Тасќаць ’штурхаць’ (жлоб., акц., ЛА, 2), таска́цца ’штурхацца’ (рэч., ЛА, 2), таскану́ць ’штурхануць’ (рэч., ЛА, 2), сюды ж, відаць, таскатня́ ’перацягванне з аднаго месца на другое; хаджэнне па розных месцах, куды пасылаюць’ (Нас.). Укр. таска́ти ’цягаць’, дыял. таска́ть ’занадта хутка ехаць; гнаць (пра скаціну’; кідаць (што-небудзь цяжкае)’, рус. таска́ть ’цягаць’, польск. дыял. taskać ’тс’, taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., Борысь, 628). Параўноўваючы з чэш. tasit ’сячы; вымаць з похваў’, славац. tasiť ’тс’, Махэк₂ (637) разглядае словы як вытворныя (т. зв. sk‑intensivum) ад кораня tes‑, параўн. чэш. tesat ’часаць’, гл. таксама Голуб-Ліер, 478; Голуб-Копечны, 380), гл. бел. часа́ць, цясля́р. Магчыма, роднасныя да літ. tąsýti ’цягаць’, якое з’яўляецца інтэратывам ад tę̃sti ’цягнуць’, ст.-інд. táskaraḥ ’рабаўнік, злодзей’, з і.-е. *ten‑ ’цягнуць’ (ЕСУМ, 5, 525–526; Чарных, 2, 229; Фасмер, 4, 26). Малаверагодна вывядзенне са страчанага *taska ’мяшок, сумка’, параўн. ст.-в.-ням. tasca, італ. tasca і пад. (Абаеў, Этимология–1966, 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тка́нка ’вышытая чырвонымі ніткамі павязка на галаву’ (Нас.), ’паласатая тканіна’ (кругл., ЛА, 4), ’вытканая хусцінка’ (Сл. Брэс.), ’галаўны ўбор з тонкага абруча, абшытага тканінай’ (Касп.), ’пасма льну, якая ўплятаецца ў косы (маладой на вяселлі) замужнімі жанчынамі’ (Бяльк.), ’жаночы галаўны ўбор падчас вяселля; карона маладой са стужак, караляў і штучных кветак’ (Тур.), ’павязка пад чапец, вянок’ (Сержп. Грам., Тарн.), сюды ж тка́льніца, тка́ніца, тка́ныця, ка́ныця ’валік для прычоскі’ (Сл. ПЗБ), тка́ныца, ка́ніця ’дэталь галаўнога ўбору замужняй жанчыны: туга скручаны кусок палатна або шнурок, завязаны вакол галавы, на які закручвалі валасы, а наверх надзявалі чапец і намітку; можа быць і ў выглядзе драўлянага абруча’ (Лекс. Бел. Палесся), ст.-бел. тканка ’тонкая тканіна, сетачка, карункі’, ’вышываная галаўная павязка з рознакаляровымі махрамі’ (1516 г., КГС; Ст.-бел. лексікон), тканица ’тс’ (КГС). Параўн. укр. тка́нка ’тонкая матэрыя; жаночае ўпрыгожанне з караляў і пярлінаў’, ст.-польск. tkanka ’стужка з дэкаратыўнай тканіны, што ўжывалася для аблямоўкі адзення’, чэш. tkadlicě, tkanice ’тканая стужка’. Вытворныя ад тканы, ткаць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трайня́1, трайня́ты ’тройня, дзеці, якія нарадзіліся ад адной маці ўтраіх адначасова’ (ТСБМ, Растарг.; астрав., Сл. ПЗБ), троеня́та, тройня́та ’тс’ (ТС). Укр. трійня́, трійня́та, рус. тро́йня. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы трой‑ (зборнага назоўніка *troje) і суф. ‑ня (< прасл. *‑ьnʼa), параўн. аналагічныя па ўтварэнню дво́йня, двайня́ты ’блізняты’ (ТСБМ), двайня́ты ’тс’ (Янк. 2), з іншай суфіксацыяй трайнюкі́ ’тройня’.

