МАЦВЕ́ЕВА (Навела Мікалаеўна) (н. 7.10.1934, г. Пушкін Ленінградскай вобл.),
расійская паэтэса. Скончыла Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1963). Друкуецца з 1957. У паэт. зб-ках «Лірыка» (1961), «Караблік» (1963), «Душа рэчаў» (1966), «Ластаўчына школа» (1973), «Рака» (1978), «Закон песень», «Краіна прыбою» (абодва 1983), «Непарушны круг» (1991), «Менуэт» (1994), «Санеты» (1998), паэмах «Пітэр Брэйгель Старэйшы» (1969), «Шпалы» (1973), «Золата праектаў» (1983) і інш. спалучэнне рамантыкі, фантазіі з паэтызацыяй штодзённага, спроба спасціжэння тайнаў быцця і сусвету, гіст.-культ. рэмінісцэнцыі, метафарычнасць. Аўтар аповесці «Дама-бадзяга» (1998), п’ес «Прадказанне Эгля» (паводле А.Грына, паст. 1984), «Карчма «Чацвярэнькі» (1998), аўтабіягр. эсэ, успамінаў, артыкулаў па актуальных праблемах мастацтва, паэзіі, песеннага жанру. Піша для дзяцей. Выканаўца ўласных песень, выпусціла некалькі дыскаў і кампакт-дыскаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСТРА́ЛЬ (Mistral) Габрыэла [сапр.Гадой Алькаяга
(Godoy Alcayaga) Лусіла; 7.4.1889, г. Вікунья, Чылі — 10.1.1957], чылійская паэтэса, дыпламат. Друкавалася з 1903. Першы паэт.зб. «Санеты смерці» (1914). У зб-ках вершаў «Адчай» (1922),
«Пяшчота» (1924), «Высечка лесу» (1938), «Давільня» (1954) тэмы кахання і смерці, чалавека і Бога, дзіцяці і мацярынства, сац. няроўнасці. Яе паэзія адметная экспрэсіўнасцю, псіхалагізмам, насычана біблейскімі і індаамер. фалькл. матывамі. На бел. мову асобныя вершы М. пераклаў Р.Барадулін. Нобелеўская прэмія 1945.
Тв.:
Бел.пер. — Ветраліст. Мн., 1984;
У кн.: Кахаць — гэта значыць...: Старонкі з паэзіі свету. Мн., 1986;
Рус.пер. — Стихи. М., 1959;
Лирика. М., 1963;
У кн.: Поэты Чили. М., 1972.
Літ.:
Алегрия Ф. Горизонты реализма: Пер. с исп. М., 1974;
Мамонтов С.П. Испаноязычная литература стран Латинской Америки XX в. 2 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РЫЦ (Юна Пятроўна) (н. 2.6.1937, Кіеў),
расійская паэтэса. Скончыла Літ.ін-т імя М.Горкага (1961). Друкуецца з 1954. У паэт. зб-ках «Размова пра шчасце» (1957), «Мыс Жадання» (1961), «Лаза» (1970), «Пры святле жыцця» (1977), «Трэцяе вока» (1980) «Сіні агонь» (1985), «На гэтым беразе высокім» (1987), «Учора я спявала ў пераходзе» (1997), «Дзіўны які я звер» (1998) і інш. роздум пра чалавечыя адносіны, любоў, мацярынства. Паэма «Зорка Сербасці» (нап. 1999) прысвечана Сербіі. Аўтар «Апавяданняў пра дзівоснае» (1998), літ.-крытычных эсэ, вершаў для дзяцей. Творчасці М. уласцівы глыбіня пачуццяў, багацце фарбаў, гумар, літ., музычныя і жывапісныя рэмінісцэнцыі. Многія яе вершы пакладзены на музыку («Добра — быць маладым!», «Калі мы былі маладыя...», «Вялікі сакрэт для маленькай кампаніі» і інш.). Займаецца графікай і жывапісам. На бел. мову асобныя яе вершы пераклаў Я.Сіпакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАВА (дзявочае Яніш) Караліна Карлаўна
(22.7.1807, г. Яраслаўль, Расія — 14.12.1893),
