САКАЛО́ЎСКІ Несцер Фёдаравіч (9.11.1902, в. Вешкі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 13.11.1950),
бел. кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Скончыў Мінскі муз. тэхнікум (1931, кл. М.Аладава), вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1932—35). З 1926 акцёр і хормайстар БДТ-3, з 1931 кіраўнік самадз. хораў. У 1937—41 адзін з арганізатараў і хормайстар Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. З 1943 маст. кіраўнік Палескага абл. ансамбля песні і танца, з 1944 нач. аддзела маст. самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНКБССР, з 1946 ст. рэдактар рэдакцыі муз. л-ры Белдзяржвыдавецтва. Аўтар музыкі Дзярж. гімна БССР (верш М.Клімковіча), многіх хароў, песень на вершы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, А.Русака, М.Чарота і інш., інстр. мініяцюр, вак. сюіт на тэмы бел.нар. песень. Запісаў і апрацаваў больш за 500 бел.нар. песень (у т. л. «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і найгрышаў.
Літ.:
Нісневіч І.Г. Кампазітар Нестар Сакалоўскі. Мн., 1969.
латышскі акцёр. Нар.арт. Латвіі (1964). Нар.арт.СССР (1974). Скончыў драм. курсы пад кіраўніцтвам Э.Зелтмаціса (1938) і паступіў у трупу Нац.т-ра Латвіі ў Рызе. Стварыў яркія вобразы, адметныя высокім майстэрствам пераўвасаблення: Сацін («На дне» М.Горкага), Парфірый Пятровіч («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), сэр Тобі, Фальстаф («Дванаццатая ноч», «Генрых IV» У.Шэкспіра), Філіп II («Дон Карлас» Ф.Шылера), Кала Бруньён («Кала Бруньён» паводле Р.Ралана), Йынь («Йынь з вострава Кіхну — дзікі капітан» Ю.Смуула) і інш. Зняўся ў кінафільмах: «Каўгурскае паўстанне» (1941), «За лебядзінай чарадой аблокаў» (1957), «Чужая ў пасёлку» (1959), «Табага» змяняе курс» (1965), «Эдгар і Крысціна» (1966), «Слугі д’ябла» (1970), «Караль Лір», «Балада пра Берынга і яго сяброў» (абодва 1971), «Слугі д’ябла на чортавым млыне» (1972), «Напад на тайную паліцыю» (1975), «Дзюма на Каўказе» (1980), «Забытыя рэчы» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЕСАРЭ́НКА Аляксей Аляксеевіч (н. 7.3.1919, Кіеў),
бел. пісьменнік, акцёр эстрады. Засл. дз. культуры Беларусі (1960). Скончыў акцёрскую студыю ў Маскве (1938) і курсы маст. чытання (1949). Працаваў на кінастудыі «Масфільм» (1934—39), у т-ве «Веды». З 1955 майстар маст. чытання Белдзяржфілармоніі, адначасова ў 1969—74 працаваў у Літ. музеі Я.Коласа. У рэпертуары творы бел. і рус. пісьменнікаў, а таксама ўласныя літ. кампазіцыі: «Народны паэт БССР Якуб Колас», «Успаміны пра Янку Купалу», «Проза Васіля Быкава», «Паэзія Максіма Багдановіча», «Сатыры Кандрата Крапівы», «Паэзія Адама Міцкевіча», «Проза Кузьмы Чорнага» і інш. Аўтар мемуарна-дакумент. кніг пра дзеячаў л-ры і мастацтва: «Дарогі і песні» (1965), «Дарагія абліччы» (1967), «Аляксандр Даўжэнка. Шлях да слова» (1974, на ўкр. мове), «Жыццё ў мастацтве» (1977), «Працяг радасці» (1981). Пераклаў на бел. мову кнігу А.Маякоўскай «Дзіцячыя і юнацкія гады У.Маякоўскага» (1957). Зняўся ў маст. фільмах «Палескія рабінзоны», «Бежын луг», «Вясёлыя хлопцы», «Аэраград».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАКТУНО́ЎСКІ Інакенцій Міхайлавіч (28.3.1925, с. Таццянаўка Шагарскага р-на Томскай вобл., Расія — 3.8.1994),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1974). Герой Сац. Праны (1990). Вучыўся ў студыі Краснаярскага т-ра (1945—46). Працаваў у т-рах Нарыльска, Махачкалы, Валгаграда, Масквы (1946—57), у Ленінградскім Вял.драм. т-ры імя М.Горкага (1957—60), з 1971 у Малым т-ры (Масква), з 1976 у Маскоўскім маст.акад. т-ры (МХАТ; з 1989 МХАТ імя А.