спі́ца, ‑ы, ж.

1. Адзін з драўляных або металічных стрыжняў, які злучае калодку кола з вобадам. Вялізныя колы былі напалавіну без спіц, абады без шын. Машара. Пярэдняе кола веласіпеда ўдарылася аб пень, сагнулася, тырчаць вырваныя спіцы. Жычка. // Адзін з драўляных або металічных стрыжняў рулявога кола. Спіцы штурвала. // Адзін з металічных прутоў, што складаюць каркас парасона.

2. Драўляны або металічны стрыжань рознага прызначэння. На таку .. стаяла саматужная сячкарня — бервяно-к[о]злы на чатырох ножках з дзвюма парамі ўбітых наўскасяк спіц. Колас. [Міхалка] выведае тады ўсю механіку калёсікаў, зубчыкаў, спіц, шасцерняў, .. якіх у гадзінніку так многа. Бядуля.

3. Плоскае выгнутае шыла для пляцення лапцей. [Дзед:] — Чаго ты там слепішся ў тую кніжку. Хіба ты з яе хлеба наясіся... Вунь бы лепш наломваўся лапці пл[е]сці, а то вырасцеш і спіцы не будзеш умець у руках трымаць. Сабаленка.

•••

Апошняя (дзесятая) спіца ў калясніцы — а) чалавек, які адыгрывае нязначную ролю ў жыцці, грамадстве, у якой‑н. справе; б) тое, што мае малое значэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стром ‘спілаванае завіслае дрэва’, ‘схіл страхі’, ‘куча галля’ (ТС), ‘прыстасаванне для лазення на дрэва’ (ЛА, 1), ‘строп страхі’ (узд., ЛА, 5), стро́ма ‘дах’ (Шушк., Сл. Брэс.), ‘круты схіл, абрыў’ (ТСБМ, Гарэц.), страмо́віна ‘выварочанае з коранем дрэва’ (Нар. Гом.). Укр. дыял. стром ‘фруктовае дрэва’, ‘круча’, стрім ‘схіл; тое, што тырчыць угору’, рус. стро́мы ‘кроквы; поручні’, польск. дыял. strom ‘дрэва; фруктовае дрэва’ (ведаць, з чэш., славац.Борысь, 580), чэш., славац. strom ‘дрэва’, старое н.-луж. strom ‘дрэва’, старое серб. стром, харв. strum ‘ствол дрэва’, славен. strȍm ‘тс’, ‘страха над загарадкай для авец’. Прасл. *stromъ ‘тое, што ўзносіцца ўгару, стаіць вертыкальна’, адпрыметнікавы назоўнік ад прым. *stromъ ‘стромкі, круты’ (Борысь, 580) ці паралельны да прыметніка аддзеяслоўны назоўнік ад *strьmětiтырчаць, выдавацца’ (Борысь, Etymologie, 181); гл. яшчэ Фасмер, 3, 781 з аглядам літ-ры. Бязлай (3, 332) праславянскае слова лічыць першасным nomen agentis ад дзеяслова *strēmti > прасл. *stręti, *stręnǫ, параўн. застра́ць ‘застрагнуць у праходзе, захраснуць’ (Нас.). Сюды ж строме́ц ‘козлы, якія прыціскаюць салому на вільчыку’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stick2 [stɪk] v. (stuck)

1. уса́джваць, утыка́ць; утыка́цца;

The needle stuck in my finger. Іголка ўлезла мне ў палец.

2. (through) прако́лваць, прані́зваць, праціна́ць

3. прыкле́йваць; прыкле́йвацца; прыліпа́ць;

stick a stamp on a letter прыкле́йваць ма́рку на канве́рт

4. infml засо́ўваць, утыка́ць;

stick a flower in one’s hair засу́нуць у валасы́ кве́тку

5. засяда́ць, завяза́ць; затры́млівацца;

stick in the middle of a speech спыня́цца ў сярэ́дзіне прамо́вы;

stick in the mind/in the memory засяда́ць у па́мяці;

The bus stuck in the mud. Аўтобус заграз.

6. не адхіля́цца ад чаго́-н., трыма́цца чаго́-н., быць ве́рным чаму́-н.

