Сумі́цца ’ўсумніцца’ (Нас.), незак. тр. сумля́цца (там жа), сумі́цца ’звар’яцець’ (Касп.). Параўн. макед. суми ’адчуваць’. Відаць, непасрэднае ўтварэнне са спалучэння *sъ umъ, параўн. рус. сойти с ума ’з’ехаць з глузду’ (гл. з, ум) або вынік “аднаўлення” формы зак. тр. ад сумля́цца (гл. сумленне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)