Чэхава). Для творчай манеры характэрны вытанчаны інтэлектуалізм, арыгінальнасць і глыбіня трактоўкі сцэн. твораў, складанасць псіхал. малюнка роляў, сярод якіх найб. значныя: князь Мышкін («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Цар Фёдар («Цар Фёдар Іаанавіч» А.Талстога). Іванаў, Дорн («Іванаў», «Чайка» А.Чэхава), Іудушка Галаўлёў («Паны Галаўлёвы» паводле М.Салтыкова-Шчадрына), І.Бах («Магчымая сустрэча» П.Барца) і інш. Здымаўся ў кіно: «9 дзён аднаго года», «Гамлет», «Сцеражыся аўтамабіля», «Злачынства і пакаранне», «Маленькія трагедыі», «Дамскі шавец» і інш. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія Расіі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДАКО́Ў Ілья Якаўлевіч (1.8.1890, Масква — 1.9.1969),
расійскі рэжысёр, педагог. Нар.арт. Расіі (1938). З 1916 акцёр і рэжысёр 2-й Студыі Маскоўскага Маст.т-ра, з 1924 і ў 1946—48 — Маскоўскага Маст.акад.т-ра, у 1933—37 узначальваў Маскоўскі трам, у 1937—44 гал. рэжысёр і маст. кіраўнік Малога т-ра, з 1944 у Т-ры-студыі кінаакцёра і інш. маскоўскіх т-рах. У 1952—53 гал. рэжысёр Бел.т-ра імя Я.Купалы. У 1930—56 праф.Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Сярод пастановак: «Дні Турбіных» М.Булгакава (1926), «Браняпоезд 14—69» У.Іванава (1927, з Н.Літоўцавай; абодва пад маст. кіраўніцтвам К.Станіслаўскага), «Страх» А.Афінагенава (1931), «Платон Крэчат» А.Карнейчука (1935), «Урыэль Акоста» К.Гуцкава (1940), «Варвары» М.Горкага (1941, з К.Зубавым), «Нашэсце» Л.Лявонава (1943). На бел. сцэне паставіў «Шчасце паэта» В.Віткі (з П.Сушко), «Залп Аўроры» («Кастрычнік») М.Бальшынцова і М.Чыяўрэлі (абодва 1952). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́КАРАЎ Генадзь Барысавіч (н. 9.12.1931, г. Смаленск, Расія),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў тэатр. студыю ў Смаленску (1955). З 1956 працуе ў Брэсцкім т-ры драмы і музыкі. Выканаўца драм., характарных роляў. Стварыў пераканаўчыя сцэн. вобразы сучаснікаў: Андрэй, Алег («У добры час!», «У пошуках радасці» В.Розава), Сеўка («Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева), Цімур Зямны («Лейтэнанты» А.Пінчука) і інш. Адметнай характарнасцю, мяккім гумарам, пластычнай выразнасцю і сатыр. завостранасцю пазначаны яго пазнейшыя работы: Кукушкін, Рагулін («Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К.Губарэвіча), Нічыпар («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Скаромны («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Ермалай («Характары» паводле В.Шукшына), Вурм («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана) і інш. Сярод інш. роляў: Дук («...Выратаваць хачу зямную прыгажосць...» паводле твораў А.Пушкіна), Бальшынцаў («Месяц у вёсцы» І.Тургенева), Антоніо («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Гжэгаж («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Хмелік («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́ШЧАНКА Леанід Аляксандравіч (н. 29.8.1941, в. Нагульная Тарасаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965). Працуе ў Бел.рэсп. т-ры юнага гледача. Выканаўца роляў маладых герояў, станоўчых персанажаў: Раман («Сіні снег» Я.Шабана), Заслонаў («Паядынак» М.Матукоўскага), Фелікс («Юнацтва рыцара» В.Зуба), Міця («З любімымі не расставайцеся» А.Валодзіна), герцаг Арсіна («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Д’Артаньян («Тры мушкецёры» паводле А.Дзюма-бацькі), Келер («Стваральніца цуду» У.Гібсана). Асаблівасці творчай індывідуальнасці акцёра выявіліся ў характарных ролях: Кручкоў («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), дзед Астап («Міколка-паравоз» паводле М.Лынькова), Гарэцкі («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Кальмон, Тарталля («Зялёная птушка», «Шчаслівыя жабракі» К.