Трайня́2, трыйня́, тройня́ ’аснова воза, падоўжаны брус у калёсах, які злучае пярэднюю вось з задняй’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Варл., Янк. 2, Бір. Дзярж., Маш., ТС, Сержп. Земл., Дэмб. 2, Пятк. 2, Арх. Вяр., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), тро́йня ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 5, 113), гэта балтызм, параўн. літ. trainỹs, treĩnė ’тс’ (дадамо яшчэ лат. treiliņš, treilis ’тс’), аднак Смачынскі (684) адносіць літоўскія лексемы treinijà, trajnijà, treinỹs альбо trajnỹs, treinė і trainė, а таксама лат. treĩnis ’тс’ да слоў, запазычаных з бел. трайня́ ’тс’ (ці з рус. тройня́). Сюды ж: трайняш ’тс’ (Мат. Гом.). Параўн. таксама трайніла, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трайні́к ’прадмет, які складаецца з трох частак’ (ТСБМ), ’вілы з трыма зубамі’ (Абабур.), ’рыбалоўны кручок з трох кручкоў’ (Мат. Гом.), ’вялікі кручок на тры зубы ў выглядзе якара’ (мёрск., Жыв. НС), ’трохпудовая гіра’ (Касп., Мат. Гом.), ’рыбалоўная крыга з двумя гегнямі (у выглядзе палазоў)’ (паст., шарк., ЛА, 1; брасл., ігн., лудз., паст., Сл. ПЗБ; ЖНС), ’камізэлька’ (Мат. Гом.), ’бёрда на 13 пасмаў’ (ТС). Утворана з трайны́ (< прасл. *trojьnъ‑jь < *troje) ’які складаецца з трох аднародных ці падобных частак’, ’які паўтараецца тры разы, у трох відах або павялічаны ў тры разы’ (ТСБМ), параўн. тройны́е вілкі́ ’трохзубыя вілы’ (ТС). Сюды ж: трайча́к ’рыбалоўная крыга’ (круп., шчуч., ЛА, 1), трайня́к ’моцны пітны мёд’ (Нас., Байк. і Некр.), якое, аднак, можа быць паланізмам, параўн. польск. trójniak ’сорт напітку з мёду’. Меркаванні Лаўмане (Лекс. балтызмы, 18) пра калькаванне лексемай трайні́к ’рыбалоўная прылада, крыга’ літ. tribradis, лат. trīnis, trijbridis ’тс’ не пераконвае, хутчэй гэта міжмоўнае арэальнае ўтварэнне з нявызначаным цэнтрам інавацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траця́к ‘трэцяя частка чаго-небудзь, траціна’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Шат.), ‘трэцяя частка надзелу зямлі (каля 1 га або 3 дзесяцін)’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ‘чалавек, які меў трэцюю частку надзелу’ (карэліц., Шатал.), ‘трохгадовая жывёліна’ (Некр. і Байк., Касп., Сл. ПЗБ, Шат.), ‘трэці рой’ (Сцяшк. Сл.), ‘дзіцячая гульня, галоўная фігура ў гэтай гульні’ (Скарбы), трэця́к ‘трэцяя частка ўраджаю пры арэндзе зямлі’ (ТС, ПСл), трэця́ка, трэйця́ка, трэця́к ‘трохгадовая жывёліна’ (ТС), трацця́к (треццякъ) ‘тс’ (Нас.), трецця́к ‘тс’ (Растарг.), ст.-бел. третякъ, третьякъ ‘трохгадовая жывёліна’, ‘адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў’, третяка ‘жывёліна трохгадовага ўзросту’ (ГСБМ). Суфіксальныя ўтварэнні ад *tretьjь, праславянскі характар сумніўны, магчыма, толькі для слоў са значэннем ‘трохгадовая жывёліна’, параўн. укр. третя́к, рус. третья́к, польск. trzeciak, серб. трѐћак і пад., у сувязі са старажытнай традыцыяй прынясення ў ахвяру якраз трохгадовай жывёлы (Тапароў, Этимология–1977, 11), або для слоў, звязаных з пчалярствам, параўн. значэнне ‘трэці рой’ у паўночных славян, акрамя беларускага укр. третя́к, польск. trzeciak ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тфу — выклічнік, імітуе плявок, пляванне для выказвання абурэння, незадаволенасці, злосці, расчаравання, часам здзіўлення і інш. (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Федар. 