Мазу́рык (разм.) ’злодзей, махляр, ашуканец’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы мазурик, якое Сабалеўскі (РФВ, 66, 340) намагаецца вывесці з мазать, аддзяляючы яго ад польск. mazur ’мазур’. Брукнер (326) і ў KZ (46, 214) выводзіць рус. з польск. mazur. Праабражэнскі (1, 502) мяркуе, што слова запазычана з ням. Mauser ’злодзей’ ад mausen ’красці’. Гл. яшчэ Фасмер (2, 558).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)