7. стая́ць за каго́-н., быць адда́ным каму́-н.;

stick at smth. упа́рта працава́ць над чым-н.;

He stuck by us through thick and thin. Ён быў нашым верным сябрам ва ўсіх выпрабаваннях.

stick to one’s resolve стая́ць на сваі́м;

stick to one’s post застава́цца на сваі́м пасту́;

stick to one’s word/promise трыма́ць сло́ва/абяца́нне;

stick together infml трыма́цца ра́зам;

stick one’s neck out infml рызыкава́ць, падстаўля́ць шы́ю;

stick to one’s colours/guns infml стая́ць на сваі́м, да канца́ прытры́млівацца сваі́х перакана́нняў;

stick in one’s gizzard/stomach/craw infml заміна́ць, надаку́чваць, стая́ць по́перак го́рла

stick around [ˌstɪkəˈraʊnd] phr. v. infml сланя́цца, сно́ўдацца паблі́зу

stick out [ˌstɪkˈaʊt] phr. v. высо́ўваць; высо́ўвацца; тырча́ць, вытырка́цца; вылуча́цца

stick up [ˌstɪkˈʌp] phr. v.

1. тырча́ць, высо́ўвацца;

stick smth. up infml рабі́ць налёт, рабава́ць;

stick up a bank агра́біць банк

2. (for) выступа́ць за (каго-н.), адсто́йваць (каго-н.);

stick up for oneself пастая́ць за сябе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Стро́мкі ‘круты, абрывісты’, ‘роўны, высокі, стройны’ (ТСБМ, Ласт.), ‘роўны і высокі’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘абрывісты’ (Касп.), ‘тонкі, высокі, стройны’ (Бяльк., Нар. Гом.), ‘круты (аб страсе)’ (Варл., Сл. ПЗБ), стро́мы ‘вельмі круты; круты, стромкі’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), стро́мкі ‘круты; высокі і тонкі’ (ТС), стро́мка ‘тонка і высока, стройна’ (Гарэц.), стро́мкость ‘круцізна’, стромчы́на ‘тс’ (ТС). Укр. стрімкий ‘круты, абрывісты’, стромый ‘тс’, рус. стромкий ‘высокі, круты’, ст.-рус. (XV ст.) стромый ‘тс’, польск. stromy ‘круты’ (з усх.-слав. моў — Борысь, 580). Прасл. дыял. *stromъ, паводле Борыся (там жа), аддзеяслоўны дэрыват ад прасл. *strъmětiтырчаць, выпінацца’; прыметнік страмны́ ‘круты, абрывісты’ (воран., Сл. ПЗБ), разам з рус. стрёмый, стрёмный ‘хуткі’, чэш. strmý ‘круты’, славац. strmý ‘тс’, ‘інтэнсіўны, моцны, хуткі’, славен. stŕm ‘круты, абрывісты’, балг. стръ́мен ‘тс’, макед. стрм ‘тс’, ст.-слав. стрьмъ ‘тс’, адлюстроўваюць прасл. *strьmъ, *strьmenъ, прыметнікі, што захоўваюць зыходны вакалізм дзеяслова *strьměti (Борысь, Etymologie, 180; Глухак, 589; Варбат, Этимология–1994–1996, 39). Параўн. стро́ма ‘абрыў’, гл. страміна́. Звязана чаргаваннем галосных з стрымгалоў (гл.); гл. яшчэ Фасмер, 3, 781.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віднецца, віднець, бачыцца, значыцца, вызначацца, праступаць, тырчаць / пра што-небудзь цёмнае: цямнець, цямнецца / пра што-небудзь высокае: высіцца; маячыць, вытыркацца (разм.); выглядваць, выглядаць, праглядаць, выдавацца, высоўвацца, свяціцца, красавацца, прасвечваць, вымалёўвацца (перан.) □ кідацца ў вочы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Патароча1 ’здань, пудзіла, міфічная істота з жудасным тварам і вытрашчанымі вачыма’ (чач., Нас. Сб., Бір. Дзярж.), ’пудзіла’, ’лупаты чалавек’ (Нас.). Укр. поторо́ча ’прывід, страшыдла’. Напрошваецца суаднясенне з рус. вы́таращить (глаза), польск. wytrzeszczyć, чэш. třeštiti ’вытрашчыць вочы’, якія Махэк₂ (657) супастаўляе з генетычна роднасным літ. pastérti ’уставіцца (вачыма)’. Можна дадаць яшчэ pa‑stėrti ’скарчанець, адубець’. Паводле Махэка, у славян была аснова ster‑ з суфіксам ‑sk‑ati (інтэнсіў), у якой пачатковае s‑ адпала ў выніку дысіміляцыі са ‑sk‑ і *ter‑skati перайшло ў групу на ‑iti > terščiti; рус. таращить паходзіць з окаючых гаворак < торощить.

*Патароча2, драг. поторо́ча ’той, хто настойліва працяглы час гаворыць пра адно і тое ж’ (Лучыц-Федарэц). З дзеяслова торо́чытэ ’гаварыць доўга пра адно і тое ж, несці лухту’, укр. торо́чити ’тс’, якія можна суаднесці з рус. наўгар., цвяр. торо́щиться ’дарма збірацца’ і з серб.-харв. тра́скати ’несці лухту’. Праславянскі архаізм.

