паходзіць з лац. super ’зверху, над’, параўн. рус. аргат. су́пер, су́перский (Хмялеўскі, Зб. Макіенку, 677–679).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухажы́лле ’злучэнне мышцаў з касцямі’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сухажы́льля ’тс’ (Ласт.). Да сухі і жыла (гл.), параўн. польск. sucha żyła, старое suchożyła ’нерв’, ’сухажылле’, в.-луж. sucha żił(k)a ’сухажылле’, у якасці анатамічнага тэрміна, магчыма, запазычана з рус. сухожи́лие ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)