Ю́РЫСАН (Jürisson; сапр. Соанс; Soans) Хельві Мікалаеўна
(н. 5.10.1928, Талін),
эстонская паэтэса, перакладчыца. Скончыла Тартускі ун-т (1953). Друкуецца з 1956. Аўтар кніг вершаў «У гарах нараджаюцца воблакі» (1961), «Дрэва на гарызонце» (1966), «Чалавечаму голасу» (1976), «У цені міравога дрэва» (1983), твораў для дзяцей. На эст. мову пераклала паэмы П.Броўкі «Заўсёды з Леніным» і «Голас сэрца» (у кн. «А дні ідуць...», 1964), выбр. вершы Я.Купалы (зб. «А зязюлька кукавала», 1966, з М.Веетам), Я.Коласа (зб. «Звон шыбаў», 1968, з Веетам), М.Танка («Летні дождж», 1974), кн. для дзяцей Р.Барадуліна «Ці пазяхае бегемот?» (1976). На бел. мову яе паасобныя вершы пераклаў М.Маляўка.
Г.Я.Адамовіч.
т. 18, кн. 1, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)