Патароча3 ’няшчасце ў дарозе’ (усх.-маг., КЭС), рус. кур. поторо́ча ’сустрэча, выпадак, падзея, прыгода’, смал. ’выскачка, які ўсюды ўткне свой нос’, пск. поторо́чье ’перашкода’, цвяр. торча́ться ’перашкаджаць сваёй прысутнасцю’, чэш. містршыцк. trči to do tvého? ’гэта табе перашкаджае?’, — усе ўзыходзяць да прасл. tъrčati ’стаяць, вытыркаючыся уверх ці наперад’, ’цягнуцца ўверх’ > тырча́ць (гл.) (Варбот, Этимология–1979, 5–6).

Патароча4 ’бура’ (Сержп.), рус. арханг. то́рок, то́рох ’бура ў моры, шквал’. Міклашыч (359), Фасмер (4, 84) звязваюць гэта слова з торкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рарог ’парода сокала Falco L.’, ст.-бел. рарогъ ’тс’ (Ст.-бел. лексікон). Лічыцца запазычаннем са ст.-польск. rarog ’балабан, Falco cherrug Gray’ (Булыка, Лекс. запаз., 143), якое ўзыходзіць да лексічнага дыялектызма познепраславянскай эпохі *rarogъ, параўн. укр. рарі́гзах.-слав.), польск. raróg, каш. rårog ’тс’ і ’капрызны, распешчаны чалавек’, чэш. raroh, славац. rároh, в.-луж. raroh ’тс’; сюды ж адносяць таксама харв. ràrog, rȁrog ’лангуст, Palinurus vulgaris’, славац. rárohy, rárož ’сухія (якія тырчаць) галіны’, чэш. мар. rároh, rárohy ’стары хлам, барахло, старая мэбля’. Паводле Краўчука (БЛ, 9, 23–26), утворана ад прасл. *rogъ (гл. рог) шляхам рэдуплікацыі і падаўжэння першага складу, значыла ’нешта зубчастае, тырчачае’, адносна сокала і марскога рака ’з зубцамі (на дзюбе, на клешнях)’ пэўную паралель ўяўляе славен. rȃcar і іншыя назвы ястрабаў, што выводзяцца з харв. rȁčve ’рогі, рагулькі’, гл. Бязлай, 3, 142. Адносна праславянскай лексемы выказваліся і іншыя версіі. Міклашыч (271) прапанаваў звязаць з ц.-слав. раръ ’sonitus; шум, крык’, і гэта думка пераважае ў большасці слоўнікаў, гл. Бязлай, 3, 152; Сной₂, 523; Борысь (510) прапануе разглядаць *rarogъ як вытворнае ад дзеяслова *rarati ’утвараць гучныя, рэзкія гукі’ (з апеляцыяй да польск. дыял. rarać ’спяваць, аб жаваранку’), якое далей да *rarъ ’шум’. Радзей разглядаецца версія пра запазычанне з іран. *varaŋga (з асіміляцыяй на славянскай глебе v‑r > r‑r), гл. Махэк₂, 508. Гл. таксама Антропаў, Назв. птиц, 339–340.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

верх, ‑у, М на версе; вярхі, ‑оў; м.

1. Прастора, якая знаходзіцца над чым‑н.; проціл. ніз. // Верхні бок прадмета пры нармальным яго становішчы; проціл. ніз. Паставіць шафу верхам уніз. // Верхняя частка якога‑н. прадмета; вяршыня, верхавіна. Верх гары. □ Мужчына быў у пляскатай летняй шапцы з шырокім круглым верхам. Чорны. Застаўся цяпер тырчаць [ад сасны] толькі камель з вострым белым верхам. Мележ. Тут верх асіны круглалісты Сплятаўся з хвоямі, з дубамі. Колас.

2. Прыстасаванне над сядзеннем у машыне, фаэтоне і пад., якое засцерагае ад дажджу, сонца, ветру. Машына з брызентавым верхам. Падняць верх. □ Пятро Тадаровіч нацягнуў ужо на свае растрыбушаныя драбінкі верх з пасшываных.. мяшкоў. Чорны.

3. Паверхня зямлі, якога‑н. прадмета ў адносінах да таго, што знаходзіцца ў глыбіні, у сярэдзіне. Бачыць Іван — задыхаецца птушка Нагай, а ўжо і да верху недалёка: нават неба свіціцца. Якімовіч. Гарышны, успамінаючы «добрыя старыя часы», любоўна паляпаў па версе акардэона. Ракітны. // Верхні матэрыял якога‑н. адзення або матэрыял, якім што‑н. пакрыта, абшыта. Драпавы верх паліто. Пасылка з палатняным верхам.

