ТУРБІНА́ Любоў Мікалаеўна (н. 17.7.1942, г. Ашгабат),
бел. паэтэса, літаратуразнавец, перакладчык. Дачка М.В.Турбіна. Канд. біял. н. (1971). Скончыла БДУ (1964), Літ. ін-т імя Горкага ў Маскве (1980). Працавала ў Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі, у 1984—2000 у Ін-це л-ры Нац. АН Беларусі. З 2001 у Маскве. Друкуецца з 1974. Піша на рус. і бел. мовах. У зб-ках паэзіі «Вуліца маленства» (1981), «Горад кахання» (1988), «Наша надзея жывая, калі плачам...» (1991) творы пра каханне, асэнсаванне лёсу свайго пакалення, эмацыянальнасць. Даследуе праблемы параўнальнага літ.-знаўства, бел.-цюркскія літ. сувязі. На рус. мову пераклала асобныя творы М.Багдановіча, Р.Барадуліна, Г.Каржанеўскай, М.Стральцова і інш.
т. 16, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)