Слі́шча ‘сцелішча; месца, дзе сцелюць лён’ (ТС; рас., чэрв., Сл. ПЗБ; Сцяшк., Шатал., Жд. 1, З нар. сл., Нар. лекс.). Укр. сли́ще, рус. дыял. стли́ще, польск. дыял. śliszcze ‘тс’. Прасл. паўночнаслав. *stьliště. Да *stьlati ‘слаць’ з суф. ‑iště; гл. Праабражэнскі, 2, 387.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)