руская паэтэса, перакладчыца. Жонка М.П.Паўлава. Першы зб. «Паўночнае ззянне» (1833, на ням. мове). Раман у вершах і прозе «Двайное жыццё» (1848) пра выхаванне ў свецкіх колах. У паэт. цыкле «Фантасмагорыі», «уцінскім цыкле», зб. «Вершы» (1863) і інш. тэмы кахання, незразумелага грамадствам паэта, пошукі арыгінальных рыфм. Аўтар «апавяданняў у вершах» «Размова ў Трыяноне» (1848, забаронена; апубл. 1861, Лондан), «Размова ў Крамлі» (1854), паэмы «Кадрыль» (1859), апавяданняў, п’ес, успамінаў, перакладаў на ням. мову твораў В.Жукоўскага, А.Пушкіна, А.Талстога і інш. Была знаёмая з А.Міцкевічам, які 10.11.1827 прапанаваў ёй шлюб і атрымаў згоду (заручыны разладзіліся). З імем Міцкевіча звязана некалькі вершаў П. 1840-х г. («10 лістапада 1840 г.», «На 10 лістапада», і інш.). Міцкевіч таксама прысвячаў П. вершы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВІКО́ВА (Раіса Андрэеўна) (н. 11.5.1947, в. Пешкі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.паэтэса. Скончыла Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1971). Працавала на кінастудыі «Беларусьфільм», у рэдакцыях рэсп. газет, з 1991 у час. «Алеся». Друкуецца з 1960. У зб-ках паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1988), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992, Дзярж. прэмія Беларусі 1993) дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час, абавязак перад сваім народам, долю жанчыны, пошук чалавечага шчасця. Эпізоды бел. гісторыі адлюстраваны ў вострасюжэтнай драм. паэме «Барбара Радзівіл» (1992). Аповесць «Кватарантка» (1980) пра моладзь, пошукі свайго месца ў жыцці. Аўтар кн. казак і апавяданняў для дзяцей, п’ес «Барбара Радзівіл» (паст. 1994 т-рам-лабараторыяй бел. драматургіі «Вольная сцэна»), «Пятля часу» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГНЯЦВЕ́Т (Эдзі) (сапр.Каган Эдзі Сямёнаўна; н. 11.10.1913, Мінск),
бел.паэтэса. Скончыла Мінскі пед.ін-т (1936). Друкуецца з 1929. Выдала зб-кі лірыкі «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Беларуская рабіна» (1959), «Жаданне» (1971), «Закаханым» (1986) і інш. Шмат піша для дзяцей: «Васількі» (1947), «Твае таварышы» (1959), «Доктар Смех» (1977), «На двары алімпіяда» (1984, Міжнар. ганаровы дыплом 1986), «Рэчка-рэчанька мая» (1991) і інш. На бел. мову пераклала творы франц. паэзіі («Краіна Паэмія», для дзяцей, 1962; «Выбраныя песні» П.Ж.Беранжэ, 1960; «Зямны акіян» Г.Апалінэра, 1973; «З табой» П.Элюара, 1980); у 1993 выдадзены зб. перакладаў «З французскай і бельгійскай паэзіі»). Па яе лібрэта пастаўлены оперы для дзяцей «Джанат» (1942, муз. Л.Шварца) і «Марынка» (1955, муз. Р.Пукста).
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1976.
Літ.:
Барсток М.М. Эдзі Агняцвет // Беларуская дзіцячая літаратура. 2 выд.Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вядо́мы1, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, пра якога ведаюць. Вядомыя ўсяму свету падзеі. Вядомы ўсім верш. Ехаць па вядомай дарозе.// Знаёмы ўсім якімі‑н. якасцямі. Вядомы гуляка.
2. Які карыстаецца шырокай папулярнасцю; славуты. Вядомы сталічны тэатр. Вядомы мастак. Партрэт вядомага вучонага. □ [Настаўніца:] — Вядомая беларуская паэтэса Цётка пісала і вершы і прозу.Брыль.З усіх рэспублік, з усёй нашай бацькаўшчыны прыехалі.. [у Крэмль] вядомыя людзі, каб сказаць сваё слова ў абарону міру.Бялевіч.
3.узнач.наз.вядо́мае, ‑ага, н. Дадзеная велічыня; проціл. невядомае.
•••
Вядомая справагл. справа.
Вядомая рэчгл. рэч.
вядо́мы2, ‑ая, ‑ае.
