ВУ́ПРАЖ, збруя,

прыстасаванне для запрагання коней і інш. запражных жывёл (вала, вярблюда, сабакі і інш.) у мэтах перавозкі грузаў, верхавой язды. Вупраж для коней бывае аднаконная і параконная, дугавая і бездугавая. У склад аднаконнай дугавой вупражы ўваходзяць хамут з гужамі і супонню, дуга, падсядзёлак, церассядзёлак, падбрушнік, шляя, аброць з цуглямі і лейцы. У аднаконнай бездугавой вупражы гужы заменены раменнымі гортамі, якія змацоўваюць хамут з аглоблямі. Параконная вупраж для дышлевага запрагання ўключае хамуты, нагрудныя рамяні, пастронкі, шлеі, аброці з цуглямі і парныя лейцы. Галоўная частка збруі верхавога і ўючнага каня — сядло, вярблюджай вупражы — аброць, лейцы і шлейкі, для аленяў і сабак у нартах — шлейкі з адным пастронкам. Валовая парная вупраж уяўляе сабой драўлянае ярмо, якое надзяваюць на шыю і прымацоўваюць да дышля.

Вупраж ярэмнага тыпу самая старажытная, вядомая з часоў неаліту. На Беларусі была пашырана ў сял. гаспадарках на ПдЗ, дзе асн. рабочай жывёлай былі валы; амаль да сярэдзіны 20 ст. рабілі ярэмную вупраж на пару валоў, якія хадзілі ў дышлевай запрэжцы. Ярмо на аднаго вала (баўкун) выкарыстоўвалася ў аглабельнай або дышлевай запрэжцы. Вынаходства шляі (прататып хамута) дало пачатак выкарыстанню каня як цяглавай жывёлы. Першыя формы коннай вупражы праніклі ў Еўропу з У праз вандроўных гунаў, авараў, венграў. На Беларусі вядомы з 11 ст. Вупраж хамутовага тыпу была пашырана па ўсёй тэрыторыі, але найб. — на Паазер’і і Падняпроўі, дзе здаўна асн. цяглавай сілай быў конь. Вупраж, пераважна выязную, упрыгожвалі (выкарыстоўвалі колер, узорыстае шытво, цісненне, дадатковыя дэкар. дэталі — бліскучыя метал. накладкі, махры і кутасы). У час урачыстых выездаў на шыю каня надзявалі шархуны з бразготкамі. Вытв-сць вупражы была цесна звязана з рымарскім, шавецкім і дрэваапрацоўчымі рамёствамі.

В.​С.​Цітоў.

Вупраж каня: 1 — аброць з цуглямі; 2 — хамут (а — клешчы, б — хамуціна, в — покрыўка, г — супоня, д — гуж, е — лямцавая падкладка); 3 — падсядзёлак стаячы (гарбаты); 4 — правільная пастава цугляў у роце каня; 5 — цуглі.

т. 4, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дакла́д 1, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Публічнае паведамленне на пэўную тэму. Справаздачны даклад. Даклад на міжнародную тэму. Чытаць лекцыі і даклады. □ Увечары ў клубе, пасля даклада, была мастацкая частка. Ермаловіч.

2. Вуснае ці пісьмовае афіцыйнае паведамленне кіраўніку, начальніку і пад. Маёр Раманенка хутка выскачыў яму насустрач з дакладам: — Таварыш палкоўнік!.. Палкоўнік махнуў рукою: «Не трэба». Шамякін.

3. Паведамленне аб прыходзе наведвальніка. — Прашу мяне не турбаваць і без даклада не ўваходзіць. Дубоўка.

дакла́д 2, ‑у, М ‑дзе, м.

Дадатковы матэрыял (падкладка, гузікі і пад.) для шыцця адзення, абутку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муслі́н ’тонкая баваўняная ці шаўковая тканіна палатнянага перапляцення’ (ТСБМ), браг. мусліноўка ’шарсцяная хустка’ (Мат. Гом.), мысліноўка ’сітцавая хустка з кветкамі’ (Сцяц.). З польск. muślin (ці з рус. муслин), якія з франц. mousseline ці з ням. Musselin ’тонкая тканіна’ ад назвы горада Мосул, што на рацэ Тыгр (Фасмер, 3, 16). Ад гэтай назвы горада паходзіць і ст.-бел. муселбесъ, масалбасъ, мусалбасъ ’баваўняная падкладка’ (< асм.-тур. Mosul і bez ’палатно’) (Булыка, Лекс. запазыч., 114; Рабаданава, БЛ, 21, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іспо́д ’ніз’ (Др.-Падб., Гарэц., Касп.), ’дно (падлога) у печцы’ (Гарэц., Касп.), ’ніжняя частка якой-н. пасудзіны’ (Нас. Доп.), іспо́т ’под’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. и́спо́дпадкладка адзення’, ’ніз’, ’дно чаго-н.’, ’чарэнь’, ’падлога’. Ст.-рус. исподъ ’ніз’, ’выварат, спод’, ’адваротны бок якой-н. рэчы’, ’ніжняе адзенне, бялізна’, исподь ’ніз’ адзначана з XI ст. (першая фіксацыя ў Ізборніку Святаслава 1076 г.). Утворана шляхам зрашчэння складанага прыназоўніка из (ис) — подъ у ст.-рус. мове. Гл. спод, ісподні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́га1 ’сцёс унізе бервяна, для таго каб яно добра ляжала’ (Інстр. 2), каш. lėga ’рад снапоў у застаронку’, славен. lę́ga ’ляжанне’, ’палажэнне’, ’слой, рад’, ’бэлька, кансоль’. Параўн. таксама ст.-польск. leg ’месца для ляжання’, каш. lega ’логвішча’, lėga ’месца, дзе палегла збожжа’, серб.-харв. ли̏јег, ле̑г ’лежыва’. Прасл. leg‑a < leg‑ti, lěgati ’легчы, лажыцца’ (Слаўскі, 4, 109). Параўн. таксама лёжка2, лежа (гл.).

