СЛЕСАРЭ́НКА Аляксей Аляксеевіч (н. 7.3.1919, Кіеў),
бел. пісьменнік, акцёр эстрады. Засл. дз. культуры Беларусі (1960). Скончыў акцёрскую студыю ў Маскве (1938) і курсы маст. чытання (1949). Працаваў на кінастудыі «Масфільм» (1934—39), у т-ве «Веды». З 1955 майстар маст. чытання Белдзяржфілармоніі, адначасова ў 1969—74 працаваў у Літ. музеі Я.Коласа. У рэпертуары творы бел. і рус. пісьменнікаў, а таксама ўласныя літ. кампазіцыі: «Народны паэт БССР Якуб Колас», «Успаміны пра Янку Купалу», «Проза Васіля Быкава», «Паэзія Максіма Багдановіча», «Сатыры Кандрата Крапівы», «Паэзія Адама Міцкевіча», «Проза Кузьмы Чорнага» і інш. Аўтар мемуарна-дакумент. кніг пра дзеячаў л-ры і мастацтва: «Дарогі і песні» (1965), «Дарагія абліччы» (1967), «Аляксандр Даўжэнка. Шлях да слова» (1974, на ўкр. мове), «Жыццё ў мастацтве» (1977), «Працяг радасці» (1981). Пераклаў на бел. мову кнігу А.Маякоўскай «Дзіцячыя і юнацкія гады У.Маякоўскага» (1957). Зняўся ў маст. фільмах «Палескія рабінзоны», «Бежын луг», «Вясёлыя хлопцы», «Аэраград».
Л.С.Савік.
т. 15, с. 6
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)