◎ Надовесь ’нядаўна, на днях’ (Нас.), нагдавісь ’тс’ (Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё да *onogbda/‑dy, гл. нагды, расшыранага ўказальнымі займеннікамі овъ і сь (ESSJ SG, 2, 525–527). Меркаванні Варбат пра сувязь рус. смал. надовесь, надовись ’нядаўна’ з бел. надовень ’участак поля каля вёскі’, якое паводле словаўтваральнай сувязі з в.-луж. nadows ’вясковы выган, выпас’ выводзіцца ад *065« ’вёска’ і адлюстроўвае прасторавую блізкасць, у той час як надовесь, надовись адлюстроўваюць блізкасць у часе, адсюль развіццё значэння ’нядаўна’ на базе першаснага ’блізка (ад вёскі)’ (Варбат, Этимология–1979, 32) — здаюцца непераканальнымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)