сямейная фінансавая група яўр. паходжання, якая дзейнічае ў некат. краінах Зах. Еўропы і ЗША. Яе заснавальнік — Маер Амшэль Р. (1744—1812), які ўзбагаціўся на ваен. пастаўках, фін. спекуляцыях і ў 1766 стварыў у г. Франкфурт-на-Майне (Германія) уласны банк. Яго справу пераняў старэйшы сын Амшэль Маер Р. (1733—1855), іншыя 4 сыны стварылі самаст. банкі ў Лондане, Парыжы, Вене і Неапалі (апошнія 2 пазней спынілі існаванне). З часоў Венскага кангрэса 1814—15 сям’я Р. давала пазыкі дзяржавам Еўропы, фінансавала буд-ва першых еўрап. чыгунак, асабліва ў Аўстрыі і Францыі, Суэцкага канала. У 1901 спыніў дзейнасць франкфурцкі банк Р. У пач. 20 ст. дзейнасць Р. канцэнтравалася ў Парыжы (Гі дэ Р.) і Лондане; іх фін. актыўнасць пашырылася на Азію. У 2-ю сусв. вайну некалькі прадстаўнікоў Р. пакінулі Еўропу і перанеслі сваю дзейнасць пераважна ў ЗША. У 1960-я г. група пранікла ў нафтавую прам-сць і каляровую металургію. Пасля нацыяналізацыі ў 1982 «Банк дэ Ротшыльд» у Парыжы [засн. ў 1817 Якавам Р. (1792—1868)], працягваюць дзейнічаць толькі іх банкі ў Лондане [«Н.М.Ротшыльд энд санс», засн. Натанам Р. (1777—1836)] і Швейцарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ХТЭР Святаслаў Тэафілавіч (20.3.1915, г. Жытомір, Украіна — 1.8.1997),
расійскі піяніст. Нар.арт.СССР (1961). Герой Сац. Працы (1975). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1937—46, з перапынкамі; кл. Г.Нейгаўза). З 1934 канцэртаваў. У 1970—90-я г. неаднаразова гастраліраваў на Беларусі. Для яго выканальніцтва характэрны спалучэнне інтэлектуальнага і эмац. пачаткаў, артыстычнасці і майстэрства, бездакорнага густу і віртуознасці, бліскучае тэхн. майстэрства, багацце гукавога каларыту, цэльнасць і яснасць інтэрпрэтацыі. У рэпертуары вылучаліся «Добра тэмпераваны клавір» І.С.Баха, санаты і канцэрты В.А.Моцарта, І.Гайдна, Л.Бетховена, Ф.Шуберта, музыка кампазітараў 20 ст., у т. л. С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча. Выступаў у ансамблі з вядучымі інструменталістамі (Ю.Башметам, А.Каганам, Д.Ойстрахам, М.Растраповічам, Д.Шафранам) і вакалістамі (Н.Дарліяк, Дз.Фішэр-Дзіскаў), буйнейшымі арк. свету. ЗаснавальнікМіжнар. фестывалю «Снежаньскія вечары» (1981). Дзярж. прэмія СССР 1950. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэміі Расіі 1987, 1996.
Літ.:
Дельсон В.Ю. Святослав Рихтер. М., 1961;
Нейгаўз Г. Размышления, воспоминания, дневники. Избранные статьи. Письма к родителям. 2 изд.М., 1983;
Цыпин Г.М. С.Рихтер: Творч. портрет. 3 изд. М., 1987;
Григорьев Л., Платек Я. Современные пианисты. 2 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІБЕ́ЛІУС (Sibelius) Ян (Юхан; 8.12.1865, г. Хямеэнліна, Фінляндыя —20.9.1957),
фінскі кампазітар, педагог; заснавальнікнац. кампазітарскай школы; адзін з буйн. прадстаўнікоў сусв. сімфанізму. Вучань М.Вегеліуса. З 1891 выкладаў у Хельсінкскай кансерваторыі. Для яго творчасці характэрны віртуознае валоданне тэхнікай кампазіцыі і інструментоўкі, сінтэз класічных і рамантычных традыцый, імкненне да праграмнасці. Арганічна перапрацоўваў муз. фальклор, выкарыстоўваючы яго ладава-гарманічныя і гарманічныя асаблівасці. Творы вылучаюцца своеасаблівай строгасцю і адначасова непасрэднасцю выказвання, для іх характэрны патрыят. матывы, заснаваныя на фін.нар. паэзіі, гісторыі, міфалогіі і эпасе. Сярод твораў: сімфонія «Кулерва» для салістаў, хору і арк. (1892), 7 сімфоній для арк. (1899—1924), праграмныя арк. творы, у т. л. сюіта «Лемінкяйнен» (1893—96), 4 легенды (у т. л. «Туанельскі лебедзь» на сюжэт «Калевалы»), сімф. паэмы, у т. л. «Сага» (апошняя рэд. 1901), «Вясновая песня» (1894), «Фінляндыя» (1899), «Дачка Поўначы» (1906), «Начная скачка і ўсход сонца» (1907), «Тапіёла» (1926), канцэрт для скр. з арк. (1903), «Сумны вальс»; інстр. ансамблі і п’есы; кантаты і хары, каля 100 рамансаў і песень, музыка да драм. спектакляў і інш. З 1951 штогод праводзіцца Міжнар.муз. фестываль «Тыдзень Сібеліуса» (Хельсінкі).