Які ідзе ўслед за вядучым (у 2 знач.). Вядомы самалёт. Вядомы танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАБА́ШТА (Любоў Васілеўна) (3.2.1918, г. Прылукі, Украіна — 21.7.1990),
украінская паэтэса. Скончыла Адэскі водны ін-т (1941). Друкавалася з 1935. Любоў да Радзімы, каханне, мацярынскае шчасце, героіка ваен. і мірных гадоў — асноўныя тэмы яе паэт. творчасці (зб-кі вершаў «Новыя берагі», 1950; «Дарогі дружбы», 1953; «Песня і хлеб», 1961; «Незабудкі», 1966; «Бераг надзеі», 1974; «Кіеўская гара», 1982, і інш.). Аўтар п’ес «Вяселле ў Цярнах» і «Ружы на камені» (абедзве 1963), драм. і ліра-эпічных паэм «Цярновы лёс» (1961), «Маруся Чурай» (1968), «Раксалана» (1971), «Леся Украінка» (1973), раманаў «Там, за ракою — маладосць» (1970), «Софія Кіеўская» (1982), аповесцей «Крылы Арсена Дораша» (1968), «Спаленне мадонны» (1989), кніг вершаў для дзяцей «Калі я вырасту» (1975), «Сеяльшчыкі» (1984). Пераклала на ўкр. мову кн. В.Віткі «Птушыная школа», паасобныя творы Э.Агняцвет. На бел. мову творы З. пераклалі Агняцвет, М.Аўрамчык, А.Бялевіч, В.Вярба, Х.Жычка, К.Камейша і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРБА́ (Вера) (сапр.Сакалова Гертруда Пятроўна; н. 14.1.1942, в. Высокі Гарадзец Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.паэтэса. Скончыла БДУ (1964). Працавала ў рэдакцыі газ. «Літаратура і мастацтва» (1972—77), час. «Беларусь» (1980—83). Друкуецца з 1948. Маладосць і каханне, пачуцці мацярынства, роздум над гісторыяй бацькоўскай зямлі, складанымі і супярэчлівымі праблемамі сучаснасці — асн. матывы лірыкі паэтэсы (зб. «Вочы вясны», 1962, «Белыя пісьмы», 1967, «Высакосны год», 1969, «Альфа», 1978, «Яраслаўна», 1986, і інш.). Паэзія Вярбы рамантычна ўзнёслая, летуценная, не пазбаўленая рэаліст. матываў і вобразаў. Творча пераасэнсоўвае паэтыку і вобразнасць вуснай нар. творчасці. Аўтар ліра-эпічнай паэмы «Каліна» (1968), прысвечанай В.Харужай і яе паплечнікам, паэмы «Сіняя бухта» (1975) пра сцежкі маленства, родны край, паэм «Падаліст» (1975, пра гісторыю Мінска, лёс свайго народа), «Снежная горка» (1976) і інш. Верш Вярбы «Ручнікі» стаў папулярнай песняй (муз. М.Пятрэнкі). Піша і для дзяцей (зб. «Пралеска», 1968). Пераклала на бел. мову аповесць Р.Фраермана «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» (1975).
Тв.:
Выбранае. Мн., 1976;
Мая маленькая планета. Мн., 1982;
Белыя пісьмы: Вершы, паэмы. Мн., 1987;
Апошні верасень: Выбранае. Вершы і паэмы. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКО́ВА (Рыма Фёдараўна) (н. 27.1.1932, г. Севастопаль, Украіна),
руская паэтэса. Яе бацька родам з Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл., дзяцінства яе прайшло на Полаччыне. Скончыла Ленінградскі ун-т (1954). Працавала на Д. Усходзе. Друкуецца з 1955. Аўтар зб-каў паэзіі «Сустрэнемся на Усходзе» (1958), «Пятніцы» (1965), «Елкі зялёныя» (1969), «Снежная баба» (1972), «Начыста» (1977), «Краіна Любоў» (1980), «Пробны камень» (1982), «Сюжэт надзеі» (1991), «Ломка» (1997), публіцыстыкі — «Наўгад» (1995), «Палюбі» (1996) і інш. Тэматыка лірыкі: родная прырода, каханне і мацярынства, роздум над складанымі праблемамі часу, думкі і пачуцці сучасніка і інш. Творчасць К. адметная глыбокай шчырасцю, задушэўнасцю выказвання, рамант. пафасам, аптыміст. сцвярджэннем стваральнага пачатку, актыўнасцю грамадз. пазіцыі, тэмпераментнасцю, раскаванасцю паэт. мовы. Некат. яе вершы спароджаны бел. тэматыкай («Зязюля»), На рус. мову пераклала зб. В.Вярбы «Ветразь на лузе» (1971), М.Аўрамчыка «Прасвятленне» (1973), Я.Янішчыц «Запытай у чабора» (1985), паасобныя творы Д.Бічэль-Загнетавай, А.Вярцінскага (у зб. «Вечны ўзыход», 1982), С.Законнікава. На бел. мову яе вершы перакладалі Аўрамчык, Бічэль-Загнетава, Вярцінскі, Н.Гілевіч, Ю.Свірка.