ХЕЙДА́РАВА (Паўлікава) Людміла Фёдараўна (н. 11.2.1952, пас. Ялізава Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.). бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1974). З 1974 працавала ў НДІ электронна-выліч. машын, у Бел. н.-д. і праектна-тэхнал. ін-це арганізацыі і кіравання буд-вам пры Дзяржбудзе Беларусі, у Мінскім н.-д. праектным ін-це. У 1987—97 на Бел. тэлебачанні. Друкуецца з 1980. У вершах філас. роздум над праблемамі сучаснасці, гарадскія матывы (зб-кі «Адведзіны рамонкавай паляны», 1985; «Тваё святло», 1988; «Купанне ў росах», 1993). Аўтар паэмы «Нельга і Можна» (1988), апавяданняў. На бел. мову пераклала асобныя творы Г.Ахматавай, М.Валошына, М.Лермантава, Б.Пастарнака, М.Цвятаевай і інш.
Тв.:
Дарт: Жыццёвыя гісторыі. Мн., 2002.
І.У.Саламевіч.
т. 17, с. 7
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)