Гоцы), кот Базыль («Палёт у краіну мрояў» М.Варфаламеева), Тата («Ніхто не паверыць» паводле Я.Экхольма). Аўтар цыклаў радыёпастановак «Казкі дзядзечкі Рымуса» (1997—98), «Казачныя літары» (2000—01) і інш. Кіраўнік дзіцячай тэатр. студыі «Надзея» (з 1995). Аўтар кн. для дзяцей «Як Верабейка сябра шукаў» (1981), «Птушка шчасця» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРБО́ТКА Юзюк (Язэп Аўгусцінавіч; 4.9.1893, в. Налібакі Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 1945?),
бел. паэт, літаратуразнавец. Вучыўся на фіз.-матэм. ф-це Кіеўскага ун-та (1914—18). Удзельнік мінскага клуба «Беларуская хатка» (1916). У 1919 акцёрБел.сав.т-ра, у 1920 адміністратар Бел.т-ра ў Мінску. Пэўны час быў супрацоўнікам літ.-выдавецкага аддзела Наркамасветы Літ.-Бел. ССР (Мінск, Бабруйск). У 1920—30-я г. паводле ўскосных звестак займаўся навук. дзейнасцю ў Польшчы. Паэт. творы, у т. л. трыялеты і санеты, вызначаюцца тонкім лірызмам, майстэрствам версіфікацыі. Аўтар арт. «Згукі сусветнай вайны 1914—1918 гг. у беларускай паэзіі» (1919). У кн. «Беларусь у песнях: Літаратурна-гістарычны нарыс» (1920) прааналізаваў гісторыю бел. паэзіі 19 — пач. 20 ст. на фоне нац.-вызв. барацьбы народа. На бел. мову пераклаў урывак з паэмы А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш», вершы У.Бенядзіктава і інш.
Літ.:
Гарэцкі М. Фарботка Я. // Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́ЙГІН Юрый Міхайлавіч (н. 29.4.1947, г. Гомель),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (2002). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1974). Працаваў у т-рах Расіі. У 1978—92 і з 1995 у Гомельскім абл.драм. т-ры, у 1992—95 у Гомельскім Незалежным т-ры. Валодае сцэн. абаяльнасцю, прыхільнасцю да яркай камед. формы, майстэрствам пераўвасаблення і пластычнага выражэння вобразаў. Найб. значныя ролі: Доктар, Камандор («Апошні ўзлёт», «Купала» А.Дударава), Свяшчэннік, Бергман-Ганцэвіч («Ладдзя Роспачы», «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле У.Караткевіча), Бабаеў («Грэх ды бяда на каго не жыве» А.Астроўскага), Дорн («Чайка» А.Чэхава), Барменталь, Журдэн («Сабачае сэрца», «Здурнелы Журдэн» М.Булгакава), Крачынскі («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна), Мефістофель («Святы і грэшны» М.Варфаламеева), Мальволіо («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Эміль Рабінэ («Жульен і Каломба» Ж.Ануя), граф дэ Гіш («Каханая, я павінен памерці» паводле «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Атыліо Самуэле («Цыліндр» Э. Дэ Філіпа) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́ПАЎ Раман Сяргеевіч (24.1.1936, г. Сімферопаль, Украіна — 18.2.1992),
бел. і расійскі акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна ў Маскве (1957). Працаваў у т-рах Масквы, у т. л. з 1970 у Малым т-ры. У 1962—70 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. і характарных роляў. Ствараў глыбока псіхал. і маштабныя вобразы, адметныя выразным псіхалагізмам, яркасцю дэталей. З лепшых роляў у т-ры імя Я.Купалы: Яраш («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Андрэй Бялугін («Андрэй Бялугін» А.Астроўскага і М.Салаўёва), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Лапатухін («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Сацін («На дне» М.Горкага), Платаў («Сябры і гады́» Л.Зорына), Кароль («Канец—справе вянец» У.Шэкспіра), Джэсі Махоні («Што той салдат, што гэты» Б.Брэхта). Зняўся ў тэлеспектаклі «Крах» (прэмія Міжнар. фестывалю тэлевіз. спектакляў у Варне, 1969), кінафільмах «Па Русі», «Дзікае паляванне караля Стаха» і інш.