4. перан.; чаго. Вышэйшае дасягненне. Верх майго жадання. □ Вагон-клуб быў верхам спраўджаных імкненняў Данілавых. Шынклер.

5. толькі мн. гл. вярхі.

•••

Браць (узяць) верх над кім‑н. гл. браць.

Знізу (і) да верху — увесь, поўнасцю, цалкам.

Мой (твой, яго, яе і г. д.) верх — я, ты, ён перамог, яна перамагла.

Цераз верх паліць (насыпаць) гл. наліць.

Цераз верх перці гл. перці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. што. Кранаць, зачэпліваць за што‑н., датыкацца да чаго‑н. Трэба быць сапраўдным акрабатам, каб ісці, не чапляючы галін, што тырчаць ва ўсе бакі. Цябут. // перан.; каго. Турбаваць, закранаць. Мачыха сядзела, гаманіла з Глушачыхай, з Глушаком, чапляла часам маўклівага, ваўкаватага Яўхіма. Мележ.

2. што. Захопліваць, зачэпліваць, браць чым‑н. вострым, учэпістым. Хлопчык.. пачаў глядзець, як Пракаповіч вырывае цвікі з падлогі, лоўка чапляючы іх за галоўкі жалезнай лапай. Радкевіч. [Даніла:] — То бяры, швагер, відэлец ды чапляй скварку. Чарнышэвіч.

3. што. Зачэпліваючы, прымацоўваць; прычапляць. Трактарысты ўжо чаплялі тросік к перадку машыны. Лобан. [Чыжык] саскоквае з каня, чапляе повад за агароджу і шпарка шыбае праз калітку. Лупсякоў. // Разм. Вешаць. У сцяну ўманціравана шафа, у якой Лявон Васільевіч чапляе сваё паліто і капялюш. Гроднеў. // Змацоўваць, нанізваючы адно на другое. Лісце [тытуню] чаплялі на ніткі і вешалі ў хаце пад бэлькамі. Пташнікаў.

4. што. Разм. Надзяваць што‑н. Чуць дзе з’явіцца дзірка, .. [Анісім] браў іголку, нітку, чапляў на нос акуляры і садзіўся за рапарацыю кажуха. Колас.

5. Разм. Тое, што і чапляцца (у 1, 4 знач.). За нізка навіслыя лапы ялін раз за разам чапляе крывая вішнёвая дужка. Брыль. Зайчык, той знарок пацяшаўся, чапляў, абы паспрачацца, абы падсмяяцца з куранёўскай слепаты ды скнарлівасці. Мележ.

•••

Чапляць нага (нагу) за нагу — ісці вельмі павольна, марудна.

Чапляць сабак на каго — тое, што і вешаць сабак на каго (гл. вешаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпі́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Прыстасаванне з тонкага дроту або пластмасы для заколвання валасоў у жаночай прычосцы. Тады мама нагнулася і, выняўшы з валасоў шпільку, выкалупала ключык са шчыліны. Арабей.

2. Засцежка для вопраткі, адзін канец якой хаваецца ў кручкаватае паглыбленне (галоўку). Закалоць кішэню шпількай. // Адзін з відаў іголкі, на тупым канцы якой прымацавана галоўка. Калола Антона гэтае запытанне, нібы накаленая да чырвані шпілька. Бядуля. // Іголка з каляровай галоўкай для аздаблення жаночых галаўных убораў. Жанчына ў старасвецкай дамскай шапачцы, з вялікаю шпількаю ўпоперак цераз яе. Чорны. // перан.; чаго. Пра тое, што падобна на іголку. З зямлі тырчаць чорныя пакручастыя, вузлаватыя карэнні дрэў ды рудыя шпількі вымершай травы. Новікаў.

3. У шавецкай справе — цвік з падвойнай плешкай. Чаравікі на шпільках.

4. Спец. Стрыжань без галоўкі і з разьбой на абодвух канцах, які служыць для змацавання дэталей.

5. толькі мн. (шпі́лькі, ‑лек). Разм. Вузкія і высокія абцасы ў жаночых туфлях, а таксама туфлі на такіх абцасах. Сядзяць будучыя цешчы, Языкі свае палошчуць, Што ў настаўніцы Алёнкі Закароткая сукенка, Што абцасікі як шпількі ў заатэхніка Марылькі. Танк. [Таня] была ў белым лёгкім плацці і белых лодачках-шпільках. Паўлаў.

6. перан. З’едлівая заўвага, колкасць. Гаворка.. пацякла жвавей і лагодней, у ёй не было ўжо ні падкалуплівання, ні шпілек. Хадкевіч. — От такіх кілбас няма там у калгасе, — тонкую шпільку пусціў Цімох. Колас.

•••

Падпусціць шпільку гл. падпусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)