Стрымгало́ў ‘вельмі хутка, імкліва’ (ТСБМ), ‘потырч’ (Некр. і Байк.), стромгало́ў ‘тс’ (Скарбы), стромголо́ў ‘тс’ (ТС), стрымя́ галаву́ ‘тс’ (Нас.). Укр. стрімголо́в ‘хутка; уніз галавою’, рус. стремглав (з ц.-слав.), ц.-слав. стрьмглавъ, стрьмоглавъ, серб.-харв. stȑmoglav ‘кулём, уніз галавой’, славен. strmoglav ‘тс’, макед. стрмоглаво ‘ўніз галавой, імкліва’, ст.-слав. стрьмоглавь ‘уніз, упярод галавой’. Да стромы і галава; рэканструкцыя першаснай формы няпэўная: прыслоўе *strьmo + *golvь (В. скл. адз. л.) або *strьmьgolvь, дзе *strьmь — імператыў ад дзеяслова *strьmiti, гл. страміць (Новое в рус. этим., 223). Гл. таксама Фасмер, 3, 775; ЕСУМ, 5, 445–446. Параўн. строматыч (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)