Мамы́ліць ’надуваць губы ад незадавальнення’, мамы́ль ’сярдзіты, з надутымі губамі’ (Нас.). Рус. смал. мамы́лить ’тс’, ’злаваць, крыўдзіцца’, серб.-харв. маму̀љатижаваць, есці з закрытым ротам’, чак. му̏мати; му̀млати ’мармытаць’, ’бурчаць’, балг. мамо́ля ’няясна гаварыць’, славен. momljáti ’тс’, ’бурчаць’, чэш. mumlati ’тс’. Гукапераймальнае (Бернекер, 2, 75; Фасмер, 3, 30; Скок, 2, 366–367; БЕР, 3, 633).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвала ’васкавая залоза ў пчалы’ (палес., Лексика Пол., Шатал.). Рус. дыял. жва́ло ’сківіца бяззубай жывёлы’, укр. палес. жва́ло ’васкавая залоза ў пчалы’, серб.-харв. жва̏ло ’пашча, глотка; цясніна’, жва̏ље ’сківіца; сліна; цуглі; заедзі’, славен. žvála ’цуглі’. Макед. џвало ’рот звера’. Прасл. *žьv‑a‑l‑o ўтворана ад *žьv‑a‑ (гл. жава́ць) з суфіксам ‑л‑о. Скок, 3, 690.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ruminate

[ˈru:mɪneɪt]

1.

v.t.

1) перажо́ўваць е́жу; жава́ць жва́чку

2) Figur. разду́мваць, абду́мваць, разжо́ўваць

He ruminated on the strange events of the past week — Ён разважа́ў пра незвыча́йныя падзе́і міну́лага ты́дня

2.

v.i.

сузіра́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

*Ля́маць, лельч. ля́мать ’балбатаць, ляпаць’ (Нар. лекс.) і пін. ля́маты ’паволі есці’ (КЭС) з’яўляюцца дыялектнымі сінонімамі да ле́мзаць1, 2 ’тс’ (гл.) з выпадзеннем зычнай ‑з‑, якая пашырае аснову. Параўн. рус. пск., калін., перм., арханг. ля́мать ’паволі есці, вяла жаваць ежу’. Чаргаванне ля‑/ле‑, як у рус. урал. ле́мза́, лемзя́ ’расцяпа, разява’, свярдл. ля́мза, лямза́ ’тс’, пск., цвяр. ля́мза ’павольны, някемлівы чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмя́каць ’чмякаць’ (Нас.). Рус. дыял. жмякать ’есці з чмяканнем; сціскваць; удараць, кідаць’, укр. жма́катижаваць’, балг. дыял. жми́чка ’выдаваць гук мокрага прадмета, калі на яго націскваюць’. Паколькі рус. значэнні звязваюць з коранем *žьm‑ (жаць2), наўрад ці чыста гукапераймальнае, як указвае наконт балг. слова БЕР, 1, 552. Відаць, тут, з аднаго боку, сувязь з гэтым коранем, а з другога — з гукапераймальнымі тыпу чмякаць, шмякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

chew

[tʃu:]

1.

v.

1) жваць, жава́ць

to chew the cud — жва́ць жва́чку

2) Figur. перажо́ўваць е́йкую спра́ву), абду́мваць, раздумо́ўваць

3) жваць таба́ку

2.

n.

1) жу́йка, жва́ка, жва́чка f.; жава́ньне n.

2) таба́ка або́ гу́мка для жава́ньня

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

перакрыві́ць, ‑крыўлю, ‑крывіш, ‑крывіць; зак.

1. што. Зрабіць крывым, несіметрычным; перакасіць.

2. звычайна безас. каго-што. Надаць несіметрычны выраз (твару, губам). Апухлы твар .. [Ядзі] перакрывіла. Новікаў. Чалавек запхнуў сала ў рот, але жаваць ужо не мог. Яму звяло сківіцы, перакрывіла рот. Асіпенка.

3. каго. Перадражніць. Я баюся, як г-р-ы-м-л-і-ц-ь, — тонкім дзіцячым галаском перакрывіў .. [Кузьма] дзяўчынку. Хведаровіч. [Ала:] — Валодзька, ведаеш новую навіну!.. — Новая навіна! — перакрывіў яе Валодзя. — Я аб гэтым яшчэ можа тыдзень назад ведаў. Шамякін. — Працава-алі, — перакрывіў Патапавіч, — больш тае гаворкі, як работы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жвінда ’чалавек, які бурчыць і ные’ (навагр., Нар. сл., 9), жвіндыць ’абаграваць’ (усх.-маг., Бяльк.), жві́ндзіць ’бедаваць’ (карэліц., Марц.). Укр. жви́ндіти ’бубнець’, жміндати ’скупіцца’ (Жэлях.). Параўн. жміндзіць ’бубнець; есці’, жмінда ’скупы’, жвянькаць ’надакучаць размовамі’. Форма і семантыка слова — вынік узаемадзеяння формы і семантыкі шэрагу каранёў, у тым ліку žьv‑ (жаваць, жвякаць, жвяліць), gov‑ (гаварыць) з чаргаваннем галоснага, žьm‑ (жмінда, жаць2), якое стала магчымым у сувязі з эмацыянальна-экспрэсіўнымі адценнямі ў значэнні. Параўн. Лаўчутэ, Сл. балт., 109.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

су́сла 1, ‑а, н.

1. Адвар крухмалістых і цукрыстых рэчываў у стане браджэння, які ідзе на выраб піва і квасу.

2. Сок адціснутага вінаграду.

су́сла 2, ‑ы, ж.

Абл.

1. Самаробная соска або жвачка (звычайна з хлеба з цукрам), якую даюць дзіцяці. [Кастусь:] — Калі Вова прачнецца і будзе плакаць, дасцё суслу. Яна ў калысцы. Кудравец. На палічцы ляжыць распачаты бохан хлеба. Я адломваю кавалак мякіша, пачынаю жаваць, каб зрабіць суслу. Асіпенка.

2. перан. Пра папяросу, люльку і пад. Зязюльскі шпурнуў сваю суслу-папяросу. Колас. Ох і перападала Лаўрэну ад бабкі Валі за гэтыя суслы, як яна звала цыгарэты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жва́ка, жва́чка ’ежа (або нейкі прадмет), што шматразова перажоўваецца’ (ТСБМ). Рус. жвак, жва́ка, жва́чка, укр. жва́ка, жва́чка ’тс’, серб.-луж. žwak, в.-луж. žwačk, н.-луж. žwack ’тс’, балг. дыял. жва́ка, жва́чка ’тс’, серб.-харв. жва́ка ’тс’, жва̑к ’жавок, адзін рух сківіц пры жаванні’. Няма сумнення пра корань *žьv‑a‑ (гл. жава́ць). Далейшае ўтварэнне або ад жвакати бяссуфіксным спосабам (Лідэн у Зб. Міккале, 120, паводле Фасмера, 2, 37) або з суфіксам ‑к‑, як драка (Шанскі, 1, 5, 279), і памяншальным ‑ьк‑а (параўн. драчка), што больш верагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)