Літ.:
Александрова В.Н., Бронфин Е.Ф. Ян Сибелиус. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУН,
дынастыя і імперыя ў Кітаі ў 10—13 ст.Заснавальнік С., палкаводзец Чжао Куанінь захапіў у 960 уладу і абвясціў сябе імператарам Тайцзу [960—976], чым скончыў перыяд смут пасля падзення дынастыі Тан. Яго пераемнік Тайцзун [976—997] канчаткова аб’яднаў Кітай пад уладай С.; спыненне міжусобіц спрыяла хуткаму эканам. ўздыму краіны, росквіту кіт. сярэдневяковай культуры. Развівалася філасофія ў выглядзе неаканфуцыянства Чжу Сі. Але імператары цярпелі няўдачы ў барацьбе з паўн. качэўнікамі — кіданямі, тангутамі (гл.Сі-Ся), з-за чаго вымушаны былі плаціць ім даніну. Хуткі рост насельніцтва і недахоп ворных зямель прывялі ў канцы 11 ст. да росту сац. напружанасці. З мэтай яе памяншэння першы міністр Ван Аньшы правёў у 1069—85 шэраг рэформ, якія ўладкавалі сістэму падаткаў і землекарыстання; прыняты захады па асваенні свабодных зямель на Пд. У пач. 12 ст. на Пн Кітая ўварваліся чжурчжэні, якія ў 1127 захапілі сталіцу імперыі г. Бянь (цяпер Кайфын). Сунскі прынц Гаоцзу [1127—62] аднавіў імперыю С., якая ахоплівала толькі Паўд. Кітай. Паводле дагавора 1141, С. прызнала сябе васалам дзяржавы чжурчжэняў — імперыі Цзінь. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў С. вяла барацьбу супраць манголаў (гл.Мангольскія заваяванні), якія ў 1279 знішчылі імперыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЛЕ́С, Талес (Thalēs) з Мілета (каля 640—625 да н.э., г. Мілет, Іонія, М. Азія — каля 547—545 да н.э.),
старажытнагрэчаскі мысліцель, родапачынальнік антычнай філасофіі, астраноміі і геаметрыі, заснавальнікмілецкай школы. Філас. і прыродазнаўчыя погляды Ф. яшчэ ў значнай ступені прасякнуты міфалагічным светаразуменнем, але ўяўляюць сабой першую спробу ў Стараж. Грэцыі даць навук. абгрунтаванне навакольнаму асяроддзю. Першастыхіяй усяго свету лічыў ваду: сцвярджаў, што ўсе з’явы і рэчы нараджаюцца з вады і ператвараюцца ў яе пасля сваёй гібелі. Зрабіў шэраг прыродазнаўчых адкрыццяў: прадказаў сонечнае зацьменне ў Грэцыі ў 585 да н.э., вызначыў працягласць года ў 365 дзён і разбіў яго на 12 трыццацідзённых месяцаў і інш. Вынайшаў мноства астр. прыбораў. Зрабіў спробу даць тлумачэнне святлу Месяца, летнім разлівам Ніла і інш. прыродным з’явам. Памылкова лічыў, што Сонца знаходзіцца далей за ўсе зоркі ад Зямлі, што Зямля ў выглядзе дыска трымаецца на вадзе. Мяркуецца, што яму належаць выказванні «Пазнай самога сябе», «Мнагаслоўнасць зусім не з’яўляецца паказчыкам разумнага меркавання», «Шукай што-небудзь адно мудрае, выбірай што-небудзь адно добрае, гэтак ты суцішыш пустаслоўе балбатлівых людзей» і інш., творы «Пра раўнадзенства», «Пра сонцаварот» і інш., якія не захаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРАДЭ́Й (Faraday) Майкл (22.9.1791, Лондан — 25.8.1867),
