Ашчапе́рыць 1 (БРС, Янк. I), ошчоперыць ’абхапіць рукой, каб сышліся пальцы’ (КСТ), абшчаперыць ’моцна абхапіць за шыю абедзвюма рукамі’ (Ян.). Да (š)čeper‑, параўн. шчыпер ’расткі цыбулі’ і пад.

Ашчапе́рыць 2 (экспр.) ’стукнуць’ («нечым напаследак па карку ашчаперыла», А. Дзятлаў, ЛіМ, 1971 г.). Відаць, ад перыць ’біць’ пад уплывам ашчаперыць 1 ці непасрэдна ад яго, параўн. рус. хватить ’стукнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)