падкла́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. падкла́дка падкла́дкі
Р. падкла́дкі падкла́дак
Д. падкла́дцы падкла́дкам
В. падкла́дку падкла́дкі
Т. падкла́дкай
падкла́дкаю
падкла́дкамі
М. падкла́дцы падкла́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падкла́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Матэрыял, прышыты да ўнутранага боку адзення ці якога-н. вырабу.

Футравая п.

П. пінжака.

|| прым. падкла́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкла́дка ж.

1. в разн. знач. подкла́дка;

паліто́ на шаўко́вай ~дцы — пальто́ на шёлковой подкла́дке;

рэ́йкавая п. — ре́льсовая подкла́дка;

2. перен. (скрытая причина) подкла́дка, подоплёка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Матэрыял, які прышываецца, прымацоўваецца з ўнутранага боку адзення або якога‑н. вырабу. Шаўковая падкладка. Футравая падкладка. □ Павел сядзеў на нізкім табурэціку і, схіліўшы галаву, разглядаў кляймо фабрыкі на падкладцы капелюша. Шамякін. Пасля.. Гарасім паказаў мне сшыты лямец — падкладку і падсядзёлак. Якімовіч.

2. Прадмет, які падкладаецца пад што‑н. Падкладкі пад ножкі стала. □ Парадны бок [будынка] — аднапавярховы, з чатырохкалонным порцікам. Калоны — з цэльных ствалоў дрэў, якія стаяць на каменных падкладках. «Помнікі».

3. перан. Скрытая, але сапраўдная прычына якіх‑н. дзеянняў, з’яў. Наўрад ці мелі .. [бандыты] ў сваіх душах што ад ідэі, хоць мерыліся падкладаць пад свае крывавыя справы ідэйную падкладку. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакла́д², -у, М -дзе, м.

Дадатковы матэрыял пры пашыве вопраткі, абутку (падкладка, гузікі і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плячу́к, плечука́, мн. плечукі́ і плечуко́ў, м.

1. гл. плячо.

2. Спецыяльная падкладка пад плечы ў адзенні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подкла́дка

1. портн. падкла́дка, -кі ж.; падшэ́ўка, -кі ж.; разг. падбі́ўка, -кі ж.;

подкла́дка пальто́ падкла́дка (падшэ́ўка, падбі́ўка) паліто́;

2. прям., перен. падкла́дка, -кі ж.;

ре́льсовая подкла́дка рэ́йкавая падкла́дка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подоплёка

1. обл. падкла́дка, -кі ж.;

2. перен. падаплёка, -кі ж., падкла́дка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падхаму́тнік, ‑а, м.

Лямцавая падкладка пад хамутом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́сцік, -у, м.

1. Гумка для сцірання напісанага алоўкам.

2. Баваўняная тканіна, якая ўжыв. звычайна на падкладку.

Ласцікавая падкладка.

|| прым. ла́сцікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)