Ванта́жыцца ’сур’ёзна, не на жарт бароцца’ (Мядзв.). Можна вылучыць некалькі версій, звязваемых з рознымі значэннямі гэтага слова. Рус. вантажиться, вантажничать ’адводзіць шмат часу заляцанням’ (адкуль вальтажиться ’тс’), укр. вантаж ’карысць, выгада’ да франц. avantager ’садзейнічаць; павялічваць долю’ (Фасмер, 1, 270); параўн. польск. (у сярэднія вякі) awantaż ’даход, набытак’. Укр. вантаж, вантага ’груз’, вантажити ’грузіць’. Рудніцкі (1, 309) услед за Шавялёвым (ZfslPh, 23, 146–167) выводзіць з ватага, тлумачачы ‑н‑ як аргатычны інфікс; параўн. рус. ватажаться ’вадзіцца’ (Дабр., 53). Гэту версію аспрэчвае Краўчук (ВЯ, 1968, 4, 130), які схіляецца да думкі, што зыходным значэннем укр. вантажити было ’звязваць, абмотваць, загортваць’, вантажити да вантух ’вялікі мех, грубае палатно для запакоўкі’. З апошняй версіі і трэба, відаць, выводзіць бел. вантажыцца з развіццём значэння ’звязвацца > вазіцца > бароцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́пшы, лі́пші, паст. ле́пі ’лепшы’ (Гарэц., Мядзв., Грыг., Булг., Бяльк., Шат., Яруш., ТС, ТСБМ, КЭС, лаг.; рагач., КЭС). Укр. ліпший, рус. пск., смал. лепший, ц.-слав. лѣпшій, польск. lepszy, н.-луж. lěpšy, в.-луж. lěpši, чэш., славац. lepší ’лепшы’, палаб. lepše ’лепш’, серб.-харв. ље̏пши ’прыгажэйшы’, славен. lépši ’тс’, ’прыемнейшы’. Прасл. lěpjь, р. скл. lěpjьša, пасля (паводле аналогіі) развілася другасная форма lěpjьšii — вышэйшая форма ад lěpjь, прадстаўленай ва ўсіх слав. мовах. І.‑е. *loip‑os > прасл. lěpъ ’той, які прылягае, прыліпае’ > ’той, які падыходзіць’ > ’добры’ > ’прыгожы’ (Бернекер, 1, 711; Брукнер, 296; Покарны, 670; Фасмер, 2, 485; Слаўскі, 4, 168–169; Скок, 2, 297, Шустар-Шэўц, 827–828). Сюды ж ле́пшаць ’рабіцца лепшым’, ляпша́ць ’ачуньваць’ (Бяльк., Яруш., ТС), лепшыньнік ’рамонтнік’ (Юрч. Вытв.), лепшота́выгада, карысць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

advantage

[ədˈvæntɪdʒ]

1.

n.

1) перава́га f., верх -у m., карысьне́йшае стано́вішча; кары́сьць; вы́гада f., прывіле́й -ю m.

to gain an advantage over — здабы́ць перава́гу

2) спрыя́льныя, абста́віны, уда́ча f., шча́сьце n.; дапамо́га f.

2.

v.t.

1) быць на руку́ або́ кары́сным; дава́ць кары́сьць

2) падтры́мваць, спрычыня́цца да по́ступу

- take advantage of a person

- take advantage of an opportunity

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Intersse n -s, -n

1) ціка́васць;

~ für etw. (A), für j-n hben* [zigen] ціка́віцца чым-н., кім-н.;

von ~ sein быць ціка́вым;

das ~ uslösen [erwcken] вы́клікаць ціка́васць, заціка́віць

2) інтарэ́с, вы́гада;

