Скем ‘двое козлаў для змацавання склееных дошак пры працы’ (Шат.), скем, шкем ‘лісіцы (сціскаючае прыстасаванне)’ (ТС). Звязанае чаргаваннем галосных з скамы (гл.), што ўзыходзіць да *(s)koměti ‘ціснуць; балець, ныць’ (Варбат, Этимология–1973, 28). Падрабязней гл. Цыхун, БЛ, 59, 116–118. Адносна праблематыкі захавання ск перад е гл. скяпа́ць. Сюды ж ске́мка ‘палка, расшчэпленая на канцы, ляшчотка’ (мядз., Нар. словатв.), ске́мчык ‘станок для ткання паясоў’ (іўеў., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́мул ‘шум, вэрхал’ (мін., Цыхун, вусн. паведамл.), ст.-бел. тумультъ, тумултъ, тумолтъ, тулмутъ ‘гвалт, зборышча, сумятня’ (1595 г., ГСБМ, Карскі 1, 390). Запазычана са ст.-польск. tumult ‘тс’, ‘шум, гам, гоман, галас, неспакой’, якое з лац. tumultus ‘тс’, ‘бунт’ (Булыка, Лекс. запазыч., 41); мінская гарадская форма, відаць, праз ід. tuml ‘глум, галас, мітусня, вэрхал, гоман’, што да с.-в.-ням. tumel ‘шум, неспакой, зборышча’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 808).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вургу́ль ’цвёрды нарост пад скурай’ (мсцісл., З нар. сл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад варгу́ль ’нарост на дрэве’ (палес., Цыхун, вусн. паведамлю; як і паралельнае да яго балг. радоп. вьргу́л’ ’камяк зямлі ці невялікі моцны камень’, варгу́лʼка ’тс’ з’яўляецца хутчэй за ўсё самастойным аддзеяслоўным утварэннем, параўн. бурду́ль ’пухір’ і бурдзе́ць ’закісаць’, незафіксаваны дзеяслоў павінен быў бы мець форму *вурга́ць (гл. вурганіць) ’кідаць, штурхаць’ з характэрнай для назоўнікаў з такім значэннем суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серадсяло́, серэдсело́ ‘цэнтральная частка сяла’ (ТС). Параўн. серб. сре́дсело ‘месца пасярод сяла, дзе адбываюцца сустрэчы, танцы’, харв. srȅdselo ‘тс’, балг. дыял. сретце́ло ‘тс’, макед. сретсе́ло ‘сярэдзіна сяла; плошча ў цэнтры сяла’. Відаць, незалежнае ўтварэнне на базе спалучэння сяро́д сяла́ ‘пасярод сяла’, параўн. хата була серэд села (ТС), гл. сярод і сяло, з якога шляхам субстантывацыі ўзнік назоўнік, структурна ідэнтычны літ. vidùkaimė ‘сярэдзіна вёскі’, параўн. vidur̃ ‘сярод’ і kajmas ‘вёска, сяло’. Гл. Цыхун, БЛ, 5, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́балка ‘мясцовая, карэнная жыхарка’: вона ту́балка, а я на́волоч (лельч.; Цыхун, уласн. зал.), ту́болка, ту́боліца ‘тс’ (ТС), ту́болец: ве́чны ту́болец ‘карэнны жыхар’ (там жа), ту́балец ‘тс’ (маз., ГЧ, Скарбы), ту́бельнік ‘старажыл’ (Зайка Кос.), ту́бальцы ‘мясцовыя жыхары’ (слуц., Сержп. Казкі), сюды ж tubòleczny ‘тутэйшы’ (Арх. Федар.) і семантычна пашыранае ту́бальніца ‘ўласніца маёмасці, валадарка’ (каліны., Сл. ПЗБ). Вынік трансфармацыі дээтымалагізаваных тубылка, тубы́лец (гл.), параўн. таксама фанетычна дэфармаваныя тулубка (з метатэзай) і ту́палец (з аглушэннем б > п) (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́сцень ‘бабровы тлушч’ (Ласт.). Магчыма, роднаснае