4, Пятк. 3, Вруб.): усе яны проціў яго тфу! (Сержп. Прымхі), тху (Пятк. 2), птху (ТС), ту: ту на цябе! (Нас.), цю (тю): тю на тебе! (Растарг.), цьфу (Бяльк.). Параўн. укр. тьху, тьфу, тьфе, тфу, рус. тьфу, тфу, пфу, фу, польск. tfu, pfu; чэш. fuj, pfuj, pfy, pf pff, славац. tfi, pfi,fuj, славен. fȅj, fȕj, серб. фуј, пих, харв. fȕj, балг. фу, тю, макед. па. Гукапераймальныя ўтварэнні, якія перадаюць натуральныя гукі пры дзеянні, што першапачаткова мела культавы характар (Германовіч, Междом., 28). Для ўсх.-слав. тфу, тьфу няма падстаў дапускаць запазычанне, як гэта робіць Арол (4, 127), гл. Норман, IJSLP, 35–36, 176; параўн. у беларускім ідышы tfu, нова-в.-ням., н.-ням. pfui, франц. fi, ісп. puf, англ. fie, грэч. φῦ, φεῦ, лац. , тур. pu, puf (Фасмер, 4, 134; ЕСУМ, 5, 692; Сной₂, 162).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тхнуць ‘дыхнуць’, ‘павеяць, дунуць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Яруш., Нас., Гарэц.): не можэ тхнуць без гарэлкі (Сержп. Прымхі), ‘перавесці дух’ (Шат., Сцяшк.), ‘перадавацца ў паветры праз пахі, смярдзець’ (ТСБМ, Гарэц., ТС), ‘патыхаць смуродам’ (Некр. і Байк., Зайка Кос.; слонім., Нар. словатв.), тхну́ті ‘дыхнуць’ (Бес., Вруб., Кітаб Луцкевіча), тхну́ты ‘перавесці дух’ (кобр., Жыв. сл.), ‘трохі смярдзець, патыхаць’ (драг., З нар. сл.), ст.-бел. тхнути, тхнуть ‘дыхнуць’ (ГСБМ). Параўн. укр. тхну́ти, дхну́ти ‘дыхнуць, павеяць’, рус. пск. тхнуть ‘задыхнуцца (ад недахопу кіслароду, пра рыбу)’; польск. tchnąć ‘дыхнуць’, ‘дыхаць’, ‘удыхнуць’, ‘павяваць’, ст.-польск. dchnąć ‘тс’, чэш. паэт. tchnouti, ст.-чэш. dchnúti ‘дыхнуць, павеяць’. Узыходзіць да праслав. *dъxnǫti > дыхнуць, дыхаць (гл.). Формы з пачатковым т‑ з’явіліся ў выніку прыпадабнення звонкай д‑ да глухой ‑х‑ пасля страты рэдукаваных (Фасмер, 4, 129; Праабражэнскі, 2, 23–24; Брукнер, 567 і 86; Слаўскі, 1, 143; ЕСУМ, 5, 690; Борысь, 629). Сюды ж тхне́ньне ‘подых’ (Ласт.), тхнець ‘пах’: чаромхаў тхнець (А. Салавей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́га1 ’ярмо для запрагання валоў’ (мін., Жыв. сл., 42). Рус. и́го ’прыгнёт’, уст. ’ярмо’, укр. і́го ’ярмо’, польск. jugo ’ярмо, перакладзіна ў санях’, палаб. jaiďü ’прыгнёт, ярмо’, чэш. jho ’тс’, славен. igȏ ’прыгнёт, валоўе ярмо’, серб.-харв. уст. иго ’прыгнёт, ярмо’, балг. и́го ’прыгнёт’, макед. иго ’прыгнёт, ярмо’. Ст.-слав., ст.-рус. иго ’прыгнёт, ярмо’. Прасл. *jьgo < *i̯ŭgom узыходзіць да і.-е. *i̯eu̯‑g‑ ’звязваць’; параўн. і.-е. матэрыял: літ. jùngas ’ярмо’ (n — пад уплывам дзеяслова jùngti ’злучаць, запрагаць’), ст.-інд. yugám ’ярмо’, junákti ’запрагаць, спалучаць’, лац. iugum ’ярмо’, iungō ’звязваць, злучаць’, грэч. ζυγόν ’ярмо’, ζεύγνῡμι ’запрагаць, спалучаць’, хец. i̯ukan ’ярмо’, гоц. juk ’тс’, арм. luc ’тс’, авест. yaog‑ ’запрагаць’. Бернекер, 1, 421–422; Покарны, 1, 508–509; Фасмер, 2, 115–116; Слаўскі, 1, 445–446; Безлай, 1, 208; Трубачоў, Эт. сл., 206–208, там жа падрабязны агляд літ-ры. Этнаграфічны бок гл. Машынскі, Kultura, 647–656.

