Тасьма́ ’вузкая тканая ці плеценая палоска для аздаблення адзення або завязвання’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ’вузкая стужка або тасёмка’ (Сцяшк., ТС), ’пасма’: тасьма́ — палоска на клубку нітак (воран., Сл. ПЗБ), та́сьма ’тасёмка’, тасма́ ’тс’ (Нас.). Укр. та́сьма́ ’тасьма, аблямоўка’, рус. тесьма́ ’тасёмка, стужка’, ст.-рус. тасма ’раменьчык’, польск. taśma ’вузкая стужка, тканы паясок’. З цюркскіх моў, дзе з перс. taśma < манг. taśma (Анікін, 538). У старабеларускай мове фіксуецца з 1511 г. у форме тасьма, тесма, крыніцай запазычання якога лічыцца тур. tasma (Булыка, Запазыч., 318; Чарных, 2, 241; Фасмер, 4, 26; Брукнер, 566–567).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́чка ’каляска на адным коле, якую штурхаюць перад сабой’ (ТСБМ, Арх. Вяр.), ст.-бел. тачка ’тачка’ (1679 г., КГС), ’невялікі вазок’ (Сл. ПЗБ). Укр., рус. та́чка ’вазок на адным коле’, польск. taczka, часцей мн. л. taczki ’тс’, ст.-чэш. táčka, чэш., славац. táčky мн. ’тачка (для пяску); двухколка’, серб.-харв. та̀чке, та̏чке ’тс’. Прасл. *tačьka ’павозка, вазок’ ад прасл. *tačati ’перасоўваць (на колах, куляючы і пад.)’, параўн. стараж.-рус. такати ’гнаць, паганяць’, пазней тачати ’тс’, тачити ’гнаць; ездзіць’, польск. taczać ’пасоўваць нешта круглае, куляць’, з суф. ‑ьk‑a (Борысь, 625).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́дал ’язычаскае бажаство; прадмет абажання або нізкапаклонства; нягоднік’ (ТСБМ), ’чорт, д’ябал’ (Нас., Касп., Шат.), і́дыл ’чорт’ (Бяльк.), і́дальшчына ’недарэчнасць, чартаўшчына’ (Нас.); параўн. рус. и́дол ’ідал, балван’ (Даль), смал. ’лаянка’, и́долыццна ’недарэчнасць’, укр. і́дол ’аб недарэчным, дурным або бяздушным чалавеку’, и́дал ’ідал, чорт’ (Грынч.). Ст.-бел. идолъ ’язычаскае бажаство’ (Скарына; Гіст. лекс., 121) < ст.-рус. идолъ ’язычаскае бажаство’ (XI ст., Сразн.), ’лаянка’ (XVII ст.) < ст.-слав. идолъ ’бажок, кумір’. Першакрыніца: грэч. εἴδωλον ’вобраз, падабенства, малюнак’. Фасмер, 2, 117; Шанскі, 2, I, 14. Ідалапакло́ннік, ідалапакло́нства — паўкалькі грэч. εἰδωλολάτρης, εἰδωλολατρεία. Шанскі, там жа, 14–15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ільсні́цца, льсні́цца ’блішчаць, адсвечваць (пра гладкую паверхню)’ (ТСБМ). Рус. лосни́ться, укр. лисні́ти, лисни́тися, дыял. ли́ска́ти, польск. łyskać, ст.-чэш. lščieti se, чэш. lesknouti se, славац. lesknúť sa, славен. lesketati se, серб.-харв. ле̏скати се, балг. лъщя́, макед. дыял. лашти. Ст.-слав. льщати сѫ, ст.-рус. льщатися, ст.-бел. ильснутися (Скарына). З прасл. *lьsknǫti (), суадноснага з *lьskěti (), і‑ пратэтычнае. Прасл. *lьsk‑ < *lъsk‑ (відаць, у выніку кантамінацыі з blьsk‑) звязваецца з іншымі абазначэннямі святла, якія ўзыходзяць да і.-е. *leuk‑/*louk‑; параўн. луч, луна. Праабражэнскі, 1, 470; Фасмер, 2, 521; Махэк₂, 327.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інтэліге́нцыя. Крыніца: лац. intelligentia ’разуменне’. Значэнне ’грамадскі слой людзей, якія прафесіянальна займаюцца разумовай працай’ сфарміравалася раней, відаць, у польск. мове (першапачаткова inteligencja ’цямлівасць, кемнасць’), адкуль трапіла ў рус. у сярэдзіне XIX ст.; да гэтага часу рус. интеллиге́нция ўжывалася ў значэнні ’разумнасць, свядомасць, дзейнасць розуму’ (Вінаградаў, Этимология. 1964, 111–113; Шанскі, 2, I, 94). З рускай слова запазычана ў зах.-еўрап. мовы (Баравы, Путь слова, 330). У беларускай інтэлігенцыя ў пачатку XX ст. з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 77). Паводле Шанскага (2, I, 94), интеллиге́нт — зваротнае ўтварэнне ад интеллигенция.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капу́ша ’звязка лістоў тытуню’ (хойн. Мат. Гом.). Да папуша < папужа ’скрутак лісця’. Балтызм. Параўн. літ. papūža ’пачак, стос’ (Грынавецкене. Сл. паўн.-зах., 3, 405). Не выключана кантамінацыя з рус. пампу́ша ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клас ’сукупнасць прадметаў, з’яў, аб’яднаных на аснове якіх-небудзь агульных прымет’, ’вялікая група людзей, аб’яднаных аднолькавымі адносінамі да сродкаў вытворчасці’, ’падраздзяленне школы’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. класс з франц. classe (Шанскі, 2, 8, 145–146).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клешчаві́на1 ’алейная расліна сямейства малачаевых’ (ТСБМ). Праз рус. клещевина з польск. kleszczowina. Калька з лац. ricinus ’клешч’, ’клешчавіна’ (ЕСУМ, 2, 460).

Клешчаві́на2 ’адна палавіна драўлянай асновы хамута’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клешчы2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́ка ’яйцо’ (ТСБМ, Нар. лекс., Бяльк., Шат., Сцяшк., Мат. Гом.). Укр. коко, рус. коко ’тс’, балг. коко ’тс’, польск. koko, чэш. koko, н.-луж. koko ’тс’. Гукапераймальнае. Няма падстаў для праславянскай рэканструкцыі. Параўн. какатаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́тла ’бярлога’ (Сержп. Грам.), ’род’ (Сержп. Ск.). Магчыма, да каціцца (гл.). Тады kot‑lo < kotiti, як maslo < mazati. Ваян (RÉS, 13, 251) бачыў у рус. кодло тое ж вытворнае слова. Параўн. кодла (гл.), котлішча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)