sein ~ whren абараня́ць [барані́ць] свае́ інтарэ́сы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Надовень ’участак поля каля вёскі’ (полац., Яшк.). Цёмнае слова. Варбат збліжае з в.-луж. nadows ’вясковы выган, выпас’ (паводле Шустара–Шэўца, з *nadъ і *vьsь, гл. вёска), на падставе чаго прапануе рэканструкцыю *na‑dó‑vьsь‑nъ, параўн. прыметнік в.-луж. nodowsny ’выганны, пашавы’, з наступнай субстантывацыяй і фанетычнымі зменамі (падзенне рэдукаваных і як вынік гэтага спрашчэнне спалучэння sn > n), што можна прыняць з вялікай доляй верагоднасці. Менш падстаў мае, як здаецца, збліжэнне в.-луж. nodows, а значыць, і надовень, з прыслоўямі тыпу надовесь ’нядаўна’, надовись ’пазаўчора’ і інш. (Варбат, Этимология–1979, 31–32), якія, як і беларускія словы нагдысь, нагдовесь, надое, надовень, з *опо‑ gbda‑ (ESSJ SG, 2, 525). Гл. наступнае слова. Можна прапанаваць і іншую версію: надовень < надобень ’карысная (зручная) рэч’ (да даби, гл.), параўн. семантычна блізкае выгада ’паша’, рус. ’угодье’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўда́, рэдка на́ўда, ноўда ’карысць, выгада’ (Шпіл., Сл. ПЗБ, Арх. Федар., Сцяшк. Сл., Цых., шчуч., З нар. сл.), ’патрэба, неабходнасць’ (Федар., Сл. ПЗБ), ’навіна, дзіва’ (Шн. 3, Яўс., Янк. БП; бялын., Нар. сл.), ’асаблівасць, важнасць’, звычайна іранічна ў выразе: вялікая наўда (Чач., Нас., Яруш., Гарэц., Шат.), ’смутак, бяда’ (Яруш., слуц., чэрв., Мат.). Бясспрэчны балтызм, у якасці крыніцы ўказваюць літ. naudà ’карысць, выгада, грошы, дабро’, лат. nauda ’тс’, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 48 (з л-рай), сюды ж прус. Nauden (ул. імя), гл. Непакупны: Балт. яз. и их взаимодействие, 22; упершыню ў якасці літуанізма адзначыў Насовіч, спасылаючыся на літ. nauda ’дробная манета’ (Нас., 300), што павінна тлумачыць іранічнае ужыванне слова ў беларускай мове ў значэнні ’асаблівасць, важная рэч’; адзначаецца спецыфічнае ужыванне лях. наўда́, калі гаворыцца аб з’явах, якія адбываюцца незалежна ад жадання і волі чалавека: наўда ўпасці (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1971, 1, 94); значэнне ’годнасць, прыгажосць’, параўн. наўда яна на морду, адзначанае Арашонкавай і інш., выводзіцца хутчэй за ўсё са значэння ’дабро, вартасць’, параўн. літ. naudà mergà ’добрая, удалая дзяўчына’ (БЛ, 3, 1973, 31, там жа карта распаўсюджання слова ў межах БССР). Краўчук (Лекс. балтызмы, 15) беспадстаўна аддзяляе наўда ’смутак’ насуперак Карскаму (Труды, 393) ад наўда, ноўда ’карысць’ і ўзводзіць яго да прасл. *nav‑, *ny‑ ’смерць, зморанасць, стомленасць’, параўн. ст.-рус. навь, чэш. unaviti і г. д., на падставе чаго *навьда ’смутак’, што малаверагодна, паколькі значэнне ’смутак’ магло ўзнікнуць на граніцы арэала ў выніку народнаэтымалагічнага збліжэння са словамі нуда́ ’журба, смутак, маркота’. У беларускую літаратурную мову ў значэнні ’патрэба, справа’ слова ўведзена Ф. Багушэвічам (Мар. дыс., 50) і шырока ужывалася ў мастацкай літаратуры ў 20‑я гады XX ст., з другой палавіны 30‑х гадоў ужываецца рэдка (Германовіч, Аб нек. асабл., 10–12; Гутшміт, ZfSl, 19, 1974, 2, 268).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбы́ць, прыбыва́ць ’прыйсці, прыехаць, паступіць, быць дастаўленым (пра груз і пад.)’; ’павялічыцца, прыбавіцца (колькасна, у аб’ёме (напр., пра Месяц), велічыні і пад.); з’явіцца ў дадатак да чаго-небудзь; дабавіцца’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк. МГ; карэліц., Сл. ПЗБ), прыбува́ць ’прыбаўляцца (пра ваду, вагу і інш.)’ (ТС). Сюды ж аддзеяслоўныя іменныя ўтварэнні, якія працягваюць семантыку дзеяслова: пры́быль ’прыбытак, даход’ (Ян.; астрав., Сл. ПЗБ), пры́буль ’тс’ (ТС), пры́быль ’паводка, разводдзе’, прыбыльны́: прыбыльна́я вада ’паводка’ (Ян.), прыбу́тка ’вада, якая прыбывае’, прыбутны́ ’паводкавы’ (ТС), прыбы́так, прыбу́ток ’прыбытак, даход; карысць, выгада; з’яўленне патомства’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Бяльк.; ашм., беласт., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж таксама прыбы́тнік ’маладыя парасткі хваёвых дрэў’, прыбы́тныя дні ’першая і другая фазы Месяца’ (Сл. ПЗБ), пры́быш ’перасяленец з іншай мясцовасці’ (стаўб., Сл. ПЗБ), прыбыле́вец ’перасяленец’ (б.-каш., ЛА, 3), прыбу́лец ’прыезджы’ (ТС), прыбыўна́я вада́ ’паводка’ (Ян.). Узыходзіць да прасл. *pribyti, далей ітэратыўна-дуратыўны *pribyvati, якія, у сваю чаргу, ад *byti, *byvati (гл. быць) з кардынальнай зменай семантыкі зыходных дзеясловаў (пра апошняе гл. ЭССЯ, 3, 155, 157–158).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расчёт м.