Іга́2 ’злая жанчына’ (Нас.). Гл. яга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іно́гды ’іншы раз, часам’ (Байк. і Некр., Нас., Бяльк.), і́нагды (Шат.), іно́ды (Касп.), і́нады ’калі-н’. (палес., З нар. сл., 264). Рус. иногда́, дыял. и́ногды́, иноды, иноди́, укр. дыял. и́ногді, и́ноді, ст.-польск. inegdy, inedy, н.-луж. hynga, чэш. jindy ’ў другі раз’, славац. уст. inogda ’часам’, indy ’ў другі раз’, славен. ȋnda ’тс’, серб.-харв. уст. indą, inagda, inogda ’тс’. Ст.-слав. иногда, инъгда ’калісьці, некалі’, ’у другі раз’, ст.-рус. иногда ’калісьці, некалі’, ’аднойчы’, ’у другі раз’, ’часам’, иногды ’часам’, ’перш’. Ст.-бел. иногды ’раней, перш’ (Скарына); форма инекгды (канец XV ст.) запазычана са ст.-польск. inegdy (Булыка, Лекс. запазыч., 200). Прасл. *jьnogъda ўтворана ад *jьnъ (гл. іншы) з фармантам ‑gъda. Адносна апошняй часткі складання няма адзінага тлумачэння. Верагодней за ўсё, з энклітык ‑gъ > і ‑da (Трубачоў, Эт. сл., 8, 231–232; Слаўскі, 1, 458). Фасмер (2, 134) бачыць тут абагульненае *kъda. Інакш разглядае Мейе (MSL, 13, 29): рэдукцыя формы р. скл. прасл. *godъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́рха ’вузенькая палоска скуры або аўчыны, якая закладваецца ў шво кажуха, рукавіцы і інш.’, ’тасёмка або вузкая палоска аўчыны, якой абшываюць край адзення або абутку для ўпрыгожання; аблямоўка’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сцяшк. МГ, Янк. I; брэсц., Янк. Мат., 124; Сл. паўн.-зах., Мядзв., Грыг.), ірха́ (Мат. Гродз.), ірша́ (Касп.), іршы́ць ’закладваць у шво ірху; аблямоўваць, абшываць край чаго-н. ірхой’ (ТСБМ, Нас.). Ст.-бел. ирха, ерха ’двухбаковая замша’ (1582 г.) запазычана са ст.-польск. ircha, jercha (Булыка, Лекс. запазыч., 106). З польск. таксама рус. дыял. и́рха, и́рга ’вырабленая скура’, ’аблямоўка футрам’, укр. дыял. ирха ’вырабленая скура’. Польск. ircha ’гатунак замшы, мякка вырабленая скура’, в.-луж. jěrcha, чэш. jircha, славац. ircha ’тс’, славен. írh, irha ’гатунак скуры’, irhovȋna ’замша, аленевая скура’, серб.-харв. ѝра ’вырабленая авечая скура’ ўзыходзяць да с.-в.-ням. irch, erch, ст.-в.-ням. irach ’белая дубленая скура’ ад лац. hircus ’казёл’. Гл. Праабражэнскі, 1, 273–274; Фасмер, 2, 139; Брукнер, 193; Слаўскі, 1, 465; Махэк₂, 227; Скок, 1, 728; Безлай, 1, 212.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)