англійскі фізік і хімік, заснавальнік вучэння аб эл.-магн. полі, адзін з заснавальнікаў электрахіміі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1824) Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1830). Адукацыю атрымаў самастойна. З 1813 асістэнт, з 1825 дырэктар лабараторыі і з 1827 праф. кафедры хіміі Каралеўскага ін-та. Навук. працы па электрычнасці, магнетызме, магнітаоптыцы і хіміі. Атрымаў бензол (1825), звадкаваны хлор (1826) і інш. газы. Выявіў хім. дзеянне эл. току, узаемасувязь паміж электрычнасцю і магнетызмам. Адкрыў электрамагнітную індукцыю (1831), пара- і дыямагнетызм, вярчэнне плоскасці палярызацыі святла ў магн. полі (гл.Фарадэя эфект). Устанавіў законы электролізу (гл.Фарадэя законы, Фарадэя пастаянная). Даказаў тоеснасць розных відаў электрычнасці, увёў паняцці эл. і магн. палёў, выказаў ідэю існавання эл.-магн. поля. Эксперыментальна даказаў закон захавання эл. зараду (1843), выказаў ідэю аб адзінстве ўсіх сіл прыроды (розных відаў энергіі) і іх узаемных пераўтварэннях. Яго імем названа адзінка эл. ёмістасці — фарад.
Тв.:
Рус.пер. — Силы материи и их взаимоотношения. М., 1940;
Экспериментальные исследования по электричеству. Т. 1—3. М.; Л., 1947—59;
История свечи. М., 1980.
Літ.:
Кудрявцев П.С. Фарадей. М., 1969;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М. 1970. С. 265—283.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЙКІН Сямён Эмануілавіч (21.8.1901, Мінск — 30.7.1968),
расійскі фізік і радыёастраном; заснавальнікэксперым. радыёастраноміі ў СССР. Брат Б.Э.Хайкіна. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1928), дзе і працаваў у 1930—47 (у 1934—37 дэкан ф-та). З 1945 у Фіз. ін-це АНСССР (заг. лабараторыі). З 1953 кіраўнік аддзела радыёастраноміі ў Гал.астр. абсерваторыі АНСССР (г. Пулкава). Навук. працы па нелінейнай тэорыі ваганняў. тэорыі вязкасці і трэння, радыётэхніцы, радыёфізіцы, радыёастраноміі. Упершыню назіраў поўнае сонечнае зацьменне ў радыёдыяпазоне, разам з інш. адкрыў радыёвыпрамяненне сонечнай кароны (1947; зарэгістравана як адкрыццё ў 1970). Вынайшаў і пабудаваў новы тып радыётэлескопа (з антэнай пераменнага профілю, 1956). Кіраваў стварэннем першай у СССР радыёастр. станцыі (1948—49, Крым), праектаваннем радыётэлескопа РАТАН-600. Залаты медаль імя А.С.Папова АНСССР (1965).
Тв.:
Электромагнитные колебания и волны. 2 изд. М.; Л., 1964;
Силы инерции и невесомость. М., 1967;
Физические основы механики. 2 изд. М., 1971;
Теория колебаний. 2 изд. М., 1981 (разам з А.А.Андронавым. А.А.Вітам).
Літ.:
С.Э.Хайкин // Успехи физ. наук. 1969. Т. 97, вып. 2;
Кайдановский Н.Л. Профессор С.Э.Хайкин. 1901—1968. СПб., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́МСКІ, Чомскі (Chomsky) Аўрам Ноам (н. 7.12.1928, г. Філадэльфія, ЗША), амерыканскі мовазнавец, палітолаг, публіцыст; заснавальнік генератыўнай лінгвістыкі. Маці паходзіць з г. Бабруйск Магілёўскай вобл.Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1963), Нац.АН ЗША (1972), чл.-кар.Брыт. акадэміі (1974). Д-р філасофіі (1955). Скончыў Пенсільванскі ун-т (1951). З 1951 у Гарвардскім ун-це, з 1955 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1961 праф.). Асн. працы па мовазнаўстве, кагнітыўнай псіхалогіі, філасофіі, гісторыі, паліталогіі, эканоміцы, міжнар. адносінах. Заклаў асновы тэорыі трансфармацыйных (генератыўных) граматык і фармальных моў як раздзела матэм. логікі (кн. «Трансфармацыйны аналіз», 1955; «Сінтаксічныя структуры», 1957), даў іх класіфікацыю (т.зв. іерархія Х.). Выступаў з ідэяй універсальнасці асн. («глыбінных») грамат. структур у розных мовах свету (кн. «Мова і мысленне», 1968). Стваральнік генератыўнай фаналогіі (1968, з М.Хале). Сфармуляваў (1995) «мінімалісцкую праграму» генератывізму.
