Жмя́каць ’чмякаць’ (Нас.). Рус. дыял. жмякать ’есці з чмяканнем; сціскваць; удараць, кідаць’, укр. жма́кати ’жаваць’, балг. дыял. жми́чка ’выдаваць гук мокрага прадмета, калі на яго націскваюць’. Паколькі рус. значэнні звязваюць з коранем *žьm‑ (жаць 2), наўрад ці чыста гукапераймальнае, як указвае наконт балг. слова БЕР, 1, 552. Відаць, тут, з аднаго боку, сувязь з гэтым коранем, а з другога — з гукапераймальнымі тыпу чмякаць, шмякаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)