Капу́ша ’звязка лістоў тытуню’ (хойн. Мат. Гом.). Да папуша < папужа ’скрутак лісця’. Балтызм. Параўн. літ. papūža ’пачак, стос’ (Грынавецкене. Сл. паўн.-зах., 3, 405). Не выключана кантамінацыя з рус. пампу́ша ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)