1. в разн. знач. разлі́к, -ку м.;

хозя́йственный расчёт гаспада́рчы разлі́к;

за нали́чный расчёт за ная́ўны разлі́к;

взять расчёт узяць разлі́к;

у меня́ с ним бу́дет осо́бый расчёт у мяне́ з ім бу́дзе асо́бны разлі́к;

я сказа́л э́то с расчётом я сказа́ў гэ́та з разлі́кам (наўмы́сна);

жить с расчётом жыць ашча́дна;

пулемётный расчёт воен. кулямётны разлі́к;

расчёт парово́го котла́ техн. разлі́к параво́га катла́;

2. (предположение) разлі́к, -ку м., меркава́нне, -ння ср.;

по мои́м расчётам он до́лжен ско́ро прие́хать па маі́х разлі́ках (меркава́ннях) ён паві́нен ху́тка прые́хаць;

3. (выгода) вы́гада, -ды ж.; (смысл) сэнс, род. сэ́нсу м.;

мне нет расчёта е́хать туда́ мне няма́ сэ́нсу е́хаць туды́;

а како́й мне расчёт э́то де́лать а яка́я мне вы́гада гэ́та рабі́ць;

взять в расчёт прыня́ць пад ува́гу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прамы́ ’роўны, выцягнуты ў якім-небудзь напрамку, без выгібаў, некрывы; непасрэдны, без прамежкавых ступеней’; ’шчыры, праўдзівы, прынцыповы’ (ТСБМ). Рус. прямой, укр. прямій, ст.-рус. прямъ ’прамы, правільны; справядлівы, просты’, чэш. přímý ’прамы’, славац. priamy ’тс’, славен. prẹ̑m ’прамы’, ст.-слав. прѣмь ’прамы, правільны’; сюды ж польск. uprzejmy ’ветлівы, шчыры’ (< ’прамы, правільны’), серб.-харв. према ’насупраць’, прама, прам ’насупраць’. З прычыны наяўнасці ў корані галосных a і e прасл. форма вызначалася па-рознаму: або як *pręmъ (Зубаты, AfslPh 15, 496 і наст.), або як *prěmъ (Голуб-Копечны, 301). Фасмер (3, 395) абедзве рэканструкцыі лічыць спрэчнымі і дапускае кантамінацыю *prēmos і *prōmos (*pramъ). Славянскія словы роднасныя грэч. πρόμος ’пярэдні, той, хто стаіць на чале’, з інш. вакалізмам: πράμος ’тс’, окс. promom ’першы’, ст.-ісл. framr ’добры, смелы, прыдатны’, ст.-в.-ням. fruma ’карысць, выгада’ і інш. Гл. таксама Махэк₂, 493; Скок, 3, 33–35. У беларускай мове магло захавацца толькі на ўсходзе тэрыторыі, паколькі ў сучаснай літаратурнай мове ўспрымаецца як русізм (Станкевіч, Зб. тв., 1, 32; Пацюпа, Гармонія, 25). Тое ж адносна славенскай сцвярджае Сной₂ (566).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

use1 [ju:s] n.

1. ужыва́нне, карыста́нне, выкарыста́нне;

for general use для агу́льнага карыста́ння;

be in constant use карыста́цца ўве́сь час;

find a (new) use for smth знайсці́о́вае) скарыста́нне чаму́-н.

2. кары́сць; толк, сэнс; вы́гада; Іs there any use? Ці варта?;

be in use ужыва́цца, выкарысто́ўвацца;

come into use пача́ць ужыва́цца;

go out of use вы́йсці з ужы́тку;

make use of smth. выкарысто́ўваць што-н.

be of no use быць бескары́сным;

Іt’s no use doing it. Няма сэнсу гэта рабіць;

You’re of no use. Aд цябе няма толку.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)