Су́пер ’найвышэйшай якасці’, у складаных словах супер‑ ’звыш-, над-’ (ТСБМ). У якасці самастойнага слова з англ.super ’які пераўзыходзіць звычайнае’, што з кампазітаў, у складзе якіх паходзіць з лац.super ’зверху, над’, параўн. рус. аргат. су́пер, су́перский (Хмялеўскі, Зб. Макіенку, 677–679).