СЕ́БРЫС ((Sebris) Карліс) (н. 18.2.1914, пас. Сіноле Гулбенскага р-на, Латвія),
латышскі акцёр. Нар. арт. Латвіі (1964). Нар. арт. СССР (1974). Скончыў драм. курсы пад кіраўніцгвам Э.Зелтмаціса (1938) і паступіў у трупу Нац. т-ра Латвіі ў Рызе. Стварыў яркія вобразы, адметныя высокім майстэрствам пераўвасаблення: Сацін («На дне» М.Горкага), Парфірый Пятровіч («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), сэр Тобі, Фальстаф («Дванаццатая ноч», «Генрых IV» У.Шэкспіра), Філіп II («Дон Карлас» Ф.Шылера), Кала Бруньён («Кала Бруньён» паводле Р.Ралана), Йынь («Йынь з вострава Кіхну — дзікі капітан» Ю.Смуула) і інш. Зняўся ў кінафільмах: «Каўгурскае паўстанне» (1941), «За лебядзінай чарадой аблокаў» (1957), «Чужая ў пасёлку» (1959), «Табага» змяняе курс» (1965), «Эдгар і Крысціна» (1966), «Слугі д’ябла» (1970), «Караль Лір», «Балада пра Берынга і яго сяброў» (абодва 1971), «Слугі д’ябла на чортавым млыне» (1972), «Напад на тайную паліцыю» (1975), «Дзюма на Каўказе» (1980), «Забытыя рэчы» (1982) і інш.
т. 14, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)