серб. ту̏ска ‘вытапкі, выжаркі’, гл. туск. Аднак больш верагодна ўзыходзіць да прасл. *tъlstъ (*tl̥stъ), якое ў шэрагу беларускіх гаворак рэалізавалася як туст‑: ту́сты ‘тоўсты, тлусты’ (Цыхун, ЈФ, 56, 1386–1387), параўн. за́таўка або за́тука ‘заправа стравы з якога-колечы туку, найчасцей расцёртага сала’ (Ласт.), серб. ту̏ст, харв. tȕst ‘тучны, тоўсты’. Архаізм, праформу якога можна прадставіць як *tl̥stъ‑enь; адносна суфікса як індаеўрапейскай спадчыны гл. Слаўскі, SP, 1, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́длабка ’планка, якая прыбіваецца пад з’езджаны полаз у санях’ (Мат. Гом.), подпапка ’тс’ (Сцяц.). Відаць, таго ж паходжання, што і падлу́бак ’планка на полаз’, каранёвая частка якіх выступае таксама ў надставіш ’вузкая планка, што набіваецца на капылы паверх вязоў’, надулубкі ’вязок ў санях’, падубець ’памаразень’, што ідэнтыфікуецца з ‑сіьІЬ‑, гл. даўбаць ’дзяўбаць, рабіць выемку’ (Цыхун, SOr, 39, 281), параўн. таксама надаўб, падпанкі. Сцяцко выводзіць подпапка ад падлапіць ’даць латку’ (Сцяцко, СНЛ, 183). Хутчэй за ўсё — народнаэтымалагічнае асэнсаванне, гл. лапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ано́да ’эфір, які п’юць замест гарэлкі’ (гродз., А. П. Цыхун, пісьм. паведамл.). З польск. anodyna ’сумесь этылавага спірту і этылавага эфіру, якую ўжываюць як абязбольваючы сродак’ (з грэч. ἀνώδυνος ’абязбольваючы’); у польскую мову слова трапіла праз лац.; з польск., напэўна, у літ. дыял. anòdyja (LKŽ). На карысць польскай крыніцы ўказвае наяўнасць у польскім «піяцкім» жаргоне выразу «na anody iść» («ісці ў аптэку па анадыну для выпіўкі», Тувім, PSP, 39). Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 72–73.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кажу́шна1, кожушно ’кажух’ (ТСБМ). Укр. толькі ў прымаўцы «Душно! Скинь кожушно». Аб суфіксе гл. кожурно; што датычыцца храналогіі, можна меркаваць, што тут беларуская інавацыя, а па тэрыторыі, магчыма, і тураўскае, паколькі менавіта там адзначаюцца ўтварэнні такой структуры. Параўн. наст. слова.

Кажу́шна2, кожушно ’вялікі шчупак’. Аб этымалогіі (матывацыя назвы) гл. кажушак2. У гэтым рэгіёне вядомы ўтварэнні такой структуры, параўн. собарно (< собака), чобурна (< чобаты) (Цыхун, вусн. паведамл.). Параўн. і віл. кажурно ’аўчына’ (гл. там і меркаванні аб генезісе).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трына́нцаць ‘трынаццаць’ (Некр. і Байк., Растарг.; валож., Стан.): трынанцаць завуць чортавым тузінам. Калі як‑небудзь з гасцей будзе трынанцаць, та з іх хтось хутко памрэ (Сержп. Прымхі). Паводле Карскага (2–3, 93–94), форма ўзнікла пад уплывам адзінанцаць, дзе н у выніку «ўзмоцненага вымаўлення» перайшло ў ‑на‑ з ‑нна. Станкевіч (Язык, 231) разглядае як вынік прыпадабнення — другое н на месцы д з’явілася пад уплывам н папярэдняга. Гл. таксама Цыхун, Зб. Супруну, 270–272. Параўн. трынаццаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)