гва́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Абл. З сілай стукнуць, ударыць каго‑, што‑н. Жалезным абручом здушыў .. [вораг] Гамыру, ускінуў на вышыню плячэй ды так гвазнуў аб зямлю, што ў Гамыры ўсё пацямнела ў вачах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

споўніцца, мінуць; стукнуць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Вы́бухнуць ’узарвацца, успыхнуць’ (БРС, Байк. і Некр., Гарэц.). Ад бу́хнуцьстукнуць, гупнуць’; параўн. выбух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шибану́ть сов., однокр., прост.

1. (бросить) шыбану́ць, кі́нуць, шпурну́ць;

2. (стукнуть) сту́кнуць;

3. (о запахе) даць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́пнуць1 ’лопнуць, трэснуць’ (Ян.). Гл. рэпаны.

Рэ́пнуць2 ’сказаць недарэчнае’ (Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае развіццё значэння рэпнуць1 (гл.). Існуе цэлы шэраг слоў, асноўнае значэнне якіх ’ударыць’ пераходзіць у экспрэсіўнае ’сказаць недарэчнае’. Параўн. ля́пнуць ’рэзка, з шумам стукнуць’ > ’сказаць недарэчнае’, рус. бря́кнуць ’тс’, чэш. plesknouti, plácnouti ’пляснуць, стукнуць’ > ’прагаварыцца, ляпнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупне́ць1 ‘бразгатаць, брынчаць (пра надтрэснуты посуд)’ (ТС; люб., Сл. ПЗБ). Каўзатыў ад трупнуцьстукнуць’, гл. трупаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пнуть сов., прост. пхнуць, піхну́ць; (толкнуть ногой) штурхну́ць наго́й; (стукнуть — ногой) сту́кнуць наго́й; даць вы́спятка; см. пина́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ашчапе́рыць1 (БРС, Янк. I), ошчоперыць ’абхапіць рукой, каб сышліся пальцы’ (КСТ), абшчаперыць ’моцна абхапіць за шыю абедзвюма рукамі’ (Ян.). Да (š)čeper‑, параўн. шчыпер ’расткі цыбулі’ і пад.

Ашчапе́рыць2 (экспр.) ’стукнуць’ («нечым напаследак па карку ашчаперыла», А. Дзятлаў, ЛіМ, 1971 г.). Відаць, ад перыць ’біць’ пад уплывам ашчаперыць1 ці непасрэдна ад яго, параўн. рус. хватитьстукнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́пнуць, кропнуты ’ударыць, стукнуць’ (Клім.). Да крапіць (гл.). Што датычыць семантыкі, параўн. укр. кропити ’моцна біць’, рус. кропить ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́рнуць ’пекануць, стукнуць’: добро пэрнуу (рагач., Мат. Гом.). Імітатыўны дзеяслоў, параўн. пэцнуць, пілікнуць ’тс’ і пад. Параўн. перыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)