Разм.Злодзей, махляр, ашуканец. Юрый маўчаў. У ім закіпала злосць. Гэты мазурык [Плішчынскі], які перад вайной трапіў у лагер за дробную кражу, хоча выставіць сябе яго выратавальнікам.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
душагу́б, ‑а, м.
Разм.пагард.
1. Забойца. — Скажыце, людзі добрыя, якую кару заслужыў гэты душагуб?Якімовіч.
2. Ужываецца як слова лаянкі. Мар’янка борзда ўстае і кідае свёкру. — Душагуб, злодзей!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САФІ́ЗМ (грэч. sophisma выдумка, галаваломка),
лагічна няправільнае, уяўнае меркаванне (вывад, доказ), якое выдаецца за правільнае. Звычайна абгрунтоўвае заведама абсурднае ці парадаксальнае сцвярджэнне, якое супярэчыць агульнапрынятым уяўленням. Грунтуецца на наўмысных лагічных памылках (падмена тэзіса доказу, парушэнне правіл лагічнага вываду, прыняцце несапраўдных пасылак), мнагазначнасці слоў, аманіміі і інш. Класічным узорам С. з’яўляецца сцвярджэнне: «Тое, што ты не страціў, ты маеш; ты не страціў рогі, значыць, ты іх маеш». Шматлікія ўзоры С. прыводзіў у сваіх дыялогах Платон («Эўтыдэм» і інш.). Лагічны аналіз С. і іх класіфікацыю зрабіў Арыстоцель у працы «Аб сафістычных абвяржэннях». Сенека параўноўваў выкарыстанне С. з мастацтвам фокуснікаў. Г.Гегель лічыў, што С. не толькі выконвае функцыю ўвядзення ў зман, але і з’яўляецца своеасаблівай формай усведамлення праблемнай сітуацыі. Адрозніваюць 3 асн. віды С.: «пачацвярэнне тэрміна» — сілагістычнае розумазаключэнне, у якім парушаецца правіла простага катэгарычнага сілагізму аб тым, што ў сілагізме выкарыстоўваюцца толькі 3 тэрміны; меркаванне будуецца з выкарыстаннем падобных, але не тоесных паняццяў (напр., «Злодзей не жадае набыць нічога кепскага; набыццё добрага ёсць справа добрая; значыць, злодзей жадае добрага»); С. недазволенага працэсу — сілагістычнае розумазаключэнне, у якім парушаецца правіла аб тым, што тэрміны, не ўзятыя ў пасылках ва ўсім аб’ёме, не могуць быць узяты ва ўсім аб’ёме і ў заключэнні (напр., «Усе ўважлівыя добра засвойваюць урокі; некат. вучні ўважлівыя; усе вучні добра засвойваюць урокі»); С. зборнага сярэдняга тэрміна — сілагістычнае розумазаключэнне, у якім парушаецца правіла аб тым, што сярэдні тэрмін (агульны для абедзвюх пасылак) павінен быць узяты ва ўсім аб’ёме хаця б у адной з пасылак (напр., «Некат. людзі ўмеюць іграць на скрыпцы; усе дыпламаты — людзі; усе дыпламаты ўмеюць іграць на скрыпцы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Варажы́на ’злодзей’ (Мат. Гом.). Да вораг з суфіксам адзінкавасці ‑іна (гл. SP, 1, 120–123).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КРА́БЫ, караткахвостыя ракі (Brachyura),
атрад (падатрад) дзесяціногіх ракападобных. Больш за 4000 відаў. Пашыраны ў морах, прэсных водах і на сушы, пераважна ў тропіках.
Шыр. галавагруднага шчыта (карапакса) 2—60 см. Галава маленькая, у паглыбленні пад краем карапакса. Вочы фасетачныя. 1-я пара хадзільных ног мае клюшні. Брушка кароткае, падагнутае пад сківіцагрудзі. Брушныя канечнасці ў самца (1—2 пары) зменены ў капулятыўны орган, у самкі (4 пары) служаць для выношвання ікры. Кормяцца пераважна беспазваночнымі. Усе К., акрамя прэснаводных, размнажаюцца ў моры. Развіццё з метамарфозам. Некат. К. могуць мяняць афарбоўку цела. Здольныя да аўтатаміі і рэгенерацыі канечнасцей. Аб’екты промыслу.
Кле́тнік1 ’дух, які ахоўвае клець’ (Нас.). Гл. клець.
Кле́тнік2 ’злодзей’ (Нас., Мат. Гом.). Гл. клетшку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жу́лікм.разм. Gáuner m -s, -, Spítzbube m -n, -n; Dieb m -(e)s, -e (злодзей)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Немчуга́н ’немец (зневаж.)’ (ТС). Да немец! з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. зладзюгам, (ад злодзей), ваўчугам (ад воўк) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазу́рык (разм.) ’злодзей, махляр, ашуканец’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы мазурик, якое Сабалеўскі (РФВ, 66, 340) намагаецца вывесці з мазать, аддзяляючы яго ад польск.mazur ’мазур’. Брукнер (326) і ў KZ (46, 214) выводзіць рус. з польск.mazur. Праабражэнскі (1, 502) мяркуе, што слова запазычана з ням.Mauser ’злодзей’ ад mausen ’красці’. Гл. яшчэ Фасмер (2, 558).