КАПУЦІКЯ́Н (Сільва) (Сірвард) Барунакаўна (н. 5.1.1919, Ерэван),
армянская паэтэса. Скончыла Ерэванскі ун-т (1941). У паэт. зб-ках «У гэтыя дні» (1945), «На беразе Зангі» (1947), «Мае родныя» (1951, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Роздум на паўдарозе» (1960), «Ліліт» (1981), «Зіма ідзе» (1983) і інш. тэмы нац. адраджэння Арменіі, багаты свет пачуццяў сучаснікаў, праблемы сувязі мастацтва і рэчаіснасці. Аўтар кніг нарысаў і эсэ «Караваны яшчэ ў дарозе» (1964), «Мерыдыяны карты і душы» (1978), п’ес «Адкуль ляціш, журавель?» (1960), «І ты, Брут» (1976). Пераклала на арм. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі М.Аўрамчык, Р.Барадулін, В.Вярба, В.Іпатава, К.Камейша, В.Коўтун.
Тв.:
Избр. произв. Т. 1—2. М., 1978.
С.Арзуманян.
т. 8, с. 32
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)