Тв.:
Рус.пер. — Язык и мышление. М., 1972;
Аспекты теории синтаксиса. М., 1972;
Логические основы лингвистической теории. М., 2002;
Прибыль на людях: Неолиберализм и мировой порядок. М., 2002;
Новый военный гуманизм: Уроки Косова. М., 2002.
Літ.:
Barsky R.F. Noam Chomsky: A life of dissent. Cambridge, 1997;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЛЬЦ (Schultz) Тэадор Уільям (30.4.1902, г. Арлінгтан, ЗША — 26.2.1998),
амерыканскі эканаміст; прадстаўнік Чыкагскай школы ў палітэканоміі. Чл.Нац.АН ЗША, чл.-заснавальнікНац. акадэміі адукацыі. Д-рн. па эканоміцы сельскай гаспадаркі. Вучыўся ў Калумбійскім і Вісконсінскім ун-тах. З 1943 праф. Чыкагскага ун-та (у 1952—73 заг. кафедры), дырэктар Нац. бюро эканам. даследаванняў (1949—67), прэзідэнт Амер.эканам. асацыяцыі (з 1960). Навук. працы па праблемах эканомікі, выкарыстання прац. рэсурсаў у сельскай гаспадарцы ЗША і краін, якія сталі на шлях развіцця. Адзін з аўтараў тэорыі «чалавечага капіталу», паводле якой дынамічнасць і эфектыўнасць эканомікі залежаць ад інвестыцый у чалавека — на яго адукацыю і прафес. рост, у сферу аховы здароўя і навукі («Укладанні ў чалавечы капітал», 1971). На яго думку, адукацыя павышае прадукцыйнасць працы індывідуума і эканам. каштоўнасць яго часу («Эканамічная каштоўнасць адукацыі», 1963). Асабліва цікавіўся праблемамі адукацыі жанчын і моладзі, развіцця бедных агр. народаў («Меры для эканамічнага развіцця неразвітых краін», 1951). Аўтар прац «Пераўтвараючы традыцыйную сельскую гаспадарку» (1964), «Чалавечыя рэсурсы, чалавечы капітал» (1972), «Інвестыцыі ў людзей: Эканоміка якасці насельніцтва» (1981) і інш. Нобелеўская прэмія 1979 (з У.А.Льюісам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАГА́М (Abragam) Анатоль (н. 15.12.1914, Масква),
французскі фізік-тэарэтык; заснавальнікнавук. школы па ядз. магнетызме. Чл. Парыжскай АН (1973). Замежны член Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1974), Нац.АН ЗША (1977), Лонданскага каралеўскага т-ва (1983). Маці нарадзілася на Беларусі. Скончыў Парыжскі (1936) і Оксфардскі (1950) ун-ты. У 1947—80 у Камісарыяце па атамнай энергіі. Адначасова з 1960 у Калеж дэ Франс. У 1967 прэзідэнт Франц.фіз.т-ва, у 1977—80 віцэ-прэзідэнт Міжнар. саюза тэарэт. і прыкладной фізікі. Навук. працы па ядз. магнетызме, фізіцы кандэнсаванага стану, фізіцы паскаральнікаў. Адкрыў дынамічную ядз. палярызацыю (солід-эфект; з амер. фізікам У.Проктарам, 1958), ядз. антыферамагнетызм (1970) і ядз. прэцэсію нейтронаў (1973). Прапанаваў метад пабудовы (1958) і стварыў палярызаваную пратонную мішэнь. Эксперыментальна пацвердзіў канцэпцыю спінавай т-ры і яе ідэнтычнасць тэрмадынамічнай т-ры (1957—58). Медаль Лорэнца (1982). Вялікі залаты медаль Ламаносава Рас.АН (1995).
Тв.:
Рус.пер. — Ядерный магнетизм. М., 1963;
Электронный парамагнитный резонанс переходных ионов. Т. 1—2. М., 1972—73 (разам з Б.Бліні);
Ядерный магнетизм: порядок и беспорядок. Т. 1—2. М., 1984 (з М.Гольдманам);
Время вспять, или Физик, физик, где ты был. М. 1991.