Ле́га2 ’часовая падкладка, апора пад што-небудзь у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі, лага’. Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лага і легар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апо́рак ’стары бот з адрэзанай халявай’ (БРС). Значэнне ’нікчэмны чалавек’, зафіксаванае ў Дукоры (Жд.), — перанос асноўнага, пашыранага паўсюдна; параўн. ’зношаны абутак’ (Янк. Мат.), ’абутак з лыка’ (Інстр. I). Рус. опорок ’стары зношаны абутак’, ’распораты з бакоў стары бот’, ніз вопраткі, падкладка, футра, з якога спораты верх’, опорыш ’апорак’, а таксама ’халява, споратая з бота’; укр. дыял. опорки ’апоркі’. Славен. opǫ̑rek ’аборка; ануча на боце, да якой прымацоўваецца спражка ці шнурок’, — хутчэй за ўсё аўтаномная паралельная форма. Ад апароць (< опороти) ’распароць’ з суфіксам ‑ак (‑ъкъ): ’апораты бот’ (Сцяц., Нар., 153–154).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плазьмо́ ’частка сахі’ (ельск., Выг.) — у выніку далучэння суф. (ь)мо да польск. płaz (< płazać się ’поўзаць’), якое з’яўляецца багемізмам (з XVI ст.), параўн. чэш. płaz, мар. zp/az, sp/’az ’частка плуга’, а таксама славац. plaz ’паўзун плуга’, славен. (ojpluz ’ніжняя падкладка ў плузе, сасе’, ’левая ручка ў плузе’, серб.-харв. плсгз ’частка плуга’, балг. плазица ’тс’, ім адпавядае ўсх.-слав. полаз, параўн. рус. полоз (сахі, плуга) — падэшва, нарогі, на якія набіваецца лямеш і сашнікі < прасл. *polzh > полаз (гл.). Утварэнне з суф. ‑мо, як у вязьмо, правалю (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́д- — прыстаўка, якая надае назоўніку значэнне знаходжання ніжэй ці паблізу прадмета, выражанага ў каранёвай частцы: пбдюіець ’прастора пад клеццю’; няпоўнага падабенства да прадмета, больш нізкай вартасці ў параўнанні з ім: подтруе ’трусяня, малы трусіх’ (Ян.), пбдмур ’невялікая прыбудова да хлява’ (Шушк.); пбдверасак ’разнавіднасць верасу’ (Сл. ПЗБ), падʼязак ’невялікі язь’ (З нар. сл.); аддзеяслоўныя назоўнікі набываюць значэнні накіраванасці дзеяння, паўторнага, дадатковага або няпоўнага дзеяння, характэрнага для адпаведных дзеясловаў: подмазка ’кавалачак сала, здору, каб падмазваць патэльню’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс., ТС), подбіўка ’абшыўка знізу сукенак, спадніц’ (Шат., Бяльк.), ’падкладка’ (Ян.), падвіўка ’тс’ (Мат. Гом.). Да пад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́стаўка, постьіўка, пастаўка ’ніжняя палавіна жаночай кашулі (звычайна з горшага тоўстага палатна)’ (Нас., Банк, і Некр., Мік., Касп., Бяльк., Мат. Гом.; клім., Мат. Маг.; рас., Шатал.), параўн. балг. поставка ’кусок палатна для пашырэння рукавоў’. Зыходнае, відаць, постаў ’сувой самаробнага палатна’ (гл. пастаў), параўн. балг. постав ’кавалак палатна, адрэзаны ад стана’, серб.-харв. постав ’кавалак тканіны’, поставападкладка’. польск. postaw, postawa ’сувой палатна’, што дае падставы рэканструяваць прасл. *postavъ (ЕСУМ, 4, 537); адсюль пастаўка ’кавалак такой тканіны, падточаны знізу’. Выкарыстанне пастаўкі тлумачыцца эканоміяй добрага матэрыялу і заменай яго на торты ’гам, дзе ён не бачны. Ад паставіць, ставіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́гала ’пудзіла’: адзеўса, як пу́гало (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.); пуга́ла ’тс’ (Др.-Падб.). Калі гэта не позняе запазычанне (у часы бежанства) з рус. пу́гало (ад пуга́ть ’палохаць’), то магчыма сувязь з дзеясловам тыпу ўкр. дыял. опу́гатися ’цёпла апрануцца, шмат надзець на сябе’, значэнне якога Пятлёва (Этимология–1985, 18) тлумачыць як ’апрануць на сябе столькі, што стаць падобным на шар, камяк’, і гэта дазваляе выводзіць дзеяслоў ад назоўніка пу́га з абагульненым значэннем ’патаўшчэнне, пукатасць’, суадносным з лат. pàuga ’падушка, мяккая падкладка хамута’, paugas ’хамут’, ст.-інд. pūgas ’куча, мноства, тлум’ і пад. (Фасмер, 3, 399). Параўн. пугі (гл.), пужала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)